Sign in

Yinwille

@yinwille.bsky.social
135 followers 78 following 769 posts

♀️ 30 y.o. стрымерка, фікрайтарка, перакладчыца, акторка агучкі 🌺 мастачка аватаркі: bsky.app/profile/19lines.bsky.social, мастачка застаўкі: bsky.app/profile/vikes.bsky.social

PostsRepliesMedia
Reposted by Yinwille
Шыс @shiss.bsky.social · 12/09/2026
А што калі я там выпадкова навайбкодыла сайт папаўняемага кітайска-беларускага слоўніка 👉👈 Засталося толькі прыдумаць як яго назваць і якім чынам выкласці...
052
Reposted by Yinwille
Bardeban @bardeban.bsky.social · 10/09/2026
✧ Карта мерчу ✧ на Юнікон, які пройдзе 11-13 верасня. Буду разам з Хлорын за столікам № 20 #uniconby #аллеяавторов_uniconby #артшляхта #беларт
072
Reposted by Yinwille
Orril @orril.bsky.social · 26/07/2026
Прыйшоў з новым рэлізам кавера! www.youtube.com/watch?v=8LgM... Вярнуўся да фармату здымак, падцягнуў пад гэтую справу рабят касплэераў і дамовіўся з Сулай пра лакацыю. Падрабязней гісторыю можна тут пачытаць: t.me/orril_dub
youtube.com
Baldur's Gate 3 - Raphael's Final Act (Belarusian ver.)
YouTube video by Orril
0123
Yinwille @yinwille.bsky.social · 19/07/2026
Пакуль, на жаль, не атрымліваецца пастрыміць, але затое я апошнім часам запампоўваю запісы апошніх стрымаў на ютуб, так што калі вы засумавалі па маім голасе, то завітвайце на канал і падпісвайцеся, калі яшчэ не паспелі! www.youtube.com/@yinwille
youtube.com
Yinwille
Казуальнае і лямпавае праходжанне камп'ютарных гульняў (і не толькі) Мастачка аватаркі: dubqp (ціўтар: https://twitter.com/dubqp_, блюскай: https://bsky.app/profile/19lines.bsky.social) Мастачка зас...
050
Reposted by Yinwille
лізард 𓆩♡𓆪 візард @ladyforest.bsky.social · 14/07/2026
with that being said, пішыце свой яой на беларускай, мэйк янка купала праўд🤟😔
083
Yinwille @yinwille.bsky.social · 21/06/2026
На днях выйшла агучка цудоўнага мульціка "Хільда і Горны Кароль", дзе я мела гонар агучыць галоўную ролю! Мульт выдатна падыдзе для сямейнага прагляду, каманда агучкі "Знічка" спрацавала выдатна, так што я ўпэўненая, што вы атрымаеце багата асалоды ад прагляду! screenka.com/movie-detail...
screenka.com
Screenka - Скрынка - фільмы і серыялы па-беларуску
Screenka - Скрынка - сайт з фільмамі і серыяламі па-беларуску
0113
Reposted by Yinwille
Прымаўкі і загадкі @prymauka.bsky.social · 17/06/2026
Хто гарэлку любіць, той сам сябе губіць.
061
Yinwille @yinwille.bsky.social · 14/06/2026
Вітанкі, шаноўныя, давайце а сёмай працягнем праходжанне квэста Архонтаў! www.twitch.tv/yinwille
020
Yinwille @yinwille.bsky.social · 07/06/2026
Шаноўныя, запрашаю вас а шостай на пачатак квэста "Праўда сярод старонак Пураны"! Спадзяюся, што ўсе, хто пазбягаюць спойлераў, ужо прайшлі квэст самастойна, і мы з вамі разам атрымаем асалоду ад вяртання ў Сумеру! www.twitch.tv/yinwille
040
Yinwille @yinwille.bsky.social · 06/06/2026
У квэсце апошняй версіі геншына адбываецца штосьці цікавае, таму давайце заўтра пачнём яго праходзіць! Я спачатку сумнявалася, ці варта праходзіць настолькі далёкі па асноўнай сюжэтнай лініі квэст, але ж гэта Сумеру, прычым тут сышліся многія квэставыя лініі, дык як жа такое прапускаць?
060
Yinwille @yinwille.bsky.social · 04/05/2026
Ух ты, я неяк прапусціла момант, калі колькасць беларускіх фанфікаў пераваліла за тысячу! Проста неймаверна ўсведамляць, што крыху за 5 гадоў таму я апублікавала 46 беларускі фанфік на АО3, а цяпер іх ужо вось столькі! :'3 Палюбуйцеся і вы: archiveofourown.org/works/search...
archiveofourown.org
1100
Reposted by Yinwille
Ivan Dubovik @vandubovik.bsky.social · 02/05/2026
Кóмін / Komin / Chimney Telegram: t.me/verbarium_by #беларускаямова #belarus #illustration
0141
Reposted by Yinwille
Ivan Dubovik @vandubovik.bsky.social · 03/05/2026
Камíн / Kamin / Fireplace Telegram: t.me/verbarium_by #беларускаямова #belarus #illustration
0121
Yinwille @yinwille.bsky.social · 28/04/2026
Шаноўныя, сёння рэран Лаўмы, а значыць, прыкладна а восьмай я буду стрыміць крутачкі! Завітвайце: www.twitch.tv/yinwille
060
Yinwille @yinwille.bsky.social · 23/04/2026
Набліжаецца рэран Лаўмы, а значыць, і час стрыміць крутачкі! На першае сузор'е мне пэўна хопіць, але раптам пашанцуе?..
060
Yinwille @yinwille.bsky.social · 11/04/2026
Шаноўныя, я тут пачала мангу перакладаць! Пост-апакаліпсіс, але не жорсткі, а лагодны і медытатыўны, у якім чалавецтва спакваля набліжаецца да свайго заходу, а дзяўчына-робат сузірае, як прырода забірае гарады ды мястэчкі. comicsby.live/manga/padaro...
comicsby.live
Падарожныя нататкі пра паездку на закупы ў Якагаму - comicsby.live
Праз глабальнае пацяпленне ўзровень мора падняўся, змяніўшы мясцовасць да непазнавальнасці, і многія гарады апынуліся пад вадой. Гісторыя чалавецтва спакваля набліжаецца да свайго завяршэння, мірнага і непазбежнага.Мы назіраем эпоху заходу вачыма дзяўчыны-робата Альфы, уладальніцы аднайменнай кавярні, куды нячаста завітваюць людзі. На сваім скутары Альфа гатовая перасячы многія кіламетры дзеля кававых зярнят ці фотаздымкаў, назіраючы, як прырода бярэ сваё, і раскрываючы сакрэты лагоднага свету будучыні.
193
Reposted by Yinwille
лізард 𓆩♡𓆪 візард @ladyforest.bsky.social · 10/04/2026
Ходзяць чуткі, што на гомельшчыне бачылі вампіраў... Claudia in belarusian national clothing because Bailey Bass is belarusian by mother🩸 #iwtv #артшляхта
05923
Reposted by Yinwille
bnkorpus.bsky.social @bnkorpus.bsky.social · 27/03/2026
Сектар усходазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа запрашае на семінар-практыкум для ўсіх, хто жадае навучыцца чытаць кітабы.
1102
Reposted by Yinwille
Bardeban @bardeban.bsky.social · 20/03/2026
🔹Карта мерча🔹 на Мінскія Цёмныя Матэрыі 21-22 сакавіка!! Буду сядзець за столікам №5!
161
Reposted by Yinwille
bnkorpus.bsky.social @bnkorpus.bsky.social · 20/03/2026
🧡 Беларускія народныя казкі — у голасе і слове Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі апублікаваў унікальную старонку з архіўнымі запісамі казак. bnkorpus.info/kazki
193
Reposted by Yinwille
Nine Ravens Cemetery @nr-cemetery.bsky.social · 17/03/2026
ШІ-аматары насралі ў культуру, у мастацтва, у адукацыю, у экалогію, у рынак жалеза, у рынак працы, у сацсеткі, у палітыку і шмат куды яшчэ. Дзеля чаго? А каб сгенерыць мемчык дзеля падабаек, каб распрануць дзіцё на фатаздымку, каб сапсаваць гульню. І каб зрабіць міліярдэраў яшчэ багацей, вядома)
1162
Reposted by Yinwille
Orril @orril.bsky.social · 15/03/2026
НОВЫ КАВЕР Мулан - Мужным будзь! youtu.be/xZwBff24VFY?... Мне было цікава працаваць як з тэхнічнага пункту гледжання, так і важна было праз выдзяленне наперад "Я" і ўласнага бачання датычна працы з каверамі. Больш інфы t.me/orril_dub Падтрымаць: patreon.com/orril_dub donationalerts.com/r/orril
youtu.be
Мулан - Мужным будзь!【BEL】
YouTube video by Orril
141
Reposted by Yinwille
AngryRalef @angryralef.bsky.social · 12/03/2026
Сёння гуляйма у Hollow Knight: Silksong! У нас быў ужо адзін стрым па ёй, працягваем адтуль жа і думаю пасля праходжання арыгінальнага Hollow Knight, успрымацца яна будзе трохі па іншаму. Пачынаю праз некалькі хвілін!
061
Yinwille @yinwille.bsky.social · 10/03/2026
Гэты міфік Мэй-стрымеркі нібыта створаны спецыяльна для мяне! 🤭 Чаму? Бо я агучвала Мэй у беларускім перакладзе ейнай караткаметражкі!
170
Reposted by Yinwille
Bardeban @bardeban.bsky.social · 10/03/2026
Ужо хутка будзе выходзіць Атэлье 🖋 #witchhatatelier #tongariboushinoatelier #Qifrey #артшляхта #беларт
03711
Reposted by Yinwille
Ash @bel-ash.bsky.social · 08/03/2026
Сёння я ўдзельнічаю ў святочным стрыме беларускамоўных дзяўчат. 🌸 Запрашаю: twitch.tv/ms_bahiema
062
Reposted by Yinwille
Bardeban @bardeban.bsky.social · 08/03/2026
Chibi Miss Judgment! (Віншую ўсіх жанчын са святам!) #LordOfTheMysteries #lotm #XioDerecha #артшляхта #беларт
041
Yinwille @yinwille.bsky.social · 08/03/2026
Шаноўныя жанчыны, віншую з міжнародным днём салідарнасці ў барацьбе за нашыя правы! Не забывайцеся на тое, што барацьба гэтая не скончылася, будзьце моцнымі, смелымі і ўпартымі, не дазваляйце нікому сябе крыўдзіць! А святочны стрым а трэцяй правядзе Багема! Заскоквайце да яе: twitch.tv/ms_bahiema
twitch.tv
Twitch
Twitch is the world
160
Reposted by Yinwille
AngryRalef @angryralef.bsky.social · 03/03/2026
Працягваем Styx: Blades of Greed. Зараз акрамя крука, у нас яшчэ і параплан з'явіўся. Налятаемся!
031
Yinwille @yinwille.bsky.social · 03/03/2026
Оз бай выдаў новыя матывацыйныя карткі! oz.by/books/more10...
oz.by
Матывацыйныя карткі "Радасць у дробязях" - на OZ.by
Унікальны набор матывацыйных картак стане тваім верным спадарожнікам на шляху да пазітыўнага мыслення і ўнутранай гармоніі.40 картак з натхняльнымі фразамі дапамогуць табе знайсці апору ў сабе і настр...
153
Reposted by Yinwille
Spravavy Čalaviek @spravavy.bsky.social · 16/01/2026
ПРАВАЖАТАЯ Ў АПОШНІ ШЛЯХ ФРЫРЭН, ДРУГІ СЕЗОН (2026) НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Мегапаспяховае анімэ пра прыгоды эльфійкі і ейнага атрада атрымала другі сезон, першая серыя якога выйшла ЎЖО СЁННЯ і таксама ЎЖО СЁННЯ атрымала беларускі пераклад. Прыемнага прагляду!
1164
Reposted by Yinwille
Весці з палёў @metronom.bsky.social · 16/01/2026
2/ Трэ зайсці на сваю старонку, націснуць на „ … “. Затым выбраць опцыю „Go live“. На наступнай старонцы вы пазначаеце спасылку на свой стрым. Цяпер у вас будзе актыўны бэдж „LIVE“ на аватарцы. Пры націсканні на бэдж — адчыніцца прэв'ю стрыма, на які можна будзе зайсці па спасылцы.
271
Reposted by Yinwille
Ivan Dubovik @vandubovik.bsky.social · 03/01/2026
Вуркатáць / Vurkatać / To purr Telegram: t.me/verbarium_by #беларускаямова #belarus #illustration
0242
Yinwille @yinwille.bsky.social · 31/12/2025
З надыходзячым новым годам, шаноўныя! Спадзяюся, ён будзе лепшы за гэты - прынамсі, надыходзіць ён, як і належыць, са снегам, што дае пэўную надзею) Давайце ж праводзім 2025 апошнім стрымам і завітаем у Скайрым! Буду чакаць вас а шостай, як заўсёды, на сваім канале: www.twitch.tv/yinwille
0101
Reposted by Yinwille
Anekomaton @anekomaton.bsky.social · 19/12/2025
Вартавыя Галактыкі: калядны час (2022) з агучкай на Скрынцы. Шчыры дзякуй ўсёй камандзе за працу! Зорны Лорд, Краглін, Дракс, Ракета, Косма, Нэб'юла, Мантыс ды Грут сярод калядных прыгод у асобым спецвыпуску. screenka.com/movies/detai...
screenka.com
Вартавыя Галактыкі: калядны час (агучка) | Screenka - фільмы і серыялы па-беларуску
<p style="text-align: justify;">З фільмам працавалі: <a href="https://www.patreon.com/anekomaton" target="_blank" rel="noopener">Anekomaton</a>, Anekodragon, Da...
073
Reposted by Yinwille
Ivan Dubovik @vandubovik.bsky.social · 19/12/2025
Прытýлак / Prytułak / Shelter Telegram: t.me/verbarium_by #беларускаямова #belarus #illustration
0182
Reposted by Yinwille
AngryRalef @angryralef.bsky.social · 04/12/2025
Сёння гуляем у The Lost Vikings. Групу вікінгаў скралі іншапланецяне і яны шукаюць свой шлях дадому. Пачынаю праз некалькі хвілін!
141
Yinwille @yinwille.bsky.social · 03/12/2025
Ну што, шаноўныя, давайце недзе а палове на дзявятую завітаем у геншын на невялічкі стрым? www.twitch.tv/yinwille
twitch.tv
Yinwille - Twitch
Прывітанне! Я стрымлю гульні на беларускай мове. Запрашаю!
050
Reposted by Yinwille
AngryRalef @angryralef.bsky.social · 03/12/2025
Дабіваем сёння размову з нябожчыкам у Disco Elysium, там усяго ~100 радкоў засталося. Пачынаю праз некалькі хвілін!
061
Yinwille @yinwille.bsky.social · 01/12/2025
#белфік Праз паўтара гады перапынку атрымлівае працяг пераклад "Чарніц для Вераб'я"! Гэта фанфік па Overwatch, дзе адбываецца слоўбёрн паміж Гэндзі і Джэсі... вось толькі ў гэтай частцы, здаецца, усё безнадзейна страчана? Карацей, Гэндзі прыходзіцца нялёгка... archiveofourown.org/works/438812...
archiveofourown.org
Чарніцы для Вераб'я - Chapter 13 - Yinwille - Overwatch (Video Game) [Archive of Our Own]
An Archive of Our Own, a project of the Organization for Transformative Works
051
Reposted by Yinwille
Ivan Dubovik @vandubovik.bsky.social · 01/12/2025
Час выбіраць слова года! Прапаноўвайце варыянты. Вітаецца: каб слова было прыстойным каб слова было хоць трохі актуальным для гэтага года не больш за 1-2 словы з чалавека Прымаюцца: словы, якія былі і якіх яшчэ не было запазычанні, наватворы, слэнг - усё што хочце Патрабуецца: рэпост і распаўсюд!
4119
Yinwille @yinwille.bsky.social · 01/12/2025
Шаноўныя, ці не жадаеце вы на гэтым тыдні зноўку паглядзець на мае круткі ў геншыне?)
130
Reposted by Yinwille
лізард 𓆩♡𓆪 візард @ladyforest.bsky.social · 23/11/2025
Мае шаноўныя землякі, я зноў адкрываю продаж паштовак з маімі малюнкамі з нагоды каляд! уся інфа будзе ніжэй, як і то, якія малюнкі ёсць у наяўнасці 💋✨ Пішыце мне ў асабістыя, каб замовіць #артшляхта
1158
Yinwille @yinwille.bsky.social · 23/11/2025
Шаноўныя, сёння а пятай гадзіне працягнем (пачнём) даследаваць загадкавыя руіны! А тым часам запіс першай часткі праходжання ўжо можна паглядзець на ютубе: youtu.be/NpT9kGc1lBk?...
youtu.be
Праходжанне падзеі "Даследаванне руін: цэнтр палявых навыкаў", частка першая. Сустрэча ў Гандхарве
YouTube video by Yinwille
070
Reposted by Yinwille
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 22/11/2025
Шаноўнае спадарства! У мяне сёння дзень нараджэння ☺️ І з гэтае нагоды я хачу зрабіць вам падарунак - першы выпуск другога сезону рубрыкі #Растлумяч! І ня проста выпуск, а калабарацыю праекта #ПраБаскетболПаБеларуску з шыкоўным беларускім праектам пра кампутарныя гульні #GameКут! Спасылкі - ніжэй 👇
372
Yinwille @yinwille.bsky.social · 22/11/2025
Нешта мы з вамі даўно на стрымах не сустракаліся... Шаноўныя, а давайце сёння а сёмай пройдзем бягучы сумерскі івэнт у геншыне? www.twitch.tv/yinwille
050
Yinwille @yinwille.bsky.social · 04/11/2025
#белфік Больш за год прайшло з папярэдняй часткі майго фанфіка пра Фурыну і Ху Тао, і вось нарэшце пісьменніцкі блок дазволіў мне скончыць другую частку. Але пісаць слоўбёрн я не ўмею, таму ўжо ў гэтай частцы дзяўчаты шмат трымаюцца за ручкі. 😅 archiveofourown.org/works/591637...
archiveofourown.org
Як навучыцца быць смяротнай - Chapter 2 - Yinwille - 原神 | Genshin Impact (Video Game) [Archive of Our Own]
An Archive of Our Own, a project of the Organization for Transformative Works
040
Reposted by Yinwille
Anekomaton @anekomaton.bsky.social · 02/11/2025
Мультфільм "Эліа" (2025, 6+) з субцітрамі на Скрынцы screenka.com/movies/detai.... Шчыры дзякуй, Скрынка! У жыцці Эліа, аматара астранаўтыкі з бязмежнай фантазіяй, здараецца вялікае няшчасце. Але вось ён мусіць кантактаваць з іншапланетнымі формамі жыцця і пераадольваць крызіс галактычнага маштабу.
screenka.com
Эліа (субцітры) | Screenka - фільмы і серыялы па-беларуску
<p>Пераклад:&nbsp;<a href="https://www.patreon.com/anekomaton" target="_blank" rel="noopener">Anekomaton</a>.&nbsp;</p> <p>У жыцці Эліа, аматара астранаўтыкі з...
092
Reposted by Yinwille
Bardeban @bardeban.bsky.social · 02/11/2025
Moonlit Ballad of the Night #GenshinImpact #Lauma #артшляхта #беларт
21911