Sign in

Пра баскетбол па-беларуску

@byly-byloj.bsky.social
94 followers 66 following 602 posts

#ПраБаскетболПаБеларуску: linktr.ee/bel.basket

PostsRepliesMedia
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 19h
Шаноўныя гледачы праекта #ПраБаскетболПаБеларуску, я да вас знавінамі. Пасля трох сезонаў практычна няспыннай і, лічу, плённай працы па выпуску відэааглядаў навін і падзей унутры і вакол найлепшай баскетбольнай лігі свету перад сезонам чацвёртым праект па шэрагу прычын часткова зменіць свой фармат 👇
130
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 03/10/2026
Баскетбольныя дасягненні жанчын, сямейны бізнес у #NBA і магчымыя крымінальныя справы! Гэтым быў адметны месяц баскетбольнай восені 2026 года. Падрабязней пра найбольш цікавыя баскетбольныя навіны і падзеі верасня вы даведаецеся з гэтага выпуску рубрыкі #АфТопМесяца праекта #ПраБаскетболПаБеларуску!
231
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 01/10/2026
Чарговы выпуск рубрыкі #АфТопМесяца праекта #ПраБаскетболПаБеларуску ўжо на падыходзе! 🏀 3 кастрычніка на ўсіх пляцоўках 👀
030
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 30/09/2026
Падзяліўся крыху закуліссем з'яўлення і працэсу стварэння адзінага праекту з аглядамі навін і падзей унутры і вакол найлепшай баскетбольнай лігі свету на роднай беларускай мове 🏀 Шчыры дзякуй spravy.io за цікавасць і да праекта #ПраБаскетболПаБеларуску! Чытаць: spravy.io/2026/09/mant...
spravy.io
«Мантаж і публікацыя відэа ў сацсетках займалі 8-10 гадзін». Беларус працуе на смеццевозе, а ў вольны час вядзе блог пра баскетбол па-беларуску — Справы
Яўген пачаў цікавіцца баскетболам яшчэ ў школе. Тры гады таму ён вырашыў здымаць відэа і весці блог «Пра баскетбол па-беларуску». І працягвае гэта рабіць выключна на энтузіязме.
020
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 06/09/2026
Рэкорды #WNBA, трансферы ў #NBA, новыя чальцы Залі Баскетбольнае Славы і новыя ўладальнікі баскетбольных клубаў - ўсім гэтым (і не толькі) нам запомніўся апошні месяц баскетбольнага лета 2026 года. Падрабязней - у чарговым выпуску рубрыкі #АфТопМесяца праекту #ПраБаскетболПаБеларуску!
030
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 04/09/2026
Выпуск рубрыкі #АфТопМесяца праекту #ПраБаскетболПаБеларуску, прысвечаны апошняму месяцу гэтага лета, ужо блізка! 6 верасня - на ўсіх пляцоўках:
020
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 02/08/2026
Міжсезонны турнір #NBA і зоркі #WNBA, ушанаванне адных легенд баскетбола і пошук новага месца працы іншымі. І галоўнае - дзе працягне сваё праўленне Кароль?! Пра ўсё гэта - і не толькі - вы даведаецеся з чарговага выпуску рубрыкі #АфТопМесяца праекту #ПраБаскетболПаБеларуску! Спасылкі - ніжэй 👇
140
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 31/07/2026
2 жніўня а 10-й за беларускім часам #ПраБаскетболПаБеларуску #АфТопМесяца
030
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 05/07/2026
Пакуль рубрыка #АфТопМесяца праекту #ПраБаскетболПаБеларуску была ў невялічкім адпачынку праз постсезонне #NBA, у лізе і вакол яе столькі ўсяго здарылася: індывідуальныя ўзнагароды, чэмпіёнскія рэкорды, навічкі лігі (і пры чым тут Беларусь), прэзыдэнт ЗША і пераходы-пераходы-пераходы... Спасылкі 👇
130
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 04/07/2026
Шаноўнае спадарства! Пасля насычанага баскетбольнага постсезоння прыйшоў час павярнуць традыцыйную рубрыку #АфТопМесяца з найцікавейшымі (па версіі праекту #ПраБаскетболПаБеларуску) навінамі і падзеямі ўнутры і вакол NBA за травень і чэрвень 2к26. Глядзіце 05.07.2026 а 10-й 👀
030
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 21/06/2026
Цалкам нечаканы - але амаль непераможны - "Нью-Ёрк" сутыкнуўся са скінуўшым мінулагадовага чэмпіёна "Сан-Антонія" ў кульмінацыі сёлетняга #NBAPlayoffs - #NBAFinals2026! Пра тое, як прайшоў галоўны двубой году ў #NBA, даведаецеся з апошняга выпуску трэцяга сезону праекту #ПраБаскетболПаБеларуску!
230
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 20/06/2026
Апошні выпуск трэцяга сезону праекту #ПраБаскетболПаБеларуску выйдзе 21 чэрвеня а 12-й за беларускім часам 👀
030
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 07/06/2026
Вынас ў адну калітку - і сапраўдная бітва да апошніх уздыхаў. Такімі былі сёлетнія Фіналы Усходняй і Заходняй канферэнцый #NBA А падрабязней пра тое, як прайшоў гэты перадапошні этап сёлетняга #NBAPlayoffs, вы зможаце даведацца з чарговага выпуску праекту #ПраБаскетболПаБеларуску Спасылкі - ніжэй 👇
130
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 05/06/2026
7 чэрвеня а 12-й за беларускім часам выйдзе перадапошні выпуск праекту #ПраБаскетболПаБеларуску ў гэтым сезоне.
020
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 24/05/2026
Ізноў свіпы - і ізноў сёмыя матчы. Выкшталцоныя выступы - і шматлікія судзейскія памылкі. Усё гэта было ў паўфіналах канферэнцый сёлетняга плэй-оф #НБА. А больш падрабязна пра тое, як прайшоў гэты этап постсезоння #NBA, вы зможаце даведацца з чарговага выпуску праекту #ПраБаскетболПаБеларуску!
130
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 22/05/2026
Нарэшце скончыў сваю першую гульню #D&D. Ваншот расцягнуўся на дзве сесіі)) Цяпер шкада, што больш, верагодна, не будзе 🥺
040
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 22/05/2026
24 траўня 2026-га а 12-й па беларускім часе #ПраБаскетболПаБеларуску
032
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 10/05/2026
Свіп і сёмыя матчы. Ззянне зорак і росквіт ралевікоў. Страшныя траўмы і вяртанні ў строй. Усё гэта было ў першым раўндзе сёлетняга #NBAPlayoffs. А больш падрабязна пра тое, як прайшоў гэты этап постсезоння #NBA, вы зможаце даведацца з чарговага выпуску праекту #ПраБаскетболПаБеларуску!
130
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 09/05/2026
Тызер самага доўгага выпуску за ўсю гісторыю праекту #ПраБаскетболПаБеларуску 🥱 10 траўня 2026 года а 12-й за беларускім часам.
040
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 02/05/2026
УЛАДАЛЬНІК "ГРЭМІ" ПАЙШОЎ У БАСКЕТБАЛІСТЫ 🎙️🏀 Рэкорды навічкоў і дасягненні ветэранаў #NBA. Фантастычная індывідуальная гульня і жудасная - камандная. Музыка як трамплін да баскетбольнае кар`еры. Пра гэта вы зможаце даведацца з чарговага выпуску рубрыкі #АфТопМесяца праекту #ПраБаскетболПаБеларуску👇
130
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 01/05/2026
Рэкорды навічкоў і дасягненні ветэранаў #NBA​. Фантастычная індывідуальная гульня і жудасная - камандная. Музыка як трамплін да баскетбольнае кар`еры. Пра гэта вы зможаце даведацца з чарговага выпуску рубрыкі #АфТопМесяца​ праекту #ПраБаскетболПаБеларуску​, які выйдзе 2 траўня 2026 году а 16:00!
030
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 25/04/2026
Зацятая барацьба да апошніх секунд і гульні "ў адну калітку". Старыя героі і новыя зоркі. Жалезныя нервы і развітальныя эмоцыі. Усім гэтым быў напоўнены сёлетні турнір плэй-ін #NBA. А больш падрабязна пра яго вы зможаце даведацца з чарговага выпуску праекту #ПраБаскетболПаБеларуску! Спасылкі 👇👇👇
120
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 24/04/2026
😭 СТЫЎ КЕР СЫХОДЗІЦЬ З "ГОЛДЭН СТЭЙТ"? 😭 Так гэта ці не, вы зможаце даведацца з наступнага выпуску праекта #ПраБаскетболПаБеларуску, які выйдзе 25 красавіка а 12-й за беларускім часам. А гэта ягоны тызер:
040
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 15/04/2026
Хто выцягнуў #Lakers пасля траўмавання двух лідараў? Якія каманды павярнуліся ў #NBAPlayoffs пасля шматгадовай адсутнасці? І хто нарэшце пазбегнуў удзелу ў турніры #NBAPlayIn? Пра гэта (і не толькі!) вы зможаце даведацца з чарговага выпуску праекту #ПраБаскетболПаБеларуску! Спасылкі - ніжэй 👇
130
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 14/04/2026
ТЫЗЕР апошняга выпуску праекту #ПраБаскетболПаБеларуску... прысвечанага розыгрышу рэгулярнага сезону #NBA 2025/2026 гадоў 👇 15 красавіка 2026-га а 18-й за беларускім часам 👀
031
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 04/04/2026
У каго з гульцоў атрымліваецца ставіць па некалькі рэкордаў за месяц? 👴🏿 Каго прапусціў наперад нават легендарны Майкл Джордан? 🚀 І хто паставіў новы шалёны рэкорд па набраных ачках? 🤯 Пра гэта - у чарговым выпуску рубрыкі #АфТопМесяца праекту #ПраБаскетболПаБеларуску! Спасылкі - ніжэй 👇
140
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 03/04/2026
ТЫЗЕР чарговага выпуску рубрыкі #АфТопМесяца праекту #ПраБаскетболПаБеларуску за сакавік 2к26 👀 04.04.2026 а 12:00 па беларускім часе.
020
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 29/03/2026
#NBAPlayoffs блізка! 👀 Чым скончылася адна з галоўных драмаў у #НБА апошніх гадоў? Хто з гульцоў #NBA выдае проста феерычную статыстыку гэтай вясной? Пра гэта - і шмат пра што яшчэ - вы зможаце даведацца з чарговага выпуску праекту #ПраБаскетболПаБеларуску! Спасылкі - ніжэй 👇
130
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 28/03/2026
#NBAPlayoffs2026 усё бліжэй - а гэта значыць, што набліжаецца і выхад чарговага выпуску праекта #ПраБаскетболПаБеларуску! 👀 Тызер - ніжэй (там цудоўны саўндтрэк ад маёй жонкі і далёка не такія ж цудоўныя танцы пад яго ад мяне 😅):
130
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 15/03/2026
Пачатак вясны заўсёды быў павязаны з пачаткам новага жыцця, з`яўленнем новых парасткаў і росквітам новых кветак. Пачатак гэтае вясны ў #NBA не стаў выключэннем: яго можна ахарактарызаваць фразай "Дарогу маладым!" Падрабязней - у чарговым выпуску праекта #ПраБаскетболПаБеларуску! Спасылкі - ніжэй 👇
130
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 14/03/2026
👶 ДАРОГУ МАЛАДЫМ! 👶 Тызер 10 выпуска 3 сезона праекта #ПраБаскетболПаБеларуску. 15.03.2026 а 12:00 па Беларусі
020
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 06/03/2026
🤖 ШТУЧНЫ ІНТЭЛЕКТ & ТАНКІНГ ⛽ А таксама ўшанаванні, рэкорды і завяршэнне кар'еры. Пра ўсё гэта вы зможаце даведацца з чарговага выпуска рубрыкі #АфТопМесяца праекту #ПраБаскетболПаБеларуску за люты 2026 года! Спасылкі - ніжэй 👇👇👇
120
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 04/03/2026
Тызер чарговага выпуска рубрыкі #АфТопМесяца праекта #ПраБаскетболПаБеларуску 🏀 6 сакавіка а 19:00 па беларускім часе 👀
020
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 28/02/2026
Пасля 15-гадовага падзення ў здавалася б бясконцую прорву ўзроўня - а за ім і рэйтынгаў - Выходных Усіх Зорак #NBA сёлетні івэнт #AllStarWeekend2026 сапраўды пераўзышоў усе чаканні! Падрабязнасці вы зможаце даведацца з чарговага выпуска праекта #ПраБаскетболПаБеларуску! Спасылкі - ніжэй 👇
120
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 27/02/2026
28.02.2026 а 10:00 па Менску #ПраБаскетболПаБеларуску #AllStarWeekend #NBAAllStarWeekend
020
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 20/02/2026
У мінулым выпуску рубрыкі #РастлуМЯЧ праект #ПраБаскетболПаБеларуску пачаў казаць пра сутнасць пазіцый баскетбалістаў на пляцоўцы - і ўжо распавёў пра гульцоў задняй лініі. Цяпер прыйшоў час растлумачыць, якія гульцы адносяцца да пярэдняй лініі любой каманды. Спасылкі - ніжэй 👇
120
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 15/02/2026
Кожны год у першай палове лютага ў #NBA надыходзіць дэдлайн абменаў – крайні тэрмін у сезоне, калі каманды могуць праводзіць між сабой абмены гульцоў. А чым жа сёлетні дэдлайн абменаў запомніўся найбольш, вы зможаце даведацца з чарговага выпуска праекта #ПраБаскетболПаБеларуску! Ну што, пагналі?!
121
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 14/02/2026
#teaser 8 выпуска 3 сезона праекта #ПраБаскетболПаБеларуску, прысвечанага сёлетнему дэдлайну абменаў #tradedeadline у #NBA 💣
000
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 08/02/2026
Упершыню ў гісторыі праекта #ПраБаскетболПаБеларуску чарговае відэа (а менавіта выпуск рубрыкі #АфТопМесяца за студзень 2026 года) выйшла ня цалкам. Бонусны кавалак гэтага відэа па пэўных прычынах не з'явіцца ў адкрытым доступе. Але ў вас існуе магчымасць яго пабачыць! Ёсць два спосабы гэта зрабіць:
120
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 07/02/2026
Зрухі ў спісе топ-шутэраў, працяг сінхроннага ўзыходу на п`едэстал дуэта былых калег, уваход трэнера ў элітны клуб пераможцаў, даніна павагі ад клубаў сваім легендам. Пра ўсё гэта вы даведаецеся з першага выпуска рубрыкі #АфТопМесяца праекта #ПраБаскетболПаБеларуску ў 2026 годзе! Спасылкі - ніжэй 👇
110
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 06/02/2026
#teaser першага выпуска рубрыкі #АфТопМесяца 2026 года 👀 #ПраБаскетболПаБеларуску
020
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 31/01/2026
Матчы #NBA праводзяць ня толькі ў ЗША і Канадзе?! Цяжкія траўмы выводзяць са строя гульцоў?! Суперзорка і лідар аднаго клуба зменіць месца сваёй працы?! 👀 Пра гэта (і ня толькі) вы зможаце даведацца з чарговага выпуска трэцяга сезона праекта #ПраБаскетболПаБеларуску! Спасылкі - ніжэй 👇
120
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 30/01/2026
ТЫЗЕР сёмага выпуска трэцяга сезона праекта #ПраБаскетболПаБеларуску Глядзіце 31.01.2026 а 14:00 па Менску 👀
020
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 24/01/2026
Шаноўнае спадарства, вітаю! Чарговыя выпускі рубрыкі #РастлуМЯЧ праекта #ПраБаскетболПаБеларуску павярнуцца да баскетбольнай тэорыі: у іх я растлумачу сутнасць пазіцый гульцоў на баскетбольнай пляцоўцы. І пачну з гульцоў так званай задняй лініі - абаронцаў. Спасылкі - ніжэй 👇👇👇
110
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 22/01/2026
Праект #ПраБаскетболПаБеларуску праз рубрыку #МемаНавіны таксама нарэшце вырашыў прыяднацца да чэленджа #я_ў_2016 🥹
030
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 20/01/2026
Зрабіў баскетбольных мем у пагоні за трэндам 😅 P. S. Дарэчы, у праекта #ПраБаскетболПаБеларуску існуе цэлая (не пастаянная) рубрыка #МемаНавіны з рознымі жартачкамі са света NBA: youtube.com/playlist?lis...
040
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 18/01/2026
Хто працягвае пакутаваць ад бясконцых пашкоджанняў, а на чые фізычныя кандыцыі і гульню гады ня маюць ніякага ўплыву? А таксама які гучны абмен здарыўся, не чакаючы дэдлайна? Пра ўсё гэта вы зможаце даведацца з чарговага выпуску трэцяга сезону праекта #ПраБаскетболПаБеларуску! Спасылкі - ніжэй 👇
120
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 17/01/2026
18.01.2026 а 12:00 #ПраБаскетболПаБеларуску #belbasket #тызер #teaser
030
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 04/01/2026
Усталяванне новых рэкордаў і сканчэнне рэкордных серый, стварэнне новага праекта #NBA і пашырэннне самой лігі... Пра ўсё гэта вы зможаце даведацца з першага відэа на канале праекта #ПраБаскетболПаБеларуску ў 2026 годзе - выпуску рубрыкі #АфТопМесяца за апошні месяц 2025-га! Спасылкі - ніжэй 👇
130
Пра баскетбол па-беларуску @byly-byloj.bsky.social · 31/12/2025
З набліжаючымся Новым годам, спадарства! 🎄 Давайце ў 2026-м беларусець разам з праектам #ПраБаскетболПаБеларуску 🏀
061