Sign in

Іван Клімчук • Тэхнабеларус

@ikby.tech
124 followers 109 following 269 posts

Знаёмлю з тэхналогіямі па-беларуску. Пішу пра цікавыя факты, мовы праграмавання, прафесіі, прадукцыйнасць і інструменты. Абавязкова падпішыся! Медыяхаб → ikby.tech

PostsRepliesMedia
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 24/02/2026
Былі такія "аператары эвм" калісці, цяпер жа праца праграміста літаральна "аператар LLM"
030
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 28/01/2026
Здаецца знайшоў цікавы інструмент для распрацоўкі адначасова і пад iOS і пад Android, але праз нармальны SwiftUI і Jetpack Compose без неабходнасці React Native.
skip.dev
Skip: Build truly native iPhone and Android apps with Skip
Introduction to using Skip for dual-platform app development.
010
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 19/01/2026
"Тата ў мяне вядомы, ён блогер, у яго нават падпісчыкі ёсць!" У прынцыпе, можна на гэтым жыць, думаю на год хопіць ☺️
080
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 31/12/2025
З Новым Годам! 🎄 Сябры, жадаю менш багаў, паразумення з калегамі і каб ШІ не займаўся дурасцю падчас вайбкодынгу! 😊 А яшчэ сямейнага цяпла і дабрабыту! Са святамі!
080
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 17/12/2025
Інкрэмент! Ці то старэю, ці то проста спазнаў дзэн, але гэта першы раз, калі няма жадання падводзіць нейкія вынікі, а проста атрымліваю асалоду ад таго, што магу і ўмею.
Выява, дзе напісаны лічбы 36 і знак інкрэменту, што азначае вынік 37. Зроблена з дапамогай chatgpt.
030
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 05/12/2025
Сябры, з восені пакрысе пачаў рабіць некалькі праектаў для веласупольнасці Беларусі, звязаных з брэветамі (гэта такія паездкі ад 200км і больш за адведзены час) і мне патрэбна дапамога UI/UX дызайнера. Буду рады рэкамендацыям. Праца за грошы, хоць бюджэт пакуль і невялікі.
010
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 10/11/2025
Вечар разам з чатам GPT і нарэшце зрабіў прыблуду, якая ўмее лічыць колькасць адзначаных чэкбоксаў на старонцы Notion і аддаваць назад у адмысловае поле. Відаць, зраблю open source, аднак налады не простыя і выглядае, што для простых людзей лепш зрабіць інтэрфейс за долар.
Output of the tool for gathering Notion page statistics
020
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 28/10/2025
Што ж, чарговы бот навайбокоджаны. Гэтым разам працуе на Nitro, grammY і db0 і запускаецца на Cloudflare Workers + D1 у якасці базы даных. Воркеры значна лепш і стабільней за Render, хоць і маюць свае абмежаванні. Дзе б цяпер знайсці сілы напісаць які артыкул.
010
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 09/10/2025
Заўважыў, што падчас працы з нейронкамі вылез адзін цікавы пазітыўны момант: даводзіцца шмат камунікаваць з імі па-англійску (не звычайны chatgpt), і так ці інакш гэта трэніруе ўменне пісьмовай англійскай мовы.
000
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 06/10/2025
Беларуская мова ў занядбанні, кажаце? А як вам навіна бадай пра першы прададзены/куплены беларускамоўны тэлеграм-канал? Віталь Аляхновіч там "Усё пра ўсё" выкупіў. Я ў шоку, добрым, але ў шоку.
020
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 02/10/2025
Урок, які каштаваў мне 5$. Нават спынены інстанс, набыты праз Amazon Lightsail Bundle, будзе падлічаны для аплаты, таму калі ён вам не патрэбны больш, лепш адразу выдаляйце. Ну і зноў напамін сабе больш не мець спраў з AWS.
010
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 16/09/2025
Абнавіўся да iOS 26. Ну, такое. Анімацыі прыкольныя, іконкі некаторыя так сама прыгожа быццам зрабілі, але не ўсе. У астатнім пакуль будзем глядзець і спрабаваць.
020
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 13/09/2025
Віншую ўсіх датычных з Днём праграміста! 🎉🎉🎉 Таму жадаю, каб код пісаўся лёгка, памылак было менш, а радасці ад зробленых спраў – больш!
З днём праграміста!
130
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 08/09/2025
Базавыя рэчы і націўная рэклама свайго сервісу, але тым не менш даволі добры курс па таму, як рабіць дызайн допісаў для сацыяльных сетак. Можа каму будзе карысна, таму дзялюся
youtube.com
How to Design Social Media Templates in Figma
In this course you’ll learn how to design professional social media templates with Figma. Whether it’s Facebook posts, Instagram Stories, or seamless Instagram carousel posts, Figma can handle it all. The designs you’ll create will all be aligned with brand specifications—you’ll be designing for a d
000
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 08/09/2025
У любым выпадку не мае сэнсу рабіць яшчэ адзін сервіс, як ва ўсіх, бо іх як гаўна ўжо і гэта тэма вельмі нішавая, дзе беларуская мова адзін з галоўных якараў гэтай нішы.
000
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 08/09/2025
І тут яшчэ момант пра беларускую мову такі, што дадаць вонкавы пераклад для старонак не вельмі цяжка (там няма чаго перакладць) і некаторыя сервісы такое ўжо нават маюць, але адмінкі ў іх усё адно на англійскай ці падтрымліваюць некалькі самых папулярных.
100
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 08/09/2025
Новага тут асабліва нічога не прыдумаеш, але з цікавага - гэта раздзел Discovery, дзе можна было б знайсці цікавых людзей і іх працу, па тыпу той жа падборкі тг-каналаў. Па функцыях - зноў жа, тут можна дарабіць адпаведна мясцовым патрэбам + дадаць магчымасць купіць той жа pro без танцаў з бубнам.
100
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 07/09/2025
Так
100
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 07/09/2025
Спадарства, а ці патрэбны вам цалкам беларускамоўны сервіс тыпу linktr/link-in-bio? А то не ведаю, ці плаціць за дамен надалей. Адна заўвага, што давядзецца падпарадкавацца цэнзуры адносна няправільных спасылак :(
210
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 02/09/2025
Я менавіта пра эксперымент. Кантэнт і аўдыторыя былі і спадзяюся яшчэ ёсць, але вольнага часу няма, таму шукаю аптымізацыі
100
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 02/09/2025
Дадам асобна рэплаем пытанне яшчэ, ці варта на такое прасіць асобны данат?
100
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 02/09/2025
Падумваю вярнуцца да падкасту з IT навінамі, але ёсць праблема: фізічна не хапае часу ўсё праглядаць і адбіраць цікавыя. Сервіс Feedly мае магчымасць з дапамогай ШІ такое рабіць, але просіць 8$ на месяц. Ці варта паспрабаваць на вашую думку?
110
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 30/08/2025
Я тут трошкі навеў парадак у рэпазіторыі і нарэшце апублікаваў мой чарговы pet-праект. Дашборд для звестак з праграмы ўліку ежы Yazio. Open source, усё як мае быць, таму карыстайцеся на здароўе.
github.com
GitHub - alroniks/yazio-dashboard: A lightweight dashboard built with React and Next.js that helps you turn your Yazio data into clear charts and daily insights.
A lightweight dashboard built with React and Next.js that helps you turn your Yazio data into clear charts and daily insights. - alroniks/yazio-dashboard
020
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 18/08/2025
Я тут нешта быў шукаў на Reddit і ўспомніў, што некалі зрабіў сабе там новы акаунт і нават завёў адмысловы сабрэдзіт. Таму далучайцеся, калі цікава. Паварушым і там беларускасцю www.reddit.com/r/ikb...
022
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 15/07/2025
Даўно мяне тут не было, але пакуль лета, лаўлю кожную магчымасць пакатацца 🚴, пакуль надвор'е дазваляе. Таму вось адзін з вынікаў майго вела-вар'яцтва, якім займаўся на мінулых выхадных. Па спасылцы ўвесь маршрут www.strava.com/activ...
Брэвет Палескі 400 кіламетраў
071
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 01/07/2025
Я усюды пакуль не актыўны, шмат працы :(
030
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 02/06/2025
На працы новы чэлендж – зрабіць працуючы прататып плацёжнай сістэмы (checkout) за тыдзень. Accepted, што ж 😅
030
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 30/05/2025
Усё для таго, каб было бачна вось гэтыя адзнакі, якія паказваюць, дзе допіс яшчэ не апублікаваны, але павінен быць па плану
040
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 30/05/2025
Учора да двух ночы сядзеў, круціў па ўсякаму Notion, каб зрабіць патрэбную мне формулу. Быў нават момант адчаю, калі я пачаў ужо збіраць праект на nestjs + vite + react. Формула атрымалася, але ж як цяпер цягне на сон! 😭
030
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 28/05/2025
Учора такі сеў і аднавіў вокладку для старонак, дзе яна патрэбна. Спачатку chatgpt прымусіў прыдумаць, але нейронка не справілася, таму сам сеў праз Canva выбіраць. Вось што атрымалася.
Вокладка для праекту Тэхнабеларус
041
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 26/05/2025
Галоўны мінус - што змест застаецца на гэтай пляцоўцы, што нясе пэўныя рызыкі. Таму свой аўтарскі змест я планую ўсё ж публікаваць праз свой сайт, а сабстак будзе для навін, падкасту і копія іншых допісаў, што падыходзяць па фармату.
010
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 26/05/2025
Акрамя дастаўкі допісаў праз пошту, яны робяць сваю стужку, як твітар і іншыя, да таго ж ёсць відэа стужка як тыкток (і твітар + астатнія). Ну і там для стваральнікаў яшчэ ёсць дробязі, але не без мінусаў.
110
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 26/05/2025
Пакруціў яшчэ сёння з усіх бакоў Substack і выглядае даволі цікава. З часу, як я трошкі яго закінуў, яны шмат дарабілі адносна сваёй праграмы. Хутка можа стаць новым гульцом сярод сацсетак.
120
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 26/05/2025
Выглядае, што знайшоў прыблуду, каб публікаваць адначасова ў твітар, трэдс, мастадон і блускай. Бясплатна і з рэдактарам трэдаў, і магчыма нават па раскладзе.
030
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 23/05/2025
Stitch ад Google амаль намаляваў мне сайт… Сёння прыйшоў ліст ад Arnaud Benard пра тое, што Google прыдбаў яго праект Galileo AI — сервіс для стварэння дызайнаў сайтаў з дапамогай штучнага інтэлeкту, які цяпер дасяжны ўсім бясплатна і пад новым імем Stitch. Працяг 🔗 t.me/ikbytech/85
040
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 16/05/2025
Што за інструмент для аптымізацыі выкарыстоўваў і якой камандай файлы насіў туды-сюды, напісаў у сваім тэлеграм-канале. Запрашаю! t.me/ikbytech/83
t.me
Іван Клімчук • Тэхнабеларус
Лянота інжынера — рухавік прагрэса 🤗 Сёння па-сапраўднаму інжынерны допіс. Распавяду, як вырашаць праблемы з разумным выкарыстаннем рэсурсаў і часу! 🧑‍🔧 Так склалася, што даволі працяглы час я дапам...
040
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 16/05/2025
Сцягнуў файлы лакальна, прагнаў аптымізатарам, вярнуў назад. У выніку: 12 Гб → 4.4 Гб 💥. Адное, што давялося пачакаць, як у гэтым меме.
150
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 16/05/2025
Пераганяць у WebP — занадтна шмат працы і можна нешта паламаць у працэсе, а часу выпраўляць няма. Да таго ж, лянота. Але прыдумаў!
140
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 16/05/2025
Ёсць адна інтэрнэт-крама, сайт якой час ад часу абслугоўваю. Там 16 тысяч тавараў і 265К+ фота. Прыйшла заяўка, што на хостынгу няма месца, што рабіць?
140
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 16/05/2025
Сёння гісторыя, як мая лянота дапамагла зэканоміць месца на хостынгу без асаблівых высілкаў. Мінітрэд ⤵️
150
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 13/05/2025
Але калі ў цябе ёсць памочнік, якому можна паручыць тое, што табе не падабаецца рабіць, то ўсё рухаецца значна хутчэй, як з сайтам. Адным словам, рэкамендую, а сайт патыцкаць можна тут. alroniks.com
alroniks.com
Alroniks Technologies - Smart Software Development
Custom software development for EdTech, E-commerce, and Fintech. We help startups and enterprises scale faster with tailored solutions.
020
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 13/05/2025
Для мяне асабіста такі падыход — проста срэбраная куля! Мне цяжка нешта пачаць рабіць маштабнае, бо я з-за прафдэфармацыі ведаю, колькі там працы і гэта пужае і дэматывуе адначасова.
120
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 13/05/2025
І вось з дапамогай Lovable я зрабіў першы прататып, скарміўшы яму некалькі фота сайтаў, што падабаюцца, а потым з дапамогай Cursor дапіліў тэхнічныя моманты і нарэшце заліў сайт на Netlify!
110
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 13/05/2025
Такі звязка Lovable і Cursor далі першыя вынікі 🚀 У мяне даўно быў трошкі паламаны сайт быццам бы кампаніі - Alroniks Tech, які я ўсё ніяк не мог прывесці ў парадак, бо патрэбы вострай у ім няма, а працы шмат, каб дарабіць.
140
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 09/05/2025
У другім так сама злавіў ліміты, але зрабіў два рэпазіторыі і зрабіў форк адзін ад другога. Калі што не так, можна не рабіць ПР у асноўны
000
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 08/05/2025
Паспрабаваў тут вайбкодынг з дапамогай lovable. Адно што замінае, дзённыя ліміты на токены, а грошай пакуль жмуся. І вось пытанне, паспрабаваць скарміць іншым, ці папсуюць вынік?
120
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 05/05/2025
Напаткаў сёння адну цікавую гісторыю пра незвычайнае выкарыстанне zip-бомбаў. Заўтра напішу падрабязней у тэлеграм-канале.
070
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 18/04/2025
Пішуць, што YouTube навучыўся рабіць аўтаматычныя субтытры для беларускай мовы. На маіх відэа нешта пакуль няма, але трэнд пазітыўны ўсё адно! Усе гэтыя сервісы пакрысе нешта адзін у аднаго бяруць і паляпшаюць, таму магчыма хутка пабачым і ў Instagram з TikTok.
090
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 01/04/2025
Нам тут шчасцейка прывезлі, каб не пакутавалі
050
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 01/04/2025
Я ўсё ж праграміст, як бы там не было, таму так, не зусім вайб, але там распрацоўка пад macos, што я ніколі ў жыцці сваім не рабіў. Таму ў некаторым сэнсе для мяне гэта vibe coding.
000