Sign in

Іван Клімчук • Тэхнабеларус

@ikby.tech
124 followers 109 following 269 posts

Знаёмлю з тэхналогіямі па-беларуску. Пішу пра цікавыя факты, мовы праграмавання, прафесіі, прадукцыйнасць і інструменты. Абавязкова падпішыся! Медыяхаб → ikby.tech

PostsRepliesMedia
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 24/02/2026
Былі такія "аператары эвм" калісці, цяпер жа праца праграміста літаральна "аператар LLM"
030
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 28/01/2026
Здаецца знайшоў цікавы інструмент для распрацоўкі адначасова і пад iOS і пад Android, але праз нармальны SwiftUI і Jetpack Compose без неабходнасці React Native.
skip.dev
Skip: Build truly native iPhone and Android apps with Skip
Introduction to using Skip for dual-platform app development.
010
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 19/01/2026
"Тата ў мяне вядомы, ён блогер, у яго нават падпісчыкі ёсць!" У прынцыпе, можна на гэтым жыць, думаю на год хопіць ☺️
080
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 31/12/2025
З Новым Годам! 🎄 Сябры, жадаю менш багаў, паразумення з калегамі і каб ШІ не займаўся дурасцю падчас вайбкодынгу! 😊 А яшчэ сямейнага цяпла і дабрабыту! Са святамі!
080
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 17/12/2025
Інкрэмент! Ці то старэю, ці то проста спазнаў дзэн, але гэта першы раз, калі няма жадання падводзіць нейкія вынікі, а проста атрымліваю асалоду ад таго, што магу і ўмею.
Выява, дзе напісаны лічбы 36 і знак інкрэменту, што азначае вынік 37. Зроблена з дапамогай chatgpt.
030
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 05/12/2025
Сябры, з восені пакрысе пачаў рабіць некалькі праектаў для веласупольнасці Беларусі, звязаных з брэветамі (гэта такія паездкі ад 200км і больш за адведзены час) і мне патрэбна дапамога UI/UX дызайнера. Буду рады рэкамендацыям. Праца за грошы, хоць бюджэт пакуль і невялікі.
010
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 10/11/2025
Вечар разам з чатам GPT і нарэшце зрабіў прыблуду, якая ўмее лічыць колькасць адзначаных чэкбоксаў на старонцы Notion і аддаваць назад у адмысловае поле. Відаць, зраблю open source, аднак налады не простыя і выглядае, што для простых людзей лепш зрабіць інтэрфейс за долар.
Output of the tool for gathering Notion page statistics
020
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 28/10/2025
Што ж, чарговы бот навайбокоджаны. Гэтым разам працуе на Nitro, grammY і db0 і запускаецца на Cloudflare Workers + D1 у якасці базы даных. Воркеры значна лепш і стабільней за Render, хоць і маюць свае абмежаванні. Дзе б цяпер знайсці сілы напісаць які артыкул.
010
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 09/10/2025
Заўважыў, што падчас працы з нейронкамі вылез адзін цікавы пазітыўны момант: даводзіцца шмат камунікаваць з імі па-англійску (не звычайны chatgpt), і так ці інакш гэта трэніруе ўменне пісьмовай англійскай мовы.
000
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 06/10/2025
Беларуская мова ў занядбанні, кажаце? А як вам навіна бадай пра першы прададзены/куплены беларускамоўны тэлеграм-канал? Віталь Аляхновіч там "Усё пра ўсё" выкупіў. Я ў шоку, добрым, але ў шоку.
020
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 02/10/2025
Урок, які каштаваў мне 5$. Нават спынены інстанс, набыты праз Amazon Lightsail Bundle, будзе падлічаны для аплаты, таму калі ён вам не патрэбны больш, лепш адразу выдаляйце. Ну і зноў напамін сабе больш не мець спраў з AWS.
010
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 16/09/2025
Абнавіўся да iOS 26. Ну, такое. Анімацыі прыкольныя, іконкі некаторыя так сама прыгожа быццам зрабілі, але не ўсе. У астатнім пакуль будзем глядзець і спрабаваць.
020
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 13/09/2025
Віншую ўсіх датычных з Днём праграміста! 🎉🎉🎉 Таму жадаю, каб код пісаўся лёгка, памылак было менш, а радасці ад зробленых спраў – больш!
З днём праграміста!
130
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 08/09/2025
Базавыя рэчы і націўная рэклама свайго сервісу, але тым не менш даволі добры курс па таму, як рабіць дызайн допісаў для сацыяльных сетак. Можа каму будзе карысна, таму дзялюся
youtube.com
How to Design Social Media Templates in Figma
In this course you’ll learn how to design professional social media templates with Figma. Whether it’s Facebook posts, Instagram Stories, or seamless Instagram carousel posts, Figma can handle it all. The designs you’ll create will all be aligned with brand specifications—you’ll be designing for a d
000
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 07/09/2025
Спадарства, а ці патрэбны вам цалкам беларускамоўны сервіс тыпу linktr/link-in-bio? А то не ведаю, ці плаціць за дамен надалей. Адна заўвага, што давядзецца падпарадкавацца цэнзуры адносна няправільных спасылак :(
210
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 02/09/2025
Падумваю вярнуцца да падкасту з IT навінамі, але ёсць праблема: фізічна не хапае часу ўсё праглядаць і адбіраць цікавыя. Сервіс Feedly мае магчымасць з дапамогай ШІ такое рабіць, але просіць 8$ на месяц. Ці варта паспрабаваць на вашую думку?
110
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 30/08/2025
Я тут трошкі навеў парадак у рэпазіторыі і нарэшце апублікаваў мой чарговы pet-праект. Дашборд для звестак з праграмы ўліку ежы Yazio. Open source, усё як мае быць, таму карыстайцеся на здароўе.
github.com
GitHub - alroniks/yazio-dashboard: A lightweight dashboard built with React and Next.js that helps you turn your Yazio data into clear charts and daily insights.
A lightweight dashboard built with React and Next.js that helps you turn your Yazio data into clear charts and daily insights. - alroniks/yazio-dashboard
020
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 18/08/2025
Я тут нешта быў шукаў на Reddit і ўспомніў, што некалі зрабіў сабе там новы акаунт і нават завёў адмысловы сабрэдзіт. Таму далучайцеся, калі цікава. Паварушым і там беларускасцю www.reddit.com/r/ikb...
022
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 15/07/2025
Даўно мяне тут не было, але пакуль лета, лаўлю кожную магчымасць пакатацца 🚴, пакуль надвор'е дазваляе. Таму вось адзін з вынікаў майго вела-вар'яцтва, якім займаўся на мінулых выхадных. Па спасылцы ўвесь маршрут www.strava.com/activ...
Брэвет Палескі 400 кіламетраў
071
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 02/06/2025
На працы новы чэлендж – зрабіць працуючы прататып плацёжнай сістэмы (checkout) за тыдзень. Accepted, што ж 😅
030
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 30/05/2025
Усё для таго, каб было бачна вось гэтыя адзнакі, якія паказваюць, дзе допіс яшчэ не апублікаваны, але павінен быць па плану
040
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 30/05/2025
Учора да двух ночы сядзеў, круціў па ўсякаму Notion, каб зрабіць патрэбную мне формулу. Быў нават момант адчаю, калі я пачаў ужо збіраць праект на nestjs + vite + react. Формула атрымалася, але ж як цяпер цягне на сон! 😭
030
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 28/05/2025
Учора такі сеў і аднавіў вокладку для старонак, дзе яна патрэбна. Спачатку chatgpt прымусіў прыдумаць, але нейронка не справілася, таму сам сеў праз Canva выбіраць. Вось што атрымалася.
Вокладка для праекту Тэхнабеларус
041
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 26/05/2025
Пакруціў яшчэ сёння з усіх бакоў Substack і выглядае даволі цікава. З часу, як я трошкі яго закінуў, яны шмат дарабілі адносна сваёй праграмы. Хутка можа стаць новым гульцом сярод сацсетак.
120
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 26/05/2025
Выглядае, што знайшоў прыблуду, каб публікаваць адначасова ў твітар, трэдс, мастадон і блускай. Бясплатна і з рэдактарам трэдаў, і магчыма нават па раскладзе.
030
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 23/05/2025
Stitch ад Google амаль намаляваў мне сайт… Сёння прыйшоў ліст ад Arnaud Benard пра тое, што Google прыдбаў яго праект Galileo AI — сервіс для стварэння дызайнаў сайтаў з дапамогай штучнага інтэлeкту, які цяпер дасяжны ўсім бясплатна і пад новым імем Stitch. Працяг 🔗 t.me/ikbytech/85
040
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 16/05/2025
Сёння гісторыя, як мая лянота дапамагла зэканоміць месца на хостынгу без асаблівых высілкаў. Мінітрэд ⤵️
150
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 13/05/2025
Такі звязка Lovable і Cursor далі першыя вынікі 🚀 У мяне даўно быў трошкі паламаны сайт быццам бы кампаніі - Alroniks Tech, які я ўсё ніяк не мог прывесці ў парадак, бо патрэбы вострай у ім няма, а працы шмат, каб дарабіць.
140
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 08/05/2025
Паспрабаваў тут вайбкодынг з дапамогай lovable. Адно што замінае, дзённыя ліміты на токены, а грошай пакуль жмуся. І вось пытанне, паспрабаваць скарміць іншым, ці папсуюць вынік?
120
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 05/05/2025
Напаткаў сёння адну цікавую гісторыю пра незвычайнае выкарыстанне zip-бомбаў. Заўтра напішу падрабязней у тэлеграм-канале.
070
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 18/04/2025
Пішуць, што YouTube навучыўся рабіць аўтаматычныя субтытры для беларускай мовы. На маіх відэа нешта пакуль няма, але трэнд пазітыўны ўсё адно! Усе гэтыя сервісы пакрысе нешта адзін у аднаго бяруць і паляпшаюць, таму магчыма хутка пабачым і ў Instagram з TikTok.
090
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 01/04/2025
Нам тут шчасцейка прывезлі, каб не пакутавалі
050
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 01/04/2025
Учора вырашаў адну сваю праблему на кампе і падалося, што я такі не адзін. І ў мяне ўзнікла думка, а што, калі выкарыстоўваючы падыход Vibe Coding, стварыць прадукт і распавядаць пакрокава, што і як я раблю? Стаўце лайк, калі цікава.
150
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 31/03/2025
Лайфхак! Калі ў вас раптам на macOS малавата месца і ў наладах паказваецца, што яно занята нібыта System Data, то павыдаляйце node_modules у розных праектах - гэта яно!
040
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 28/03/2025
Калі вы стваральнік кантэнту (не абавязкова па-беларуску), то напішыце калі ласка, што вас больш за ўсё раздражняе і чаго не хапае, каб было добра, весела і зручна жыць і ствараць? Давайце адчынім дзверы ў пекла!
260
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 28/03/2025
Паказальна, канешне. На вялікім вядомым сайце для індыхакераў апублікаваны спіс ідэй (для натхнення), якія можна было б зрабіць. Дык вось у топ-10 тэма штучнага інтэлекту ў 10 з 10.
040
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 27/03/2025
Ёсць у мяне ідэйка (ды не адна) для свайго мікра-saas. Папрасіў ChatGPT наваяць тэкст для лэндзінгу, а v0 ад Vercel зрабіць тыпу сайт. Без глянцу, але як стартавая кропка – даволі няблага. З чыстага аркуша пачынаць было б значна цяжэй.
030
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 28/02/2025
Такое я прапусціць не меў проста права! Electronic Arts (EA) выклала ў публічны доступ код сваёй вядомай серыі Command and Conquer! Забіраць вось тут github.com/electronicarts
github.com
Electronic Arts
Electronic Arts, inspiring a global community of players to explore new ways to play every day - Electronic Arts
080
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 21/02/2025
А вы ведалі, што над вялікай літарай І кропка не ставіцца толькі ў выпадку друкаванага тэксту, а калі ж пісаць рукамі – то кропка абавязковая? Між тым гэта ў законе напісана! З днём роднай мовы!
180
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 06/02/2025
Пакалупаў тут трошкі Turbo Modules з новага React Native і ў добрым сэнсё афігеў! Падыход рабіць такія модулі адразу shared - проста бомба!
000
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 04/02/2025
Дайшоў да ручкі так бы мовіць. Пішу сапраўдны модуль для nestjs, каб не капіпасціць рашэнні з праекта ў праект. Цікава
010
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 29/01/2025
Курс лекцый для студэнтаў першага курса па тэме «Сучасная беларуская літаратурная мова», які будзе карысны і для стваральнікаў кантэнту па-беларуску bit.ly/sbmova #рознае #карыснае
bit.ly
Высшее образование БГПУ
Первая ступень высшего образования обеспечивает подготовку специалистов с высшим образованием, обладающих фундаментальными и специальными знаниями и навыками.
0133
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 29/01/2025
Адкрыць веласезон у студзені – ✅🎉
160
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 28/01/2025
Успомніў пра такі праект, як Хабр з пошты, дзе паведамілі пра закрыццё аднаго з сервісаў. Апошнім часам нічога там не чытаю і нават не трапляецца асабліва спасылак. А як у вас? Торт ці ўжо не торт?
310
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 28/01/2025
Паглядзеў на фід з відэа тут і там нейкая адная лухта. Ну што ж, значыць будзем і сюды дадаваць годны адукацыйны кантэнт пакрысе. Так нават прасцей - усюды відэа публікуеш і ўсё
091
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 22/01/2025
Непрыемная праўда, але яе патрэбна ведаць, калі вы запускаеце прадукт. Першымі вашымі карыстальнікамі будуць махляры, якія зробяць усё, каб скрасці ў вас грошы. Мы задзяўбліся ўжо баніць
070
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 16/01/2025
Неяк асабліва ботаў не пісаў раней, але на працы вырашылі па хуткаму замест UI зрабіць бота для ўхвалення некаторый транзакцый карыстальнікаў і нават крута атрымалася, патрэбна адзначыць!
040
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 16/01/2025
Ракета 🚀 New Glen, пра якую я казаў у падкасце, такі паляцела!
040
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 15/01/2025
📣 Выпуск падкасту Айцікаст • Навіны №6 У гэтым выпуску пра навіны штучнага інтэлекту і абнаўленні для разумных дамоў. Так сама пра цікавы выпадак крадзяжу грошай праз дадатак да браўзера. А яшчэ пра новыя ракеты і шмат чаго іншага. Спасылкі ў рэплаях ⤵️
171
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 14/01/2025
З крутога яшчэ па davinci. Калі праставіць і назваць маркеры, то яны адразу ж публікуюцца як раздзелы на ютубе і нават таймкоды ў апісанне самі публікуюцца! Крутата!
160