Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 17/12/2025Інкрэмент! Ці то старэю, ці то проста спазнаў дзэн, але гэта першы раз, калі няма жадання падводзіць нейкія вынікі, а проста атрымліваю асалоду ад таго, што магу і ўмею. 030
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 10/11/2025Вечар разам з чатам GPT і нарэшце зрабіў прыблуду, якая ўмее лічыць колькасць адзначаных чэкбоксаў на старонцы Notion і аддаваць назад у адмысловае поле. Відаць, зраблю open source, аднак налады не простыя і выглядае, што для простых людзей лепш зрабіць інтэрфейс за долар. 020
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 13/09/2025Віншую ўсіх датычных з Днём праграміста! 🎉🎉🎉 Таму жадаю, каб код пісаўся лёгка, памылак было менш, а радасці ад зробленых спраў – больш! 130
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 15/07/2025Даўно мяне тут не было, але пакуль лета, лаўлю кожную магчымасць пакатацца 🚴, пакуль надвор'е дазваляе. Таму вось адзін з вынікаў майго вела-вар'яцтва, якім займаўся на мінулых выхадных. Па спасылцы ўвесь маршрут www.strava.com/activ... 071
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 30/05/2025Усё для таго, каб было бачна вось гэтыя адзнакі, якія паказваюць, дзе допіс яшчэ не апублікаваны, але павінен быць па плану 040
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 28/05/2025Учора такі сеў і аднавіў вокладку для старонак, дзе яна патрэбна. Спачатку chatgpt прымусіў прыдумаць, але нейронка не справілася, таму сам сеў праз Canva выбіраць. Вось што атрымалася. 041
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 23/05/2025Stitch ад Google амаль намаляваў мне сайт… Сёння прыйшоў ліст ад Arnaud Benard пра тое, што Google прыдбаў яго праект Galileo AI — сервіс для стварэння дызайнаў сайтаў з дапамогай штучнага інтэлeкту, які цяпер дасяжны ўсім бясплатна і пад новым імем Stitch. Працяг 🔗 t.me/ikbytech/85 040
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 16/05/2025Сцягнуў файлы лакальна, прагнаў аптымізатарам, вярнуў назад. У выніку: 12 Гб → 4.4 Гб 💥. Адное, што давялося пачакаць, як у гэтым меме. 150
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 13/05/2025І вось з дапамогай Lovable я зрабіў першы прататып, скарміўшы яму некалькі фота сайтаў, што падабаюцца, а потым з дапамогай Cursor дапіліў тэхнічныя моманты і нарэшце заліў сайт на Netlify! 110
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 13/05/2025Такі звязка Lovable і Cursor далі першыя вынікі 🚀 У мяне даўно быў трошкі паламаны сайт быццам бы кампаніі - Alroniks Tech, які я ўсё ніяк не мог прывесці ў парадак, бо патрэбы вострай у ім няма, а працы шмат, каб дарабіць. 140
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 28/03/2025Паказальна, канешне. На вялікім вядомым сайце для індыхакераў апублікаваны спіс ідэй (для натхнення), якія можна было б зрабіць. Дык вось у топ-10 тэма штучнага інтэлекту ў 10 з 10. 040
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 15/01/2025📣 Выпуск падкасту Айцікаст • Навіны №6 У гэтым выпуску пра навіны штучнага інтэлекту і абнаўленні для разумных дамоў. Так сама пра цікавы выпадак крадзяжу грошай праз дадатак да браўзера. А яшчэ пра новыя ракеты і шмат чаго іншага. Спасылкі ў рэплаях ⤵️ 171
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 14/01/2025Вось, яны звычайна ўсюды ёсць, але што менавіта з давінчы зручна гэта адразу ў ютуб закідваць, каб рукамі хвіліны і секунды не перапісваць. 020
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 07/01/2025Ладна, AI маладзец. Зрабіў мне сайт, які выглядае прыстойна і нават працуе. Я хацеў зрабіць зручны пашукавік для брэветаў і магчыма дарабіў бы да канца, але скончыліся бясплатныя токены. bolt.new калі што 080
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 31/12/2024Патрошку, неяк незаўважна дзень за днём, але вось 2024 год і скончыўся. Упэўнены, усе гэтыя 365 дзён вы нешта рабілі, часам карыснае, часам не, але відавочна – жылі не дарма, нават калі вынік пакуль не бачны. Вы малайцы! Працяг ⤵️ 1140
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 24/12/2024Сябры, віншую ўсіх датычных са святам! 🎄🎄🎄 Жадаю вам здароўя, дабрабыту, свабоды ў думках і агню ў сэрцы, плёну ў справах і здзяйснення мар! Далей пра падкаст ⤵ 180
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 18/12/2024Амаль тры дні напружанай працы каб пабачыць такое 160
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 17/12/2024📣 Выпуск падкасту Айцікаст • Навіны №5 У гэтым выпуску пра новыя мадэлі штучнага інтэлекту, што за разумная калонка Adam, якая ўмее гаварыць па-беларуску, прарыўны квантавы чып ад Google, а так сама дрэнныя навіны для ютубераў з Беларусі і яшчэ некалькі цікавых рэлізаў. Спасылкі ў рэплаях ⤵️ 170
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 13/12/2024Падмывае спытаць, ці вернуць грошы ў выпадку арышту за падпіску на экстремістаў пасля працы гэтага сервісу :) 040
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 11/12/2024📣 Выпуск падкасту Айцікаст • Навіны №4 У гэтым выпуску пагаворым пра цёмныя часы для Intel, жудасныя ўмовы працы ў Apple, самае сучаснае метро і новы браўзер Dia, а так сама ўзгадаем пра рэкордную цану Bitcoin і штучны інтэлект Grok. Спасылкі ў рэплаях ⤵️ 171
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 06/12/2024Так, здаецца завёўся Postiz і дазваляе такія вось штукі рабіць і за бясплатна. Але Bluesky пакуль не працуе нешта, а для мастадона патрэбна форк рабіць, каб на іншыя серверы пуляць. 030
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 06/12/2024Запускаў тут Docker-кантэйнер адзін на 5000 порце, нічога незвычайнага, але не змог, бо заняты! 🤯 І што вы думаеце? На MacBook з M1 аказваецца гэты порт заняты сістэмай і ці выключыць вось тое, што ў жоўтым ці выкарыстоўваць іншы порт. #til #сяд 040
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 04/12/2024📣 Выпуск Айцікаст • Навіны #3 Штучны інтэлект супраць махляроў, патчы для вядомай гульні Stalker 2, забарона сацсетак для падлеткаў, трывожная аналітыка па вакансіях для праграмістаў і гісторыя вызвалення JavaScript, а для асабліва цярплівых навіны падкасту ў канцы выпуску. Спасылкі ў рэплаях ⤵️ 1122
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 20/11/2024Маленькая, але вельмі прыемная нагода для радасці 🥰🥰🥰 А яшчэ 450 - Instagram 335 - Telegram 700 - TikTok І амаль па 100 ў мастадон, блускай і трэдс. 170
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 19/11/2024🚀 Чарговы эпізод навін ад Айцікаста! У сённяшнім выпуску новы рэкорд кошту біткоіна, DOGE, але не той, што мемкоін, спрэчная рэклама Coca-Cola, ISO-вобразы Windows для архітэктуры ARM і чарговы вялікі зыход з Твітара. pc.st/e/.oznrKyWmbI Прыемнага праслухоўвання! 182
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 28/10/2024Працягваем знаёмства з Obsidian. Пачаў апрацоўваць "камень" і нешта з яго пачынае атрымлівацца. Не ведаю пакуль, ці прыгожае нешта будзе, ці не, але пасля ўчорашніх двух гадзін на ютубе нарэшце працэс пайшоў. 010
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 21/10/2024Невялічкі тызер некаторай працы, якой вырашыў заняцца гэтым пятнічным вечарам. Будучыя выявы open graph для спасылак сайта, каб было прыгожа імі дзяліцца. 010
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 18/10/2024Невялічкі тызер некаторай працы, якой вырашыў заняцца гэтым пятнічным вечарам. Будучыя выявы open graph для спасылак сайта, каб было прыгожа імі дзяліцца. 040
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 15/10/2024Я задаў свайму чату наступнае пытанне і атрымаў даволі сціплы, але карысны адказ. #цікавосткі #тэхнабеларус «З усіх нашых узаемадзеянняў, што ты можаш сказаць пра мяне, чаго я, магчыма, не ведаю пра сябе?» Глядзі працяг у тэлеграм-канале t.me/ikbytech/58 041
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 08/10/2024Bluesky now has over 10 million users, and I was #932,484! Цікава, аднак 130
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 15/07/2024Зрабіў новае відэа! Агульны доступ будзе заўтра пасля абеду, але ёсць ранні доступ. buymeacoffee.com/ikbytech/you... www.patreon.com/posts/novae-... 040
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 09/05/2024Здаецца, пакрысе выбудоўваецца нейкі канвеер кантэнт-машыны. З-за працы і дзяцей па іншаму не бачу, як гэтым усім кіраваць з галавы, таму такія вось штукі вельмі дапамагаюць. Раблю праз Notion 010
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 01/04/2024Аказваецца, у GitHub ёсць спецыяльны Action, які дазваляе даволі зручна ў YML фармаце апісваць звароты да іх API. github.com/marketplace/... #til #сяд 000
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 24/03/2024Апублікаваў спецыяльны пілотны выпуск падкасту для патронаў "Што новага, Іване?". Спасылкі даступны ў рэплаях. 120
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 11/03/2024Добрыя навіны цяпер! Я такі знайшоў, дзе можна ўзяць бясплатна MySQL сервер. Картка не патрэбна, дарэчы, але Беларусь падчас рэгістрацыі нельга пазначыць 🤓. 020
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 23/02/2024Нарэшце сеў і навёў парадак з узроўнямі падтрымкі і больш яскравым пералікам той карысці, што дае кожны з іх. Цяпер іх толькі 4 (Patreon і BMC паказваюць толькі першыя 3). 121
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 16/02/2024Што не падабаецца ў bsky, дык нейкая блытаніна з памерамі для вокладкі акаунту. Як ні рабіў, усё адно дрэнна. А асобна для тэлефона зрабіць нельга. Але ж трошкі перапісаў тое, што раблю і трошкі пераіначыў назву. 140
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 28/01/2024Ура! Завялося! Ghost не без прыгод, але можна запускаць на Google Cloud Run з бясплатная базай даных! 100
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 26/01/2024Ведаю, што надакучыў, але ж такое без увагі пакінуць не магу. Давайце зробім добрую пятніцу, каб была і ў Твітары ўжо сотня. Падпісацца вось тут → twitter.com/ikbytech 010
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 15/01/2024Вырашыў аднавіць выпуск тэкставай рассылкі, дзе планую раз на 2 тыдні дзяліцца асабістымі разважаннямі пра цяжкае і несправядлівае айці-жыцце 😖. Буду ўдзячны за падпіску і рэкамендацыі сябрам. ikbytech.substack.com/p/issue-1-2024 020
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 06/01/2024Прыбраўся трошкі ў сваёй бярлозе. Мыш памяняць на Bluetooth і можна будзе яшчэ адзін провад прыбраць, каб зусім цудоўна было. 270
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 23/12/2023Пакажу нашую ялінку і тут. Піхта Нордмана, бо толькі яна была падобная на святочнае дрэва, звычайныя елкі танныя, але там без злёз не зірнеш нават. Адхапіў апошнюю. 170
Іван Клімчук • Тэхнабеларус @ikby.tech · 03/11/2023Пятнічны мем (неяк само нават атрымліваецца, другі раз ідэя ў галаву прыйшла знянацку) 040