цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 10/08/2025разгадай значэнне кітайскіх словаў па значэнні асобных іерогліфаў, версія пакалення альфа: 电脑 [электрычны мозг]: нейрасетка 电梯 [электрычны пад'ём]: дрон 电话 [электрычная гаворка]: аўдыёпаведамленне *правільныя адказы: камп'ютэр, эскалатар/ліфт, тэлефон 3111 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 08/07/2025Мінск Парайце калі ласка добрага артапеда, моцы няма больш маяцца 043 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 08/06/2025Я тут кніжкавы дзённік завяла! Чытаю, расказваю цікавае пра кніжкі, з задавальненнем абмяркоўваю. Вэлкам! t.me/+H8x4czGuxq8... 072 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 06/06/202510 дзён да ДН 🌸 вось-вось і 25! Сталею разам са стагоддзем, а калі ў каго ёсць раптоўнае жаданне зрабіць мне маленькі падарунак (або заказаць нейкі пераклад/пробны занятак па кітайскай/артыкул па кітайскай культуры, літаратуры ці сумежнай тэме), то прашу! 5548 3200 1138 0714 031 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 19/05/2025243/300! Аўдыраванне 95%, мая асабістая перамога, бо звычайна з аўдыя праблемы, а тут за месяц натрэніраваліся 😎 далей рушым на наступны ўзровень! 180 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 17/05/2025Пра лінейнасць часу ў кітайскай Мінулае для іх - тое, што перад вачыма, што можна ясна ўбачыць, а будучае - невядомае, нябачнае, схаванае [ззаду] Таму па гарызанталі атрымліваецца, што 前 qián - наперадзе і частка слоў «заўчора», «раней»; а 后 hòu - ззаду і частка слоў «паслязаўтра», «пазней» 150 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 10/05/2025@shiss.bsky.social нагадала пра адно з маіх улюбёных слоў у кітайска-(бела)рускай пары – 厉害 lìhai. Таму што перакладаецца яно «ліха»! І мае тыя ж дзве канатацыі: 1) адважная, здольная (канешне, для рускай мовы варыянт); 2) вялікая бяда, няшчасце і адпаведныя прыметнікі (для абодвух моў працуе) 051 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 01/05/2025«Лесавік» Казачна прыгожая мова, усе паэтычныя тропы, усе магчымыя прыёмы, апісанне прыроды, спасылкі на народны каляндар, прыкметы і вераванні нашых продкаў, стыль - ну адно Маркес пісаў! і толькі рытм апавядання такі, што праз паўгадзіны чытання я засынаю. 230 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 27/04/2025вывучаем новае слова 马上. я даю пераклад па слоўніку: хутка, вось-вось; для запамінання тлумачу што ў старажытнасці конь быў самым хуткім спосабам кудысьці даехаць, таму даслоўна "на кані"... вучаніца: то бок "галопам"? а я сяджу і думаю, якая радасць вучыць дзяцей і колькі мы можам узяць ад іх! 270 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 09/04/2025мая вучаніца ў нядзелю ідзе на ХСК, хвалююся як за сябе 180 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 24/03/2025фанетыка ф а н е т ы к а ФАНЕТЫКА КІТАЙСКАЙ божачкі як я люблю яе выкладаць на пальцах тлумачыць а потым трэніраваць вушы і рты вучняў размаўляць па-кітайску 180 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 24/03/2025мая малышка распавядае пра эмацыйна складаныя эпізоды і ў мяне баліць за яе сэрца 💔💔 мая малышка на кітайскай (!) без падрыхтоўкі (!!!) распавядае мне пра свае пачуцці і што іх выклікала 🤩💪 160 0
Reposted by цмочыца ая | 河琼 🪭oidingus @oidingus.bsky.social · 17/03/2025I agree with everyone who said that Vik would keep reading so here's part two! #jayvik #viktorarcane #jaycetalis #arcane 321280292 0
Reposted by цмочыца ая | 河琼 🪭Yinwille @yinwille.bsky.social · 28/02/2025Шаноўныя, я натрапіла на ютубе на такі файны канал, дзе расказваюць пра сторытэлінг! Там пакуль усяго два відэа, але яны настолькі якасныя, настолькі цікавыя, што я вельмі хачу, каб гэты канал стаў шалёна папулярным і выпускаў яшчэ! www.youtube.com/@Mor_Rabaunikyoutube.comМорСторытэлінг, наратыўны дызайн і відэа гульні. 1146 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 11/03/2025слухала кніжку пра азіяцкі кінематограф, цяпер хачу паглядзець усё цікавае, што адтуль выпісала~ 140 0
Reposted by цмочыца ая | 河琼 🪭oidingus @oidingus.bsky.social · 08/03/2025Part 2! Okay so apparently bluesky doesnt let you upload videos longer than a minute so i had to chop this in half😭 Vik is reading High Hawk Season and Jayce..well #jayvik #jaycetalis #arcane #viktorarcane 261470296 0
Reposted by цмочыца ая | 河琼 🪭oidingus @oidingus.bsky.social · 02/01/2025My princess with a disorder 😌 #jayvik #viktorarcane #jaycetalis #arcane 101267290 0
Reposted by цмочыца ая | 河琼 🪭ᯓ 🍁 KIE ! @ghmoon.bsky.social · 22/12/2024Coming home (but not to you) fanart! i adore this fic sososoo much this scene made me giggle fanfic by queercatfan! #jayvik #arcane #jaycetalis #viktor 256153 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 20/01/2025Сёння раптоўна ўспомніла што рэпетытаркай я працую з перапынкамі з шостага класа - то бок ужо 12 гадоў. Пачынала за 20000byr! А першыя заняткі кітайскай давала ўвогуле бясплатна, потым за 10byn. Цяпер такога не дачакаецеся, хахаха 190 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 14/01/2025маю прызнацца што зусім не разумею ўсеагульны дрэч на вялікія бесправадныя навушнікі зараз (толькі разумею, што Яблыка дыктуе моду) бо ну. Яны ж дзесяцігоддзе таму з'явіліся. Першыя такія навушнікі ў мяне былі ўжо ў 2014. Эйрподсы і аналагі хоць паасобку можна было юзаць, вось гэта была эвалюцыя 150 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 11/01/2025малы адмаўляецца есці мяса, даведаўшыся, што гэта жывыя жывёлы (я канешне ў яго ўзросце была куды больш таўстаскурая) таму прымаюцца любыя парады чым карміць дзіцяці заместа мяса з папраўкай на ўзрост - малодшая школа 590 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 11/01/2025я вось забыла сёння кашалёк, аднак там-сям па кішэнях і іншых нычках назбірала на таксі і паесці. так што добрая гэта звычка - нычкі рабіць! 070 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 09/01/2025ох уж гэтае як прыйдзе нешта ў галаву: спампавала да Аркейна англ агучку, цяпер пампую кітайскую агучку, бо не вырашыла, слухаць Віктара з цікавым акцэнтам ці у выкананні Луо Юньсі 150 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 09/01/2025а вы дакладна ўпэўненыя ў гэтай рэкамендацыі? 1100 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 04/01/2025Ну якая я цяпер на кнігі багатая! Дзякуй табе вялікі яшчэ раз, Джэні! 🤍🤍 1120 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 04/01/2025мой новы карысны навык: шчыпаць бровы ніткай 😎 хутка, зручна (калі навучышся), 10/10 040 0
Reposted by цмочыца ая | 河琼 🪭Бруснічная Жэлешка @jellyjenny.bsky.social · 02/01/2025У сраку сабе свае петарды засуньце 0153 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 31/12/2024Я палову снежня: не ведаю што каму дарыць, аніякага святочнага настрою Я 30-31 снежня: марафооон па крамах нарэшце адчуваецца свята ў паветры!! (канешне больш праз колькасць людзей на касах але свята) 1110 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 26/12/2024год таму адна жанчына нагадала мне - яна займалася кітайскай нумералогіяй, як яна сама сказала, і пачаткова мы пачалі размову на глебе агульнага інтарэсу да кітайскай культуры - што гэты год, год дракона, мусіць быць добрым для мяне гэта быў дзень, калі ўсё пачало развалівацца, таму я не тое каб > 1100 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 26/12/2024Вяртаюся да прафесійнай дзейнасці! І з новага года запрашаю на заняткі як рэпетытарка кітайскай мовы ㊗️ Заняткі афлайн і анлайн, кошт дэмакаратычны. Тры гады досведу і дасягненні вучняў у якасці доказу навыкаў. За падрабязнасцямі ў асабістыя :) 2236 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 24/12/2024навучылася гуляць у шахматы, усіх (амаль) абыгрывала... да свайго малога дзевяцігадовага😐 1130 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 24/12/2024А пачыналася ўсё з гэтай маленькай палічкі 🥺 1100 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 23/12/2024Падарыла сабе новенькі кашалёк бо больш не збіраюся нічога адкладваць ✨ і працягваю сваю палітыку падтрымкі маленькіх мясцовых майстроў 1140 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 23/12/2024Адна з ідэй, якія з'явіліся ў мяне за апошні год: надрукаваць паштоўкі з маіх плёначных фотаздымкаў розных гарадоў Але не ўпэўненая, што гэта будзе цікава камусьці акрамя мяне 😔 4151 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 22/12/2024ітак мяне адышлі праз тое якая я занадта класная, мэтанакіраваная і актыўная я нават не ведаю ці радавацца мне кампліментам 390 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 20/12/2024неяк я планавала глядзець тыя фільмы і серыялы што яшчэ не глядзела, а не -дцаты раз ГП, трэці Найвялікшага шоўмэна і другі - Інтэрстелар 😐 і ўсё за адзін дзень 190 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 20/12/2024Другі дзень не магу перастаць думаць аб тым які ж Стартрэк ахуенны У Амерыцы 60х выходзіць серыял з цемнаскурай жанчынай, японцам і рускім сярод галоўных персанажаў. Паспяхова выходзіць! Я ў захапленні ад смеласці стваральнікаў 080 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 20/12/2024гледзячы з братам Інтэрстелар, злавіла сябе на думцы, што гэта Стартрэк для тых, хто лічыць сябе занадта дарослым для Стартрэка Але магчыма гэта таму што паралельна я чытаю фік па маккірку 🤔😂 080 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 18/12/2024самае складанае пытанне а як размясціць кнігі лагічней па тэмах а выглядае лепей па колерах 😭 2150 0
Reposted by цмочыца ая | 河琼 🪭Anekomaton @anekomaton.bsky.social · 17/12/2024Рабіў тут быў для сябе, можа каму трэба: Слоўнік націскаў беларускай мовы ў фармаце StarDict (але там ёсць і проста .csv) рабіў для выкарыстання ў CAT інструментах (і як для націскаў у перакладах, і як лакальная грамбаза на мінімалках не выходзячы з CAT) github.com/anekomaton/b...github.comGitHub - anekomaton/be_stress: StarDict Belarusian language stresses dictionaryStarDict Belarusian language stresses dictionary. Contribute to anekomaton/be_stress development by creating an account on GitHub. 0112 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 17/12/2024выпадкова выдаліла без магчымасці аднавіць свой вішліст якому некалі гадоў і дзе сабраны самыя адборныя мае пажаданні і спасылкі як блін цяпер адказваць на пытанне "што ты хочаш?" 😭😭 150 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 16/12/2024а што за прыкол з аўтаматычным зборам узнагарод?.. 160 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 16/12/2024затое я купіла ўпрыгажэнні для пернікаў тортаў печыва пірагоў таму хутка будзе нешта смачнае 090 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 16/12/2024я прыехала купляць куртку і забыла грошы ну як так 090 0
цмочыца ая | 河琼 🪭 @ayakhm.bsky.social · 16/12/2024Мае кнігі апошняга года Вылучаныя я раю ад ўсяго сэрца ✨🤍 160 0