Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 06/01/2026У Лондане -5, тыгры палююць на цацачных рыбаў выключна з-пад пледзіка ❄️ #котаўторак 090
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 01/01/2026Ну я пакуль спрабую ісці далей і захоўвацца рукамі кожныя 10 хвілін 😅 Можа адпусціць, халера яго ведае, бо я вельмі хацела пагуляць, і яна выглядае крута. Але я такіх праблемаў з гульнямі не лавіла мо год 10 ужо, бесіць неверагодна 120
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 01/01/2026Мне пляваць на чужыя кінкі, падабаецца вам плаціць грошы за свае пакуты - на здароўе, мне не надта. 000
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 01/01/2026Ну пачытайце форумы ці рэдзіт, там гісторый вагон, як людзі па 60 гадзін прагрэсу гублялі, я таму і не ставіла так доўга. Думала, што з 100500 патчам стабілізавалі, а вось не 🤷🏻♀️ Напэўна, мне не пашанцавала з канфігурацыяй кампа, але гэта не апраўданне ад слова зусім 120
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 01/01/20266 гадзін, 3 краша падчас катсцэнаў і боек, і купа багаў, 1 з іх амаль выклікаў у мяне эпілепсію. Гульні 2 года. Як можна быць настолькі рукасракімі і прадаваць такое ў 2к26 (з нг дрч! 🥳) - у галаве не ўкладваецца Калі што, праблема не ў жалезе, яна ў мяне лятае на максімалках. Калі не крышыцца 🫠 200
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 01/01/2026Зараз будзе люты хот тэйк, але скажыце мне недалёкай, якім чынам bg3 назбірала столькі ўзнагарод і так усім падабаецца? Магчыма, у мяне праф дэфармацыя, але браць 50 фунтаў за настолькі забагаваную фігню - тупа крадзеж. Я так хачу палюбіць гэтую гульню, і яна настолькі гаўно, што хочацца плакаць😭 220
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 30/12/2025#котаўторак перадсвяточны. Прызапашвае сілы, каб дапамагаць рэзаць салаты і красці са стала чырвоную рыбу 😺 090
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 27/12/2025Але агулам, гэта быў цудоўны трып у цудоўнае месца з неперадавальным вайбам нейкай сярэднявечнай казкі. Туманныя ўсходы і ружовыя захады над гарамі, крыштальныя азёры, у якіх адбіваецца кожная дэталь, руды пажухлы верас і трава на пагорках - усё гэта неверагодна драматычна і прыгожа ❤️ 180
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 27/12/2025Парачка новых урокаў жыцця для пачынаючых хадуноў, тыпу мяне: не апранаць у горы ўзімку белыя рэчы, купіць палкі і не скакаць нікуды з разбегу. Можаце самі здагадацца па першым фота гэтага трэда, як дакладна я даведалася пра гэтыя правілы 😁 Звычайны стан глебы на вышыні можна пачуць у гэтым відэа 🙃 120
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 27/12/2025Трэйлаў многа, як і пікаў вакол, з традыцыйнымі паўночна-брытанскімі пейзажамі: пагоркі, верас, горныя рэчкі, азёры і вадаспады 🥰 Максімальна кайфова некалькі дзён пашпацыравала і накруціла 30+ км з максімальным пад'ёмам/спускам на 550м. Віды - 🔥 120
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 27/12/2025Вёсачка ціхая, вельмі прыгожая, але ў ёй ёсць усё, што можа спатрэбіцца выгаралай айцішніцы: гатэльчыкі, кафэ, крамы і аўтобусы, якія катаюць па парку за 3 фунты з носа. Праўда, асабліва я не каталася, трэйлы да пікаў, азёраў і да пячоры ідуць наўпрост з вёскі 140
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 27/12/2025Пад Раство моцна хацелася з'ехаць з горада на прыроду, і каб з гарамі, і каб з возерам, і каб не ляцець на самалёце. Хвала багам і хуткім цягнікам, выбраць было з чаго, паехала ў Lake District. Гэта нац парк на поўначы Англіі на мяжы з Шатландыяй. Спынілася ў вёсцы Grasmere, яна вось там, унізе ☺️ 140
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 27/12/2025Лічу, Гугл фота ідэальна падабраў абгортку для альбома пра маю апошнюю паездку 😁 Каму цікава, ніжэй будзе трошачкі пра тое, куды ездзіла, навошта, і як яно ўсё прайшло 🧵 1100
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 23/12/2025Гэтыя быццам добра выхаваныя 🙂 А ў Шатландыі пухнатыя Хайлэнды натуральна што шчанюкі дурнаватыя, лезлі праз плот у турыстаў нішцякі красці і цалавацца 😁 Кароўкі класныя 020
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 23/12/2025Дзеля гэтага віда Рытуля караскалася на 500 метраў уверх, і правалілася па калена ў балота (так, як высветлілася, у гарах яны таксама ёсць) 🐸 Ехала за рэлаксовымі шпацырамі каля возера пад сняжком, а адчуваю сябе Бэрам Грылзам. Але ж, зараза, прыгожа 🙂 080
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 23/12/2025У гэты #котаўторак паказваю вам мясцовых катоў. Яны пухнатыя, ласцяцца, ліжуць рукі і падазрона заліпаюць у адну кропку быццам бачаць прывідаў. Мяўкаюць толькі трохі дзіўнавата... 🤔 1110
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 22/12/2025Калі мяне зараз спытаць, дзе з 4 краін у UK прырода найпрыгажэйшая, я не ведаю, што адказаць, бо гэта як спытаць, каго любіш больш, маму ці тату Поўнач Англіі мяне пакарыла, вось у гэтай кропцы я амаль заплакала ад шчасця і эмоцый Ніякая камера не перадасць гэты вайб, проста паверце, тут магічна 🥹 090
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 22/12/2025У Камбрыі, дзе я вырашыла пакараскацца ў гэты раз, як і ўсюды ў гарах у UK, вельмі многа авечак. Але толькі тут жывуць авечкі пароды Herdwick. Яны бясконца мілыя і робяць смешныя твары, калі падыходзіш бліжэй Вось вам падборка гэтых бубак, спадзяюся, зробяць вашую раніцу трошачкі пазітыўней 🤗 0110
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 21/12/2025Ну ты ў прынцыпе пералічыў усе магчымыя месцы, акрамя аднаго, так што здагадацца цяпер будзе не складана 🙃 110
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 21/12/2025Паехала на поўнач у горы за снегам пад Раство. Снег не знайшла, але знайшла абсалютна чароўныя віды 🥰 3140
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 21/12/2025Хто рана ўстае, той ранішнюю кавусю п'е вось з такім ачмурэнным відам ☺️ Вітаначкі, кацяняты, спадзяюся, у вас ўсіх тут усё добранька 🤗 0120
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 04/12/2025Дзяўчынка: просіць тату ці бойфрэнда падарыць ёй дайсан на новы год Дзяўчына: сама дарыць сабе дайсан Жанчына: сама дарыць сабе дайсан, але ёсць нюанс 😅 170
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 02/12/2025У гэты #котаўторак Цігр незадаволены тым, што смачні з адвент календара скураная выдае толькі раз на дзень 😾 0120
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 25/11/2025А вось пакажу абавязкова! Яна заўсёды любіла снег, асабліва калі камячкамі, сядзела гадзінамі на падваконні 🥰 020
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 25/11/2025Цігру нашапталі, што недзе там на матэрыку, за каналам, нядаўна выпаў снег. А ў яе за акном не выпаў. Кот засумаваў і пайшоў хавацца пад коўдру. Тузае лапкай у сне. Напэўна, ловіць сняжынкі ☺️ #котаўторак 2160
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 09/11/2025media.tenor.coma man wearing glasses and a tie is standing in front of a windowALT: a man wearing glasses and a tie is standing in front of a window 010
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 08/11/2025Блін, спадзяюся, не заоверсэліла 😁 Цікава будзе параўнаць уражанні пасля) Але я ўжо пасля праходжання пайшла на рэдзіт і водгукі чытаць, і, здаецца, на адна я ўразілася 🙂 110
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 08/11/2025Напэўна, заўтра сяду ўвечары, усё адно больш нічога цікавага не выйшла пакуль. Ну і павольней у гэты раз, я там моцна не старалася ўсё лакацыі зачышчаць А што? 🙂 110
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 08/11/2025Я думаю, табе спадабаецца 🙂 Напішы, як пройдзеш, цікава было б абмеркаваць, там ёсць, пра што падыскуціраваць 🙃 Але яе сапраўды цяжка з чымсьці параўнаць. Ну і асобны шок, канеш, што гэта зрабіла інды студыя з 30 чалавек. Юбісофт там зараз напэўна локці кусае) 110
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 08/11/2025Ворагі разнастайныя, босы складаныя, калі моцна хочацца задрачыцца, там кантэнту гадзін на 60. Калі баёўка будзе ме і не цікава грайндзіць і збіраць дадатковы стаф - можна прабегчы за 20, і ўсё адно атрымаць візуальны аргазм і глебу на задумацца пра сэнс жыцця 🙂 000
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 08/11/2025Я, шчыра кажучы, таксама сумнявалася ці гуляць, праз turn based сістэму. Але дэвэлаперы класна яе рэалізавалі. Я пра баёўку нічога не напісала, але яна таксама крутая. Там як бы і чарга, але ўся механіка вакол ўхіленняў/парыравання. І стратэгіі. У мяне на некаторых босах пальцы адвальваліся 😁 200
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 08/11/2025Да самага канца гульні я не разумела галоўны плот твіст. І нават пасля сканчэння мне давялося пару гадзін падумаць, каб асэнсаваць тое, што я ўбачыла. Але я не хацела, каб гэтая гульня калісьці канчалася, настолькі яна ідэальная. Абсалютны шэдэўр, абавязкова для праходжання, 33/10. Tomorrow comes 🌹 130
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 08/11/2025Ну і сюжэт. Гэта той самы момант, калі хочацца сесці і перапрайсці гульню адразу, бо хочацца зачапіць кожную дэталь, каб лепей зразумець сюжэт і гэты сусвет. Гэта гісторыя пра сутнасць жыцця, смерць і перажыванне страты. Вось на такое распрацоўшчыкі замахнуліся, і ў іх атрымалася выдатна 👏🏻 130
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 08/11/2025І я ніколі столькі не плакала і не смяялася падчас гульні, настолькі ўсё, што адбывалася з героямі, кранала. І нарэшце, гуляючы ў рпг, няма адчування, што дыялогі пісалі падлеткі. Яны часам мілыя, часам смешныя, але вельмі часта глыбокія і філасофскія і прымушаюць задумацца. Акторы агучкі - 10/10 130
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 08/11/2025Героі - асобная любоў. Нарэшце ў гульні людзі паводзяць сябе як людзі перад цяжкімі выклікамі, а не як супергероі з коміксаў: баяцца, плачуць, хочуць вярнуцца дадому, схавацца. Гульня выдатна раскрывае персанажаў, і ты пачынаеш перажываць з імі ад самага пачатку. Першы раз я заплакала праз 20 хв 🫠 130
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 08/11/2025Арт і музыка - першае, што мяне проста шакавала. Напэўна, я прайшла б гульню на пару гадзін хутчэй, калі б не спынялася кожныя 10 хвілін і не заліпала ў лакацыях, разглядаючы свет. Саўндтрэк у мяне ўжо які дзень грае ў навушніках. Гэтая гульня - мастацкі твор, дакладна самае прыгожае, у што гуляла 110
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 08/11/2025Я прайшла Expedition 33 (можа быць апошняй з усіх геймераў на свеце 😁), і мне трэба выказацца. Бо гэта настолькі ні з чым не параўнальны досвед, што я здаюся, і гэта цяпер мая самая любімая гульня ever. Я не чакала абсалютна нічога, і атрымала абсалютна ўсё, што я магла б хацець ад гульні 🧵 250
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 04/11/2025Паспяховы эксперымент, які даказвае першы (і галоўны) закон котамеханікі (не блытаць з квантавай, тут ніякіх вам невызначанасцяў і абʼюза катоў): if I fits, I sits 😺 #котаўторак 0110
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 03/11/2025- Учора згадала пра тое, што ў мяне ёсць геймпас - "Ой, а што гэта тут за гульню дадалі, называецца яшчэ так дзіўна, што яшчэ за экспедыцыя" - 4 раніцы панядзелка, Рытуля плача ад шчасця, як прыгожа, але і ад болю, што праз 3 гадзіны на працу Expedition 33 - нешта абсалютна чароўнае 🥹 040
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 28/10/2025Раз я патрохі вяртаюся ў гэтыя вашыя сац мярэжы, то і Цігруля вяртаецца ў #котаўторак 🤗 На пузе вось у мяне ляжыць, лечыць. І юцюбчык глядзіць. Бо чаго не сумясціць карыснае з прыемным 0120
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 28/10/2025Максімальна падзяляю жаданне! Яны там вельмі дзелавыя 😁 030
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 27/10/2025Дзякуй вялікі 🫶🏻 І на здароўе! Поўнач Брытаніі сапраўды неймаверна прыгожая. Я яшчэ ездзіла ў Шатландыю ў Highlands пару год таму, і гэта было таксама на разрыў сардэчка 120
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 27/10/2025Тааак, там супер-прыгожа. І хочацца вярнуцца ў лепшае надвор'е і больш паглядзець, гэта агромністы нац парк, там многа такіх відаў ☺️ 000
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 26/10/2025Абавязкова! Калі збярэшся - я табе параю тупа найлепшы B&B з шыкоўным відам з акна і цудоўнымі хостамі 🥰 Яны мяне вучылі валійскай, на машыне забралі з аўтобуса і давалі дамашні пірог з сабою ў хайкі 🥹 120
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 26/10/2025Ці палезла б я яшчэ раз у кастрычніку ці лістападзе? 100%, але закупілася б усім адзеннем у North Face (бо іхнія боты - адзінае, што не вымакла ў ліўні 😁), і ў дадатак да вадзічкі ўзяла б гарбату ў тэрмасе. Але агулам гэта быў неймаверны досвед, і наступным разам абавязкова палезу ўверх ☺️ 170
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 26/10/2025Пад канец трэйла багі адарылі мяне вячэрнім сонцам, і я як быццам пайшла па зусім іншым шляху. Усё вакол стала залатым, вецер і дождж сціхлі, блакітнае неба і горы адлюстроўваліся ў азёрах 💔 На гэтай мажорнай ноце я скончыла сваю 3-гадзінную прыгоду, і паехала піць смачнае валійскае піўцо 390
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 26/10/2025Але калі 'паўзучая' частка трэка скончылася, пачаўся чысты кайф, цішыня і неймаверныя віды. Я прапусціла пару чалавек наперад, адпачыла, і пасля гэтага вакол не было больш анікога. Я, горы, азёры і чысцюткі дзэн. Гэта, напэўна, адзін з самых вялікіх плюсаў караскання ў горы не ў сезон ☺️ 140