Sign in

Актыўна-агрэсіўная

@mimiliuk.bsky.social
199 followers 140 following 1.3K posts

Засланы беларускі казачок у англічанцы | Belarusian in the UK

PostsRepliesMedia
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 06/01/2026
У Лондане -5, тыгры палююць на цацачных рыбаў выключна з-пад пледзіка ❄️ #котаўторак
090
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 01/01/2026
Зараз будзе люты хот тэйк, але скажыце мне недалёкай, якім чынам bg3 назбірала столькі ўзнагарод і так усім падабаецца? Магчыма, у мяне праф дэфармацыя, але браць 50 фунтаў за настолькі забагаваную фігню - тупа крадзеж. Я так хачу палюбіць гэтую гульню, і яна настолькі гаўно, што хочацца плакаць😭
220
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 30/12/2025
#котаўторак перадсвяточны. Прызапашвае сілы, каб дапамагаць рэзаць салаты і красці са стала чырвоную рыбу 😺
090
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 27/12/2025
Лічу, Гугл фота ідэальна падабраў абгортку для альбома пра маю апошнюю паездку 😁 Каму цікава, ніжэй будзе трошачкі пра тое, куды ездзіла, навошта, і як яно ўсё прайшло 🧵
1100
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 23/12/2025
Дзеля гэтага віда Рытуля караскалася на 500 метраў уверх, і правалілася па калена ў балота (так, як высветлілася, у гарах яны таксама ёсць) 🐸 Ехала за рэлаксовымі шпацырамі каля возера пад сняжком, а адчуваю сябе Бэрам Грылзам. Але ж, зараза, прыгожа 🙂
080
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 23/12/2025
У гэты #котаўторак паказваю вам мясцовых катоў. Яны пухнатыя, ласцяцца, ліжуць рукі і падазрона заліпаюць у адну кропку быццам бачаць прывідаў. Мяўкаюць толькі трохі дзіўнавата... 🤔
1110
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 22/12/2025
Калі мяне зараз спытаць, дзе з 4 краін у UK прырода найпрыгажэйшая, я не ведаю, што адказаць, бо гэта як спытаць, каго любіш больш, маму ці тату Поўнач Англіі мяне пакарыла, вось у гэтай кропцы я амаль заплакала ад шчасця і эмоцый Ніякая камера не перадасць гэты вайб, проста паверце, тут магічна 🥹
090
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 22/12/2025
У Камбрыі, дзе я вырашыла пакараскацца ў гэты раз, як і ўсюды ў гарах у UK, вельмі многа авечак. Але толькі тут жывуць авечкі пароды Herdwick. Яны бясконца мілыя і робяць смешныя твары, калі падыходзіш бліжэй Вось вам падборка гэтых бубак, спадзяюся, зробяць вашую раніцу трошачкі пазітыўней 🤗
0110
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 21/12/2025
Паехала на поўнач у горы за снегам пад Раство. Снег не знайшла, але знайшла абсалютна чароўныя віды 🥰
3140
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 21/12/2025
Хто рана ўстае, той ранішнюю кавусю п'е вось з такім ачмурэнным відам ☺️ Вітаначкі, кацяняты, спадзяюся, у вас ўсіх тут усё добранька 🤗
0120
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 04/12/2025
Дзяўчынка: просіць тату ці бойфрэнда падарыць ёй дайсан на новы год Дзяўчына: сама дарыць сабе дайсан Жанчына: сама дарыць сабе дайсан, але ёсць нюанс 😅
170
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 02/12/2025
У гэты #котаўторак Цігр незадаволены тым, што смачні з адвент календара скураная выдае толькі раз на дзень 😾
0120
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 25/11/2025
Цігру нашапталі, што недзе там на матэрыку, за каналам, нядаўна выпаў снег. А ў яе за акном не выпаў. Кот засумаваў і пайшоў хавацца пад коўдру. Тузае лапкай у сне. Напэўна, ловіць сняжынкі ☺️ #котаўторак
2160
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 08/11/2025
Я прайшла Expedition 33 (можа быць апошняй з усіх геймераў на свеце 😁), і мне трэба выказацца. Бо гэта настолькі ні з чым не параўнальны досвед, што я здаюся, і гэта цяпер мая самая любімая гульня ever. Я не чакала абсалютна нічога, і атрымала абсалютна ўсё, што я магла б хацець ад гульні 🧵
250
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 04/11/2025
Паспяховы эксперымент, які даказвае першы (і галоўны) закон котамеханікі (не блытаць з квантавай, тут ніякіх вам невызначанасцяў і абʼюза катоў): if I fits, I sits 😺 #котаўторак
0110
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 03/11/2025
- Учора згадала пра тое, што ў мяне ёсць геймпас - "Ой, а што гэта тут за гульню дадалі, называецца яшчэ так дзіўна, што яшчэ за экспедыцыя" - 4 раніцы панядзелка, Рытуля плача ад шчасця, як прыгожа, але і ад болю, што праз 3 гадзіны на працу Expedition 33 - нешта абсалютна чароўнае 🥹
040
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 28/10/2025
Раз я патрохі вяртаюся ў гэтыя вашыя сац мярэжы, то і Цігруля вяртаецца ў #котаўторак 🤗 На пузе вось у мяне ляжыць, лечыць. І юцюбчык глядзіць. Бо чаго не сумясціць карыснае з прыемным
0120
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 26/10/2025
Пра прыгоды ў валійскіх гарах пішу толькі зараз, бо гэтыя прыгоды завалілі мяне ў ложак з тэмпературай 🫠 Але калі каму цікава пачытаць пра тое, як весела хайкаць у гарах у Паўночным Уэльсе ў кастрычніку, і паглядзець прыгожыя фотачкі і зашакаленыя блюскаем відэа - гартайце трэд 🧵
2150
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 20/10/2025
Прывітанне з магутнага Сноўдана 👋🏻 Можа быць гэта маленькі крок для чалавецтва, але магутны крок для мяне: я пешшу (і на карачках 😁) спусцілася з самай высокай кропкі (1 км) ў Англіі і Уэльсе па далёка не самым простымі трэйле 💪🏻 Падрабязна пра прыгоды напішу заўтра, вось вам пакуль некалькі фотачак 🤗
290
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 20/10/2025
Як справы ў офісах? Сёння багі Сноўдоніі адарылі мяне (пакуль што) пераменным сонейкам і (часам) блакітным небам. Гэта будзе цікавы дзень ⛰️
060
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 19/10/2025
Не магу не сказаць пару словаў пра тое, куды ж я ўсё ж паехала, і дзе спынілася. Snowdonia, ці Eryry на валійскай - велічэзны нацыянальны парк у Паўночным Уэльсе з сотнямі лядніковых азёр, вадаспадаў і горным масівам. Найвялікшая гара - Snowdon ці Yr Widdfa. Я спынілася ў вёсачцы Betws-y-Coed ⬇️
180
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 19/10/2025
Богі Сноўдоніі ўзнагародзілі мяне праліўным дажджом і парывамі ветру да 30 м/с 🙏🏻 Але не была б я беларускай, калі б усё адно не палезла хайкаць (каб змагацца, і пакутваць у працэсе, само сабою) Яно таго каштавала 💔
Ф
2120
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 18/10/2025
Калі з вакна звычайнага вясковага аўтобуса, які вязе цябе з цягніка ў B&B, вось такія віды - выходныя прайдуць ачмурэнна, народная валійская прымета 🏴󠁧󠁢󠁷󠁬󠁳󠁿 Спадзяюся, у вас, кацяняты, усё тут таксама добранька ☺️
060
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 08/08/2025
Была ў мяне мара ідыёта: купіць сабе Queen Anthurium, і каб не за мільярд фунтаў. Не толькі таму, што я жмот, а яшчэ і таму, што па расказах блогераў і паведамленнях на рэдзіце, гэта самая капрызная халера, якая памірае калі на яе падыхаць. Знайшла зніжку! Халеры ў мяне спадабалася, выпусціла вось 🥰
1100
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 05/08/2025
Надвор'е брытанскае, традыцыйнае. Любы паважаючы сябе беларускі кот ведае, што ў такое надвор'е трэба рабіць 😴 #котаўторак
0130
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 04/08/2025
Калі закалупалі сумныя бэкграўнды для мітынгаў у Цімсах, таму пачынаеш ствараць свой офлайн 🪴 Нарэшце купіла полку для сваіх дзяцей і больш-менш паставіла самых капрызных па месцах. Калі хто вам скажа, што трапічныя расліны - таннае хобі, не верце 😅
1160
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 29/07/2025
У гэты #котаўторак Цігруля паказвае вам майстар-клас па гульні ў хованкі 🤭
0110
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 27/07/2025
З нагоды таго, што мой philodendron ring of fire выпусціў новы лісток, вырашыла вам гэтага звера паказаць ☺️ Напэўна, самы мой ненапружны, але знешне цікавы ароід, аддае вайбамі джунгляў, але нічога не просіць узаем 💚
260
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 22/07/2025
А вашыя жывёлкі займаюцца прафесійным спортам? У Цігрулі вось чорны пояс па паляжунькаць 😎 #котаўторак
0110
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 20/07/2025
Я быццам ажыла, таму буду паціху вяртацца і расказваць пра сваіх дзяцей 🤗 Пачала невялічкі эксперымент са сваёй хояй, купіла за 2 баксы на аліку металічную падтрымку, павесіла на акно, дзець папоўз уверх 💪🏻 Мэта - нарэшце прымусіць яе квітнець і акупаваць аконную раму
190
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 15/07/2025
Катуля з мядзведзем спаць пайшлі, і вы ўжо кладзіцеся 🌜 #котаўторак
0120
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 12/07/2025
Хацела напісаць купу злых паведамленняў пра мой сумны, але адносна кароткі досвед ляжання ў брытанскай бальнічцы, але мне, па-першае, у падлу, па-другое, у мяне здаецца выхады з апіоідаў 🫠 Мараль такая: ляжаць у шпіталі - поўная срака, у якой краіне ты б не быў, 1 з 10, па магчымасці пазбягайце
0130
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 10/07/2025
Экспрэс-агляд на брытанскую бальнічную ежу. На сняданак былі: сэндвіч з яйкам 🍳 чыпсікі 🥔 мандарынкі 🍊 апельсінавы сок 🧃 кадэін ✨💃🏻
090
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 09/07/2025
Дзень пачаўся з ныркавай колікі і напраўлення ў бальнічку 🫠 І здавалася б, што можа зрабіць сітуацыю яшчэ горш. Здавалася, пакуль нейкі мудзень у прыёмнай шпіталя не ўрубіў з тэлефона "Такога як Пуцін"
150
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 08/07/2025
Цігруля - вельмі таленавіты кот. Не кожны зможа адначасова ажыццяўляць мяў-кантроль за пешаходамі, слухаць, што там равуць лісы і папугаі, бараніць кветкі (ад самой сябе) і паралельна з асуджэннем глядзець на скураную, якая ўжо 45 хвілін не выдае галоднаму кату смачню 😾 #котаўторак
0100
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 07/07/2025
Сітуацыя па тэмпературы гэтым летам на туманным Альбіёне: будучы лютым арахнафобам, змірылася з суіснаваннем з павуком у хаце, каб лавіў мне камароў і мух. На наступны дзень пасля падпісання мірнай дамовы, знайшла яго труп у Цігрулявай місцы з вадой. Так спякотна, што нават павукі топяцца 🥲
090
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 05/07/2025
Я ў бясконцай любові з гэтым антурыўмам, ужо хаця б праз тое, які дзэн лаўлю калі ён расціць новы лісточак ☺️ Здаецца, дзець за месяц акліматызаваўся, гатовы расці ў монстра і заняць палову маёй кніжнай паліцы 🤞🏻
080
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 01/07/2025
#котаўторак сасісачны, з нагоды heat wave і ўжо другога дня запар з +35 у горадзе, у якім кандыцыянеры адсутнічаюць як з'ява 🫠
0130
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 24/06/2025
Вечаровага балконнага вам у стужкі ў гэты #котаўторак 🌇
1181
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 19/06/2025
Вярталася я, значыцца, з паба на рагах уначы, праходзіла побач з начніком і ўбачыла гаршчкі з амаль падохшым нечым зялёным за фунт. Адпаіла, адкарміла, заморыш пераўтварыўся ў гэта ☺️ Піва можа і шкодна для здароўя, але вельмі карысна для майго балконнага садзіка 😅
070
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 17/06/2025
Калі ўжо закалупаўся як той сабака, а табе сказалі, што яшчэ толькі #котаўторак 🫠
1150
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 14/06/2025
Калі паабяцала сабе больш не купляць расліны, пайшла па справах, а на маркеце прадавалі 2 падлетка алаказіі dragon scale па цане паездкі на метро 🫠 Але вы гляньце, якая!
1130
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 10/06/2025
Мала хто ведае, што Лондан - адзін з самых нашпігаваных камерамі гарадоў свету. Яшчэ менш людзей ведае, што ў Лондане за вамі сочаць не толькі камеры, а яшчэ і мяў-кантроль 🥸 #котаўторак
0190
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 03/06/2025
Фізкульт прывітанне ад Цігрулі, якая прадуктыўна праводзіць працоўны #котаўторак 💪🏻
2110
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 30/05/2025
Вось для такіх вечароў я свой сад і расціла 🤗
0120
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 28/05/2025
Я нічога не ведала пра шапагалізм, пакуль не ўвалілася ў расліны 🫠 Пажадайце дзецям удачы, а мне роўных рук, маёй менталцы моцна трэба не толькі садзік на балконе, а яшчэ і трапічны лес ў хаце ☺️
Philodendron Pink PrincessMonstera Thai ConstellationAnthurium Crystallinium
080
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 27/05/2025
Першы працоўны #котаўторак пасля адпачынку Цігруля праводзіць вось так, пакуль скураная зарабляе пянёндзы ёй на смачні 😺
0140
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 25/05/2025
Распачаўся самы цудоўны сезон у годзе - сезон півоняў па 4 фунты ў супермаркеце 🥰
090
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 23/05/2025
Хацела прыдумаць смешны жарцік пра Шэрлака ці Хобіта, але не магу, бо не магу адысці ад таго, што ўбачыла адзін з найлепшых спектакляў у жыцці і пасядзела ў 30см ад Марціна Фрымэна і майго краша са Slow Horses Джэка Лаўдана 🥹
2160
Актыўна-агрэсіўная @mimiliuk.bsky.social · 22/05/2025
Я ў адпачынку: божа, як там мае кветачкі, ці ніхто не пасох, ці нікога не заліла Тым часам кветачкі: лол, магла і не вяртацца 💅🏻
180