Aleś Karoza @krz.bsky.social · 07/10/2026Лічу, што аўтар такой IDE выйграе ШІ-гульню ў распрацоўцы. Толькі ўявіце: усе працуюць у адным асяроддзі, зручным для кожнага... 000
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 07/10/2026IDE, каб: будаваць флоў, як у Zeplin, толькі з рэальнымі экранамі; перасоўваць сапраўдныя кампаненты на канвасе ў рэальным часе як у Figma; пісаць дакументацыю так, каб яна заставалася актуальнай і абнаўлялася разам з кодам. І ўсе гэта мае пад сабой Git, толькі не нагружае гэтым тых, каму не трэба. 100
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 07/10/2026Я не разумею, чаму ніхто сур’ёзны не робіць IDE для ўсіх. 100
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 07/10/2026У дызайнераў Figma абнаўляецца кожныя N мілісекунд, і ты бачыш усё ў рэальным часе, што адрывае магчымасці для сумеснай працы. Не кажучы пра тое, што прасіць Claude перасунуць кнопку на 4 пікселя менш эфектыўна, чым перасунуць яе. У менеджараў свае нюансы. 100
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 07/10/2026Праблема ў тым, што флоў праграмістаў працуе добра толькі для праграмістаў. Дызайнеру складана прыняць, што праца калегі становіцца бачнай толькі пасля каміту і пушу, і каб яе пабачыць, трэба пераключыць галіну. 100
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 07/10/2026Лепей, калі ўсе пераходзяць на адзін флоў. Лагічна, што ўсе пераходзяць у асяроддзе праграмістаў з Git, пайплайнамі, і ўсім такім, бо толькі там можна рабіць сапраўдныя рэчы. Я ўжо фікшу візуальныя багі ў кодзе, і раблю інтэрфейс таксама ў кодзе, хоць і не поўнасцю. 100
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 07/10/2026Здавалася б, ШІ прыйдзе, парадак навядзе. Але неабавязкова, менеджары цяпер робяць прататыпы ў Lovable, дызайнеры ў Figma Make, а распрацоўшчыкі перакладаюць гэта ў сапраўдны код праз Claude. 100
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 07/10/2026Праблема ў тым, што пры такім падыходзе толькі праграмісты робяць рэальную рэч, а ўсе астатнія вырабляюць артэфакты, якія з рознай ступенню дакладнасці перакладаюцца на сапраўдны прадукт. З часам тое як мае быць, і тое як ёсць, не супадае зусім. 100
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 07/10/2026Асяроддзе распрацоўкі для сучаснасці Дзесяцігоддзямі праграмісты, менеджары, і дызайнеры працавалі ў розных праграмах, і нават асяроддзях. Дызайнеры працуюць у Figma і Zeplin, менеджары ў Confluence і Jira, праграмісты ў VS Code і GitHub. 110
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 05/10/2026Так і быць, дзялюсь з вамі найлепшым каналам на Ютубе, тут пані выкладае відэа з птушачкамі кожны дзень, на жаль, адкладкі апошнім часам робяцца праз ШІ, але ва ўсім астатнім канал проста цудоўны, можна глядзець на птушак, паклуь п’еш каву з раніцы.youtube.comPtasia stołówka pod świerkiem - YouTubeShare your videos with friends, family, and the world 010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 04/10/2026Мікрафібра Наколькі ж анучка з мікрафібры, і я не пра эплоўскую за 100 баксаў, а пра звычайную за 2–5, цудоўна працуе. Трошкі вады, анучка, працёр, уся тэхніка чыстая і без разводаў. Не трэба ніякіх сродках, ніякіх спецыальных сурвэтак. Цуд. 110
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 03/10/2026Гэта мода такая, ці хітры план па вынішчэнню еўрапейкай нацыі, ці проста срака ў мяне тоўстая занадта? Ці ўсе адразу? 000
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 03/10/2026Што за змова супраць размнажэння, чаму няма нармальным трусоў, якія не сціскаюць яечкі?! 200
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 28/09/2026Адкуль у гэтага рэйтынг 7, гэта ж нейкі фанфік для 12-гадовых... 010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 27/09/2026Парадаксальна, але я значна менш сутыкаюся з ШІ-эстэтыкай, калі сіджу дома ў інтэрнэце, чым калі выходжу на вуліцу. Цяпер хіба ўвесь графічны дызайн сярэдняй і нізкай катэгорыі робіць ШІ, проста жах. Меню з ШІ-выявамі, ШІ-банэры, ШІ-рэклама... 020
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 26/09/2026Я ў захапленні, як доўга тэлефон можа трымаць батарэю ў рэжыме палёту. Цэлы дзень выкарыстання, менш за 10% вытрачана, пры тым, што я тры гадзіны слухаў аўдыякнігу. І яшчэ больш цікава, што пастаяннае падключэнне да інтэрнэту не так і патрэбна, за дзень уключыў 2-3 разы, і акей. 120
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 26/09/2026Пакінулі рэчы на вакзале ў аўтаматычнай шафе. І канешне ж яно залагала і ня хоча аддаваць. Тэхналогіі гэта гаўно. Ненавіджу тэхналогіі. 000
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 24/09/2026Я дзялюся сваімі пачуццямі, а не сцвярджаю ісціну. Мне ўсё адно, калі мае пачуцці не супадаюць з вашымі, я не збіраюся нічога навязваць. 000
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 24/09/2026Стартапер: робіць прыладу у калабарацыі з крутой дызайн-кампаніяй, каб запускаць ШІ-агента Усе: чаму гэта ня можа быць апкай Стартапер: бла-бла-бла, немагчыма, лімітэйшнс, бла-бла-бла Праходзіць час Стартапер: цяпер мы апка 010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 23/09/2026І прымаць грамадства — гэта прыгожа, а ізалявацца — не вельмі. Асабліва, калі ізаляваны не разумее, што жыве ў ізаляцыі. 240
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 23/09/2026Грамадскі транспарт мне наадварот падабаецца, асабліва калі ён добры. Так, там могуць быць людзі, які выглядаюць не так, як табе падабаецца, зрэдку яны могуць гучна размаўляць, а часамі нават непрыемна пахнуць, але ў гэтым і сэнс. Так выглядаюць людзі, так выглядае грамадства. 130
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 23/09/2026Антысацыяльна эстэтыка аўто Мне не падабаецца ідэя аддзяляцца ад людзей шасцю кубаметрамі шкла і металу ў грамадскай прасторы. Ёсць у гэтым нешта антысацыяльнае. 231
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 22/09/2026Глядзім з жонкай серыял Silo, і нібы цікавая задумка, але колькі ж там банальных лагічных ляпаў, проста жах. Тыпу ў адной серыі яны карыстаюцца смецепровадам для перамяшчэння паміж паверхамі, а потым забываюць, што ён існуе наогул. І такога ўвесь серыял. 000
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 16/09/2026Але калі ў праграмы толькі адзін карыстальнік, то ўсё значна лягчэй, бо ня трэба рабіць нешта сярэдняе, што выршае праблемы ўсіх, толькі твае. У гэтым і сэнс. 110
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 16/09/2026Памятаю нехта тут расказваў, дзе бярэ OEM ключыкі на Win 11/10... Можаце нагадаць? 600
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 14/09/2026Але нішто з гэтага не вырашае мае задачы, ці вырашае вельмі неэфектыўна. 100
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 13/09/2026Але гэта не тыя карпарацыі, а іншыя карпарацыі, але... хм... карпарацыі зноў абвялі мяне вакол пальца... 010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 13/09/2026ні адзін софт не зможа закрыць менавіта мае патрэбы, тым больш бясплатны, я вось паспрабаваў Абсыдыян, усё клас, толькі татальна міма маіх патрэбаў 100
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 12/09/2026цікавай. Я бы хацеў жыць у свеце, дзе можна трымаць дома 3Д-прынтар і сервер для дастаткова моцнай лакальнай ШІ-мадэлі, і ствараць свет вакол сябе самастойна, а не купляць той свет, які прадаюць карпарацыі. 210
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 12/09/2026Пры дапамозе ШІ-кодзінгу можна зрабіць праграму, якая будзе не найбольш якаснай, але менавіта такой, якая патрэбна табе. ЗД-друк дазваляе друкаваць фізічныя рэчы не настолькі якасныя, як робяць на фабрыках, але менавіта той формы і функцыі, якая патрэбна. Гэта іх агульнасць падаецца мне вельмі 130
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 12/09/2026І калі што, я лічу, то некаторыя ідэі можна красці, і нават трэба. Працуючы дызайнерам, я краду ідэі штодёзнна. 110
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 12/09/2026Ну ўжо мінімум год было вядома, які будзе форм-фактар у Айфона Дуо, складзены ўдвая Айпад Міні, як ты і кажаш. Але цікава, што яны ўзялі да таго яшчэ і фармат еўрапейскай паперы, каб аднолькавыя бакі былі ў складзенага і раскладзенага. 100
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 11/09/2026Мае кароткія допісы публікуюцца ў Твітары, Блюскаі, Трэдс, і Мастадоне ВКЛ Ворлд аўтаматычна ў тым самым выглядзе. І часамі у Мастадоне і Блюскаі больш абмеркавання, чым у Трэдс і Твітары. Малыя суполкі = новы інтэрнэт. У вялікім інтэрнэце праходзяць міма, а ў малым размаўляюць. 210
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 11/09/2026Ну Адроіды ўжо скралі форм-фактар, але яны таксама вельмі дарагія. 100
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 11/09/2026Гомзік, закінеш палову?! 175 з мяне, 175 з цябе, і маем фільм пра Гітлера ў сучаснай Германіі на беларускай. 010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 11/09/2026За што я не люблю тэхналогіі, дык гэта за ненадзейнасць. Сёння працуе, заўтра не працуе, праз ты хвіліны зноў працуе, і мы ўсе гэты прымаем як норму. 001
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 10/09/2026Смешна, што Самсунг ужо гады на рынку, але яны не раскусілі, як павінен выглядаць складны тэлефон. Прыйшлі Эпл, і адразу паказалі правільны форм-фактар, ваў-анімацыіі, док з правага боку, матавы экран. Іншым трэба пачынаць красці. 120
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 10/09/2026У паралельным свеце я б хацеў iPhone Duo. Калі ўявіць, што праблемы грошай не існуе, мне бы ўсё адно хацелася мець менш рэчаў, а не больш. І iPhone Duo мог бы замяніць чыталку, прыладу для прагляду фільмаў на канапе, ну і тэлефон. 320
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 08/09/2026На фоне астатніх падзей яшчэ больш раю паглядзець серыял Er ist wieder da (Ён павернуўся), немцы ўсё добра разумеюць пра свой народ, шкада, што разумець недастаткова. 010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 06/09/2026Чытаючы Твітар, зразумеў, што ў новай Беларусі нам спатрэбіцца псіх-бальніца памерам з раённы цэнтр. 140
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 05/09/2026Перайшоў са стадыі пакупкі гульняў у Стыме, каб потым у іх не гуляць, у стадыю пакупкі кніг, каб потым іх не чытаць. 010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 31/08/2026Праз кароткія серыі можна глядзець перад працай, пасля працы, на выхадных. Падыходзіць пад любы фармат прагляду. Чаму цяпер па гадзіне робяць серыі? Немагчыма такое глядзець, мы ж дарослыя людзі, адкуль у нас цэлая гадзіна часу без перапынку? 000
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 31/08/2026Нядаўна разам з жонкай паглядзелі ўсе серыі «H2O: Проста дадай вады», бо ў дзяцінстве я глядзеў толькі выбарачна. Сцэнарысты вельмі лянівыя там канешне, але фармат абсалютны топ. 24 хвіліны, мінус застаўкі, застаецца хвілін 20. І гэтага хапае, каб расказаць гісторыю. 100