Sign in

Aleś Karoza

@krz.bsky.social
170 followers 97 following 1.1K posts

Product Designer from Belarus in Warsaw BE / EN / PL

PostsRepliesMedia
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 28/09/2026
Адкуль у гэтага рэйтынг 7, гэта ж нейкі фанфік для 12-гадовых...
The Love Hypothesis
7.0 on IMDb
010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 28/09/2026
Яны замянілі льва, як заўсёды, раней лепей было...
Новы 3д-леўСтары сапраўдны леў
010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 27/09/2026
Парадаксальна, але я значна менш сутыкаюся з ШІ-эстэтыкай, калі сіджу дома ў інтэрнэце, чым калі выходжу на вуліцу. Цяпер хіба ўвесь графічны дызайн сярэдняй і нізкай катэгорыі робіць ШІ, проста жах. Меню з ШІ-выявамі, ШІ-банэры, ШІ-рэклама...
020
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 26/09/2026
Я ў захапленні, як доўга тэлефон можа трымаць батарэю ў рэжыме палёту. Цэлы дзень выкарыстання, менш за 10% вытрачана, пры тым, што я тры гадзіны слухаў аўдыякнігу. І яшчэ больш цікава, што пастаяннае падключэнне да інтэрнэту не так і патрэбна, за дзень уключыў 2-3 разы, і акей.
120
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 26/09/2026
Пакінулі рэчы на вакзале ў аўтаматычнай шафе. І канешне ж яно залагала і ня хоча аддаваць. Тэхналогіі гэта гаўно. Ненавіджу тэхналогіі.
000
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 24/09/2026
Стартапер: робіць прыладу у калабарацыі з крутой дызайн-кампаніяй, каб запускаць ШІ-агента Усе: чаму гэта ня можа быць апкай Стартапер: бла-бла-бла, немагчыма, лімітэйшнс, бла-бла-бла Праходзіць час Стартапер: цяпер мы апка
Скрыншот допісу Rabbit у X пра падтрымку Rabbit OS3 на macOS і Windows. На рэкламным банеры з надпісам «rabbit OS3 everywhere» паказаны док macOS і панэль задач Windows з праграмай Rabbit сярод стандартных сістэмных праграм.
010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 23/09/2026
Антысацыяльна эстэтыка аўто Мне не падабаецца ідэя аддзяляцца ад людзей шасцю кубаметрамі шкла і металу ў грамадскай прасторы. Ёсць у гэтым нешта антысацыяльнае.
231
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 22/09/2026
Глядзім з жонкай серыял Silo, і нібы цікавая задумка, але колькі ж там банальных лагічных ляпаў, проста жах. Тыпу ў адной серыі яны карыстаюцца смецепровадам для перамяшчэння паміж паверхамі, а потым забываюць, што ён існуе наогул. І такога ўвесь серыял.
000
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 17/09/2026
Ну хоць нейкія добрыя навіны! CANADA 🇨🇦 🇪🇺
031
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 16/09/2026
Памятаю нехта тут расказваў, дзе бярэ OEM ключыкі на Win 11/10... Можаце нагадаць?
600
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 12/09/2026
Шкодзінг і 3Д друк
100
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 11/09/2026
Мае кароткія допісы публікуюцца ў Твітары, Блюскаі, Трэдс, і Мастадоне ВКЛ Ворлд аўтаматычна ў тым самым выглядзе. І часамі у Мастадоне і Блюскаі больш абмеркавання, чым у Трэдс і Твітары. Малыя суполкі = новы інтэрнэт. У вялікім інтэрнэце праходзяць міма, а ў малым размаўляюць.
210
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 11/09/2026
Гомзік, закінеш палову?! 175 з мяне, 175 з цябе, і маем фільм пра Гітлера ў сучаснай Германіі на беларускай.
novykaroza 3d
На фоне астатніх падзей яшчэ больш раю паглядзець серыял Er ist wieder da (Ён павернуўся), немцы ўсё добра разумеюць пра свой народ, шкада, што разумець недастаткова.  

kamb.eg 2d
вось бы хто агучку заказаў, са зніжкай зрабілі б...  

novykaroza 13h
колькі? 
 
kamb.eg 11h
Закадр за 350$ ізі
010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 11/09/2026
За што я не люблю тэхналогіі, дык гэта за ненадзейнасць. Сёння працуе, заўтра не працуе, праз ты хвіліны зноў працуе, і мы ўсе гэты прымаем як норму.
001
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 10/09/2026
У паралельным свеце я б хацеў iPhone Duo. Калі ўявіць, што праблемы грошай не існуе, мне бы ўсё адно хацелася мець менш рэчаў, а не больш. І iPhone Duo мог бы замяніць чыталку, прыладу для прагляду фільмаў на канапе, ну і тэлефон.
320
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 08/09/2026
На фоне астатніх падзей яшчэ больш раю паглядзець серыял Er ist wieder da (Ён павернуўся), немцы ўсё добра разумеюць пра свой народ, шкада, што разумець недастаткова.
Er ist wieder da (2015)
010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 06/09/2026
Чытаючы Твітар, зразумеў, што ў новай Беларусі нам спатрэбіцца псіх-бальніца памерам з раённы цэнтр.
140
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 05/09/2026
Перайшоў са стадыі пакупкі гульняў у Стыме, каб потым у іх не гуляць, у стадыю пакупкі кніг, каб потым іх не чытаць.
010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 31/08/2026
Нядаўна разам з жонкай паглядзелі ўсе серыі «H2O: Проста дадай вады», бо ў дзяцінстве я глядзеў толькі выбарачна. Сцэнарысты вельмі лянівыя там канешне, але фармат абсалютны топ. 24 хвіліны, мінус застаўкі, застаецца хвілін 20. І гэтага хапае, каб расказаць гісторыю.
100
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 22/08/2026
Калі на пахаванні пачалі выконваць «Магутны Божа», то слёзы пацяклі самі сабой, вельмі моцная песня. Светлая памяць.
010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 21/08/2026
Як жа я люблю праграмы, дзе N бездзетных хлопцаў абмяркоўваюць праблемы дэмаграфіі...
010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 20/08/2026
У ПЖ прыгожыя карцінкі, калі робіш данат, кожны раз новыя.
Скрыншот старонкі падзякі за данат. У цэнтры размешчана ілюстрацыя талеркі боршчу з лыжкай. Над малюнкам украінскі тэкст: «Арыгінальны рэцэпт борщу: трошки овочів, сметанка з зеленню, віра в ЗСУ, русофобія», побач намаляваныя эмодзі бурака, зеляніны, украінскага сцяга і агню. Пад ілюстрацыяй пазначана аўтарка: Anastasiia Khomutova. Ніжэй на чорным фоне напісана: «Your donation is 16 USD» і «Thank you for your trust and support!». У самым нізе знаходзіцца лагатып фонду Come Back Alive з украінскім сцягам.
000
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 17/08/2026
Марці Непаўторны вель класна ў хлопцаў і дзяўчат з Майго роднага гуку атрымаўся.
Марці Непаўторны
Marty Supreme
010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 17/08/2026
Класны фільм, усім раю!
Er ist wieder da
2015
010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 13/08/2026
Ці трэба паспрабаваць, што думаеце?
Скрыншот вынікаў пошуку на YouTube па відэа пра дзённае ўжыванне алкаголю і курэнне цыгарэт. Бачныя тры вынікі. На верхняй мініяцюры маладая жанчына ў акулярах трымае бутэльку Somersby Apple, падпальвае цыгарэту запальнічкай і глядзіць у камеру; назва відэа: «daydrinking and smoking cigarettes at 9am to avoid my responsabilities». Другі вынік — плэй-ліст з мужчынам, які стаіць на вуліцы ў пахмурнае надвор’е з бутэлькай сідру Stella Artois Cidre і цыгарэтай у роце. Трэці вынік паказвае таго ж мужчыну з банкай Corona Hard Seltzer Limonada і цыгарэтай; назва відэа: «Day Drinking and Smoking Cigarettes at 8am on a Thursday». Інтэрфейс YouTube адлюстроўваецца на беларускай мове.
120
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 08/08/2026
А Марці Непаўторны выйдзе ў агульны доступ? Бо я данаціў, але не поўную суму, бо ранні доступ мне не асабліва трэба, але падтрымаць добрую справу заўсёды за. І вось чакаю-чакаю...
010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 07/08/2026
Паглядзеў відэа з канала Комік+Гісторык, захацелася зрабіць цір-ліст звязаных з Беларуссю персанажаў, Клод зрабіў.
Скрыншот паказвае табліцу-класіфікацыю вядомых гістарычных і сучасных асобаў, звязаных з Беларуссю. Асобы размеркаваны па пяці катэгорыях, размешчаных у гарызантальных радках з каляровымі пазнакамі злева:

«Волат» (легенда, узор) — уключае такіх дзеячаў, як Кастусь Каліноўскі, Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая, Леў Сапега, Францыск Скарына, Максім Багдановіч, Янка Купала, Васіль Быкаў і іншых.
«Наш Зубр» (гонар і сімвал) — Рагвалод, Рагнеда, Гедымін, Вітаўт Вялікі, Канстанцін Астрожскі, Адам Міцкевіч, Уладзімір Караткевіч, Уладзімір Мулявін ды іншыя.
«Свой» (нармальны, наш) — Мікалай Радзівіл Сіротка, Мялеці Сматрыцкі, Хаім Суцін, Змітрок Бядуля, Рыгор Барадулін, Марк Шагал, Станіслаў Шушкевіч, Святлана Ціханоўская і іншыя.
«Спрэчны» (неадназначна) — Сімяон Полацкі, Панцеляймон Панамарэнка, Кандрат Крапіва, Пётр Машэраў, Святлана Алексіевіч і Дар’я Домрачава.
«Чужы» (не наш чалавек) — толькі Аляксандр Лукашэнка.
110
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 06/08/2026
30 рэчаў, якія я зразумеў за трыдцаць гадоў. У гэтым годзе без вычытвання і з памылкамі, але затое роўна ў Дзень Нараджэння.
telegra.ph
30 рэчаў, якія я зразумеў за 30 гадоў  
Парадак выпадковы, могуць быць як важныя, так і зусім не. Як цікавыя, так і банальныя. Калі не забуду, буду рабіць такое кожны дзень нараджэння. За 30 гадоў я зразумеў наступнае: 1) Усё трымаецца на людзях, якім не ўсё адно Ніякі працэс, ідэялогія, падыход, ШІ, ці нешта іншае не могуць стварыць нічога выдатнага. Выдатныя рэчы атрымліваюцца толькі тады, калі людзям не ўсё адно. Гэта і ёсць сакрэт таго, як рабіць добра. 2) Дабрабыт прыходзіць з часам Калі дастаткова доўга развівацца ў сваёй прафесіі, то з часам…
110
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 02/08/2026
Хот (ці не) тэйк: акторская гульна вельмі пераацэнена, аўтэнтычнасць у разы важней.
100
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 01/08/2026
Паглядзеў Адысею, агульна спадабалася, але зашмат амерыканшчыны. А потым паглядзеў Трою 2004 года, і там лепей абсалютна ўсё, акрамя сюжэту. Але эфекты, маштаб, акторы, касцюмы — усё лепей у Троі.
010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 31/07/2026
І ўспамінаю Пяты элемент для параўнання, дзе нам сказалі, што мы неяк няправільна выкарстоўвалі падаўжальнік. Як, курва, няправільна, што мы з ім па вашаму рабілі. Адпраўлялі на нейкія праверкі, нейкія экспертызы, і грошы павернулі тыпу праз два месяцы, ці нешта такое.
000
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 31/07/2026
Я ў шоку, як добра гарантыя працуе ў Польшчы. Зламаўся фен, зайшоў на сайт, зрабіў запыт за замену, паклаў у поштамат, праз дзень атрымаў новы. Усё. Ніякіх пытанняў, нічога.
010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 27/07/2026
Студыя Kaviarnia атрымлівае яшчэ тры кубачкі кавы за Закуліссе, фільм мне не вельмі спадабаўся, але хуткасць перакладу уражвае. Вельмі важна, каб новыя фільмы адразу выходзілі на беларускай, а не праз 6 месяцаў. Малайцы.
020
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 26/07/2026
Якщо мене читають українці, прошу, підпишіть петицію щодо можливості надання воїнам-іноземцям звання Героя України. Залишилося 5 днів. petition.president.g...
001
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 25/07/2026
А каго і што вы бы хацелі бачыць на беларускіх грошах?
510
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 25/07/2026
Мне падаецца, што насамрэч купюры Еўра павінны ўзяць прыклад з манет Еўра і дазволіць кожнай краіне свой дызайн зваротнага боку. Ну, зразумела не поўнасцю свой, каб быў агульны стыль, але свае славутасці, людзей, жывёл, ці каго захочуць, акрамя палітыкаў.
020
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 24/07/2026
Птушкі топ, але будынкі трэба замяніць на нешта вартае, а не шкляное гаўно.
Скрыншот інтэрфейсу праекта «Projekt H» з галерэяй дызайнаў еўрабанкнот. У цэнтры паказаны эскіз банкноты наміналам 10 еўра ў ружова-чырвоных колерах з выявай зімародка, які сядзіць на галінцы. Ніжэй размешчаны другі бок той жа банкноты з будынкам Еўрапейскага цэнтральнага банка. Злева бачныя эскізы банкноты 5 еўра з выявамі птушак і архітэктуры, справа — эскізы банкноты 20 еўра з выявамі зімародка і сучаснага будынка. Па баках знаходзяцца кнопкі пераключэння галерэі, унізе — індыкатары слайдаў, у правым верхнім куце — выбар мовы «Polski».
130
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 21/07/2026
Святлана Курс абсалютна цудоўная, нам пашчасціла жыць у адзін час з ёй, гэта вялікая страта для Беларусі і беларускай літаратуры.
030
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 20/07/2026
Негледзячы на ўсе «але» Тутака была кайфовая!
020
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 14/07/2026
Ведаеце як чытаць 70+ кніг на год? Быць, бля, беспрацоўным.
030
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 11/07/2026
Закінуў Кавярні тры кавы за агучку Абцэсіі, бо пераклалі хутчэй за ўсіх і адразу выклалі для ўсіх. І вы закіньце. Калі будзе больш такіх выпадкаў, беларускай справе будзе лепей.
020
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 10/07/2026
Сёння ў парку столькі птушак, ваў! Дзесяткі сінічак, і блакітніц і вялікіх. Дзятлы з птушанём. Чаротніца з дзеткамі. Качкі з качанятамі. Пішчуха, некалькі штук. Вароны, каўкі, віхіры, вераб’і. Татальнае шчасце.
010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 08/07/2026
Ладна, усе пабеглі, і я пабег.
Вокладка аўдыякнігі «Пента Квантар 1» Арцёма Шуканава (чытае Хведар Бай) з яркім гліч-партрэтам дзяўчыны і інтэрфейсам плэера («Праслухана 1% • Засталося 12 гадз 27 хв»).
010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 08/07/2026
Сумна, што з рашкі здымаюць санкцыі, бо проста прайшло шмат часу. Але ж нічога не змянілася, якія прычыны?! Тыпу чаму адлегласць у часе гэта нейкі вызначнік?! Вайна была і ёсць, санкыцыі таксама павінны быць. Скончыцца вайна, абдудзецца пакаянне, можна зняць. Усё ж проста.
030
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 07/07/2026
Нэймінг лінейкі Насінг гэта нейкі жарт, маглі б ўжо проста рандомныя лічбы даваць, бо іх назвы не кажуць НІ-ЧО-ГА. Ніякай логікі, ніякай паслядоўнасці.
110
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 07/07/2026
Але каманду ЗША шкада, бо яны гралі адносна добра да гэтага матчу, і яны не вінаватыя, што іх прэзідэнт памаранчавы клоўн.
010
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 07/07/2026
Паглядзеў паўтор Бельгія–ЗША, парадваўся як Бельгія паставіла на месца пендосаў, а цяпер буду працаваць на амерыканскую кампанію за амерыкан такспэер доларс. А ваш дзень як праходзіць?
000
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 05/07/2026
Зборная Францыі малайцы, вытрымаць такога тупарылага суддзю і не ўташчыць яму, трэба мець сталёвыя нервы. Хіба пасля галавы Зідана іх добра вучаць трымацца ў спакоі.
030
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 04/07/2026
Абсэсія даволі класны фільм, можна паглядзець на Кінакіпе.
020
Aleś Karoza @krz.bsky.social · 03/07/2026
Пераглядзеў Ідыёкратыю, геніяльнае кіно. Мабыць форма не зусім такая, якая будзе ў будучыні, але сутнасць перадана правільна. Фільм Срака = ТыкТок. Камп’ютар, які сам кіруе, — ШІ. Трамп не лепей за Камачо. Будучыня наступае хутчэй, чым планавалася.
000