Dev.by @devby.bsky.social · 25/03/2024«Толькі ў школе так не кажы». Як вучыць дзяцей гаварыць і маўчаць у Беларусі Як выхаваць дзіця ва ўмовах метадычак і дзяржаўных праграм і захаваць ягоную (і сваю) здаровую псіхіку? Шукалі адказы разам з бацькамі, настаўнікам і псіхолагам. devby.io/news/tolko-v... 080
Dev.by @devby.bsky.social · 19/03/2024Што рабіць, калі не паспеў у Польшчу па PBH? Трымайце 3,5 варыянта, што можна зрабіць, ад айцішнікаў. Напрыклад, рашэнне 1 — аформіць працоўную візу. Рашэнне 2 — проста выбраць іншую краіну з візай лічбавага качэўніка. Варыянт 3 — мець падставы для карты паляка 🙃 devby.io/news/ne-uspe... 140
Dev.by @devby.bsky.social · 13/03/2024Беларусь змяніла правілы па падатках для «недружалюбнага» бізнесу. Павысілі стаўку падатку + часткова прыпынілі пагадненні аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання з 27 краінамі, у тым ліку з Польшчай. devby.io/news/dvoinoy... 041
Dev.by @devby.bsky.social · 12/03/20243. Пастаўце галачку: Rodzaj korecty - Korekta zeznania. 4. Адрэдагуйце пункт пра 1,5% (Organizacja pożytku publicznego). Захавайце, пацвердзіце змены. Дзякуй! 020
Dev.by @devby.bsky.social · 12/03/2024Калі пры адпраўцы PIT вы не перадалі 1,5% у добрыя рукі, а зараз гатовыя дапамагчы — вось як гэта зрабіць: 1. Увайдзіце ў свой кабінет (t.co/pyBLFFA76J ). Абярыце «Twój e-PIT». 2. Націсніце на «Złóż korekte - korecta zeznania»⤵️ 120
Dev.by @devby.bsky.social · 12/03/2024Я ўжо падаў PIT за 2023, але хачу дапамагчы devby. Што рабіць? Мы раней расказвалі (t.me/dzikpic/2530), як адправіць 1,5% сваіх падаткаў на падтрымку каманды devby. Але не ўсе ведаюць, што нават пасля адпраўкі дэкларацыю можна адрэдагаваць — да 30 красавіка⤵️ 120
Dev.by @devby.bsky.social · 11/03/2024Стаміліся ад працы, а на двары яшчэ і панядзелак? Пачытайце, як (і нашто) айцішнікі бяруць доўгую паўзу і нам раяць. «Я пайшоў у сабатыкал на год у верасні 2023. Я ў індустрыі ад 2003-га, так што хацелася зрабіць перапынак, пераасэнсаваць усё і зразумець, што мне трэба далей». t.co/wWwL0yTM6L 010
Dev.by @devby.bsky.social · 05/03/2024«Падмурак». Студэнты трох тэхнічных ВНУ ацанілі, як іх вучаць. Пагутарылі са студэнтамі і нядаўнімі выпускнікамі тэхнічных ВНУ. Вось што маладзёны бачаць дрэннага і добрага знутры. devby.io/be/news/padm... 010
Dev.by @devby.bsky.social · 23/02/2024Сябры, на наступным тыдні, з 26-га лютага па 4 сакавіка, адмін акаўнта пойдзе ў водпуск, каб зберагчы ментальнае здароўе. Паводзьцеся тут добра! 2170
Dev.by @devby.bsky.social · 23/02/2024Заплаці і спі спакойна? Праграміста з Мінска, які атрымаў тры гады калоніі за крыптавалютныя данаты, будуць судзіць паўторна — і зноў за данаты, паведамляюць праваабаронцы. Айцішніку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. t.co/4XyTykfbzm 010
Dev.by @devby.bsky.social · 22/02/2024«Калі дзеці лянуюцца і размаўляюць са мной па-ангельску, то я ім адказваю па-беларуску». Як айцішнікі шукаюць у сабе беларусаў за мяжой. Пагаварылі з людзьмі, якія 10+ гадоў не жывуць у Беларусі, пра вывучэнне беларускай, ініцыятывы і самаідэнтыфікацыю дзяцей. t.co/kGOkomQ5JY 020
Dev.by @devby.bsky.social · 22/02/2024А як там з адкрыццём сайта x.com? Менавіта ікс, а не твітар. Кажуць, мабільныя аператары блакуюць. 220
Dev.by @devby.bsky.social · 21/02/2024Сябры, з Днём роднай мовы! Гэта свята адзначаюць у свеце ад 2000-га года. Віншуем усіх чытачоў! Беражыце сваю мову і паважайце яе (і, канешне, чытайце нашую беларускую версію, ёй востра не хапае праглядаў). Пішыце ў каментах, якое вашае любімае беларускае слова❤️ 170
Dev.by @devby.bsky.social · 20/02/2024Сябры з Беларусі, пытанне для вас! Як гэтай ноччу (з 19 на 20 лютага) вёў сябе інтэрнэт? Ці ж усе сайты/праграмы адкрываліся без ВПН? Альбо наадварот, былі праблемы менавіта з ВПН? Пішыце ў каментах да гэтага паста альбо ж дасылайце адказы ў ананімны бот у тэлеграме (!) @devby_insight_bot 320
Dev.by @devby.bsky.social · 19/02/2024PBH не апраўдала спадзеваў — чыіх? Разбор пра самую вялікую рэлакейт-праграму Праграму Poland. Business Harbour спынілі часова або назаўжды. Успамінаем галоўнае аб праграме і спрабуем зразумець, за што з ёй так. devby.io/be/news/pbh-... 020
Dev.by @devby.bsky.social · 16/02/2024EPAM апублікаваў фінансавую справаздачнасць за 2023. - За мінулы год атрымаў 4,69 мільярда долараў выручкі. - Але чысты прыбытак у параўнанні з 2022 годам упаў на 0,5%. - За год глабальны штат скараціўся больш як на 10%, або на 6+ тысяч чалавек. t.co/EklKpHrYws 020
Dev.by @devby.bsky.social · 15/02/2024Fin.do з 1 красавіка не зможа рабіць пераводы на некаторыя карты Прыёрбанка, Альфа-Банка, БелВЭБа і Белгазпрамбанка. У выпадку з Прыёрам, Альфай і БелВЭБам будуць працаваць карты Visa. І з 1 красавіка стане немагчымая адпраўка пераводаў у валюце BYN з Беларусі. t.co/bnrV6V5cuX 010
Dev.by @devby.bsky.social · 14/02/2024«Вярнуўся, але не ўпэўнены, што гэта правільна». Як пары з ІТ падтрымлівалі «аддаленыя» адносіны», бо праца/вайна/рэлакейт/Tinder. «Анлайн-сэкс — гэта таксама пра зносіны» devby.io/be/news/vyar... 000
Dev.by @devby.bsky.social · 13/02/2024Белстат палічыў багатых (10К+ рублёў) айцішнікаў у Беларусі, і выявілася, за год іх стала больш амаль на траціну. Але пры гэтым айцішнікаў як такіх становіцца ўсё менш. Калі ў лістападзе 2022 года Белстат налічыў 65+ тысяч занятых у ІТ і сувязі, то праз год — ужо 57+ тысяч. t.co/q9M5PZzI0K 000
Dev.by @devby.bsky.social · 12/02/2024Наш сайт не адчыняецца ў Беларусі. Мы ўжо зрабілі запыт у Мінінфарм, каб даведацца прычыну. Чакаем, не панікуйце. Сайты ў Беларусі могуць блакавацца, напрыклад, за гіперспасылку на рэсурс, які з'явіўся ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пры гэтым нас у гэтым спісе няма (!!!). І мы працягваем працу 190
Dev.by @devby.bsky.social · 09/02/2024Нядаўна мы пісалі пра сітуацыю, калі распрацоўшчыка паклікалі на сумоўе ў сваю ж кампанію. Пасля гэтага чытачы даслалі нам яшчэ пару кейсаў, як яны і іх калегі сыходзілі з кампаній, а потым вярталіся — але хэпі-энду так і не здаралася. «Не спадабаўся карпаратыў, ежы было мала». t.co/ai70056qDd 040
Dev.by @devby.bsky.social · 07/02/2024Можаце глянуць тут, на каго падпісацца devby.io/news/belskaidevby.ioBel_sky. Расказваем пра Bluesky ад Джэка Дорсі, куды беларусы �...Пасля шэрагу, мякка кажучы, супярэчлівых рашэнняў Ілана Маска датычна Twitter карыстальнікі пачалі шукаць альтэ... 010
Dev.by @devby.bsky.social · 07/02/2024Віншуем усіх датычных! Bluesky адкрыўся для ўсіх жадаючых — пасля амаль года працы ў якасці праграмы «толькі для запрошаных». techcrunch.com/2024/02/06/b... 1140
Dev.by @devby.bsky.social · 06/02/2024У ЗША змянілі латарэю працоўнай візы H-1B. Шанцы атрымаць яе павысяцца (альбо не, ха-ха). Па старых правілах, чым болей офераў давалі аднаму замежніку, тым вышэй была верагоднасць поспеху. Але з 1 красавіка адбор будзе адбывацца менавіта з пула патэнцыйных атрымальнікаў. devby.io/be/news/u-zs... 011
Dev.by @devby.bsky.social · 06/02/2024Чэшская кампанія Avast, вядомая антывіруснымі праграмамі Avast і AVG, а таксама ўтылітай CCleaner для ачысткі Windows, спыніла працу ў Беларусі і Расіі ў сувязі з санкцыямі ЕС. Усе прадукты і паслугі Avast сталі недаступныя з 29 студзеня 2024 года. t.co/Fzp9McyauT 051
Dev.by @devby.bsky.social · 05/02/2024Супер-навіна для тых, хто чытае нас па-беларуску: цяпер мы абнаўляем беларускамоўную версію вельмі аператыўна! На беларускамоўную версію можна пераключыцца ў верхняй правай частцы кожнай старонкі сайта. Альбо ж клікайце па спасылцы 👇 devby.io/be/ 1131
Dev.by @devby.bsky.social · 02/02/2024А вось у блюскаі спадар Джыпсінкоў не экстрэміст, вось вам і плюсы гэтай сацсеткі! 0130
Dev.by @devby.bsky.social · 01/02/2024Раней мы расказывалі, як маюцца супрацоўнікі EPAM, Wargaming, iTechArt, Andersen, ISsoft. Цяпер раскажам, як працуецца спецыялістам IBA Group. «Можна было застацца ў Беларусі і чакаць візу ў Еўропу. Хто працаваў на праектах IBM і абраў гэты варыянт, адразу трапіў на бэнч». devby.io/be/news/ne-t... 030
Dev.by @devby.bsky.social · 31/01/2024Літва ўзмацніць кантроль беларусаў на мяжы. Цяпер беларусаў, якія ўязджаюць у Літву па шэнгенскай візе, пры неабходнасці будуць падвяргаць дадатковай праверцы. Такі парадак ужо распаўсюджваецца і на грамадзян Расіі. 072
Dev.by @devby.bsky.social · 30/01/2024Microsoft памяняла інтэрфейс усталёўкі Windows упершыню за 10 гадоў. Новы экран з’явіўся ў зборцы Windows 11 26040: замест фіялетавага фону акно стала белага колеру, дзе карыстальніку прапаноўваецца на выбар выправіць Windows 11 або цалкам пераўсталяваць сістэму. t.co/PnTx2qhZAI 061
Dev.by @devby.bsky.social · 29/01/2024На рынку ІТ-вакансій у Беларусі зноў дно — пакуль самае глыбокае. У снежні ў Беларусі было 3648 актыўных ІТ-вакансій — гэта абсалютны антырэкорд за ўсю гісторыю назіранняў і мінус 15% да лістапада. Бо снежань 2023-га амаль на 100 вакансій горшы за папярэдні. t.co/f1xXPAU1ng 030
Dev.by @devby.bsky.social · 26/01/2024Як вы ўжо маглі чуць, Польшча прыпыняе выдачу віз PBH беларусам. Прычына — праграма не апраўдала надзеі міністэрства. І наогул, выданыя візы выкарыстоўваліся не заўсёды адпаведна іхняй мэце. Больш падрабязна — на нашым сайце 👇 devby.io/news/mid-pol... 041
Dev.by @devby.bsky.social · 25/01/2024Тэкст, які некаторыя з вас доўга чакалі. Якія кампаніі хайраць у Беларусі, і каго яны шукаюць (хацелася б яшчэ напісаць, на якую зарплату, але беларускія офісы неахвотна ўказваюць вілку). t.co/oQMJBmnbKb 011
Dev.by @devby.bsky.social · 24/01/2024«За 10 хвілін да лайфкодзінгу». Айцішнікі панікуюць перад сумоўем — як даваць рады У лінкедзіне абмяркоўваюць панічныя атакі перад тэхнічным інтэрв’ю. Пагутарылі з ІТ-спецыялістамі і клінічным псіхолагам пра тое, як «пагасіць» паніку і хваляванне. Трымайце, раптам дапаможа devby.io/be/news/za-1... 031
Dev.by @devby.bsky.social · 23/01/2024Юрый Мельнічак хоча наняць тых, ад каго пазбавіўся Apalon. Экс-апалонаўцаў заклікаюць пісаць Аляксандру Мацвеенку на am@rainbow.ai (вы таксама можаце паспрабаваць). Нагадаем: стартап інвестараў Мельнічка і Мацвіенка робіць праграму Rainbow.ai. Каманда працуе ў Варшаве. devby.io/be/news/meln... 010
Dev.by @devby.bsky.social · 23/01/2024Нашто купляць прадукт, а каманду адпраўляць на мароз? Разбіраем кейс Apalon разам з экспертамі венчурнага рынку. «Звальненне супрацоўнікаў можа азначаць толькі тое, што ў пакупніка ёсць свае распрацоўшчыкі, якім старая каманда проста перадасць справы» t.co/EAJUE08Q7S 020
Dev.by @devby.bsky.social · 22/01/2024«Беларусь будзе ІТ-хабам Усходняй Еўропы». Мінэканомікі апублікавала праект Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2040 года. Асобны раздзел там пра развіццё лічбавай індустрыі і пабудову інтэлектуальнай эканомікі. Прачыталі яго і вылучылі самае цікавае пра ІТ. devby.io/be/news/eksp... 010
Dev.by @devby.bsky.social · 22/01/2024Нядаўна спадар Аляксандр запусціў краўдфандынг на падтрымку ягонай працы. Падтрымаць праект можна тут: en.liberapay.com/buljion/en.liberapay.combuljion's profile - Liberapay👋 Вітаю! Мяне завуць Аляксандр — вечны студэнт, айцішнік, беларусіст, валанцёр, актывіст, экстрэміст і хтось�... 040
Dev.by @devby.bsky.social · 22/01/2024Сябры, у нас выйшла інтэрв'ю са спадаром Аляксандрам Клюевым — былым студэнтам БДУІР і палітуцекачом — пра ягоную адаптацыю Project Zomboid. Гэта хардкорная ізаметрычная гульня на выжыванне ва ўмовах зомбі-апакаліпсісу ў зоне адчужэння на ўсходзе штата Кентукі ⬇️ devby.io/blogs/posts/... 140
Dev.by @devby.bsky.social · 19/01/2024Нагадаем, што «Беларускі N-корпус» — гэта праект, ініцыяваны спецыялістамі сектара камп’ютарнай лінгвістыкі Інстытута мовазнаўства ім. Я. Коласа НАН Беларусі. Вы можаце пачытаць пра іхні сінтэз беларускага маўлення па спасылцы: t.co/hWN7gb5hYet.coЗ’явіўся першы сінтэз беларускага маўлення. Чаму гэта...На інтэрнэт-рэсурсе «Беларускі N-корпус» з’явіўся першы сінтэз беларускага маўлення — пакуль што тэставая ... 041
Dev.by @devby.bsky.social · 19/01/2024🔥 Добрыя навіны для ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай. Пасля перапынку корпус тэкстаў Беларускага N-корпуса аднаўляе сваю працу (але без спасылак на «экстрэмістаў»). 182
Dev.by @devby.bsky.social · 19/01/2024«Мая мара — што беларус будзе карыстацца беларускай па ўмаўчанні». Аляксей aka Гомзік Гомза, які аглядае гульні, нядаўна запусціў новы праект — YouTube-канал «Праграмісцкі кут» пра стварэнне гэтых самых гульняў. Чытайце нашае інтэрв'ю з Аляксеем па спасылцы: t.co/x5xFZYYpzo 040
Dev.by @devby.bsky.social · 18/01/2024Шукалі працу ў 2023-2024? Тады запоўніце мікраанкету на 4 хвіліны! Рэгіён пошукаў значэння не мае. Важна! Цікавыя адказы менавіта тых, хто знаходзіўся ў пошуку, не маючы (ці амаль не маючы) працы. Анкета па спасылцы: form.typeform.com/to/RFJ5AeTs Гэта ананімна! 010