Sign in

Dev.by

@devby.bsky.social
255 followers 73 following 351 posts

Медыя аб ІТ-індустрыі ў Беларусі і свеце

PostsRepliesMedia
Dev.by @devby.bsky.social · 25/03/2024
«Толькі ў школе так не кажы». Як вучыць дзяцей гаварыць і маўчаць у Беларусі Як выхаваць дзіця ва ўмовах метадычак і дзяржаўных праграм і захаваць ягоную (і сваю) здаровую псіхіку? Шукалі адказы разам з бацькамі, настаўнікам і псіхолагам. devby.io/news/tolko-v...
080
Dev.by @devby.bsky.social · 19/03/2024
Што рабіць, калі не паспеў у Польшчу па PBH? Трымайце 3,5 варыянта, што можна зрабіць, ад айцішнікаў. Напрыклад, рашэнне 1 — аформіць працоўную візу. Рашэнне 2 — проста выбраць іншую краіну з візай лічбавага качэўніка. Варыянт 3 — мець падставы для карты паляка 🙃 devby.io/news/ne-uspe...
140
Dev.by @devby.bsky.social · 13/03/2024
Беларусь змяніла правілы па падатках для «недружалюбнага» бізнесу. Павысілі стаўку падатку + часткова прыпынілі пагадненні аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання з 27 краінамі, у тым ліку з Польшчай. devby.io/news/dvoinoy...
041
Dev.by @devby.bsky.social · 12/03/2024
Я ўжо падаў PIT за 2023, але хачу дапамагчы devby. Што рабіць? Мы раней расказвалі (t.me/dzikpic/2530), як адправіць 1,5% сваіх падаткаў на падтрымку каманды devby. Але не ўсе ведаюць, што нават пасля адпраўкі дэкларацыю можна адрэдагаваць — да 30 красавіка⤵️
120
Dev.by @devby.bsky.social · 11/03/2024
Стаміліся ад працы, а на двары яшчэ і панядзелак? Пачытайце, як (і нашто) айцішнікі бяруць доўгую паўзу і нам раяць. «Я пайшоў у сабатыкал на год у верасні 2023. Я ў індустрыі ад 2003-га, так што хацелася зрабіць перапынак, пераасэнсаваць усё і зразумець, што мне трэба далей». t.co/wWwL0yTM6L
010
Dev.by @devby.bsky.social · 05/03/2024
«Падмурак». Студэнты трох тэхнічных ВНУ ацанілі, як іх вучаць. Пагутарылі са студэнтамі і нядаўнімі выпускнікамі тэхнічных ВНУ. Вось што маладзёны бачаць дрэннага і добрага знутры.  devby.io/be/news/padm...
010
Dev.by @devby.bsky.social · 23/02/2024
Сябры, на наступным тыдні, з 26-га лютага па 4 сакавіка, адмін акаўнта пойдзе ў водпуск, каб зберагчы ментальнае здароўе. Паводзьцеся тут добра!
2170
Dev.by @devby.bsky.social · 23/02/2024
Заплаці і спі спакойна? Праграміста з Мінска, які атрымаў тры гады калоніі за крыптавалютныя данаты, будуць судзіць паўторна — і зноў за данаты, паведамляюць праваабаронцы. Айцішніку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. t.co/4XyTykfbzm
010
Dev.by @devby.bsky.social · 22/02/2024
«Калі дзеці лянуюцца і размаўляюць са мной па-ангельску, то я ім адказваю па-беларуску». Як айцішнікі шукаюць у сабе беларусаў за мяжой. Пагаварылі з людзьмі, якія 10+ гадоў не жывуць у Беларусі, пра вывучэнне беларускай, ініцыятывы і самаідэнтыфікацыю дзяцей. t.co/kGOkomQ5JY
020
Dev.by @devby.bsky.social · 21/02/2024
Сябры, з Днём роднай мовы! Гэта свята адзначаюць у свеце ад 2000-га года. Віншуем усіх чытачоў! Беражыце сваю мову і паважайце яе (і, канешне, чытайце нашую беларускую версію, ёй востра не хапае праглядаў). Пішыце ў каментах, якое вашае любімае беларускае слова❤️
170
Dev.by @devby.bsky.social · 20/02/2024
Сябры з Беларусі, пытанне для вас! Як гэтай ноччу (з 19 на 20 лютага) вёў сябе інтэрнэт? Ці ж усе сайты/праграмы адкрываліся без ВПН? Альбо наадварот, былі праблемы менавіта з ВПН? Пішыце ў каментах да гэтага паста альбо ж дасылайце адказы ў ананімны бот у тэлеграме (!) @devby_insight_bot
320
Dev.by @devby.bsky.social · 19/02/2024
PBH не апраўдала спадзеваў — чыіх? Разбор пра самую вялікую рэлакейт-праграму Праграму Poland. Business Harbour спынілі часова або назаўжды. Успамінаем галоўнае аб праграме і спрабуем зразумець, за што з ёй так. devby.io/be/news/pbh-...
020
Dev.by @devby.bsky.social · 16/02/2024
EPAM апублікаваў фінансавую справаздачнасць за 2023. - За мінулы год атрымаў 4,69 мільярда долараў выручкі. - Але чысты прыбытак у параўнанні з 2022 годам упаў на 0,5%. - За год глабальны штат скараціўся больш як на 10%, або на 6+ тысяч чалавек. t.co/EklKpHrYws
020
Dev.by @devby.bsky.social · 15/02/2024
Fin.do з 1 красавіка не зможа рабіць пераводы на некаторыя карты Прыёрбанка, Альфа-Банка, БелВЭБа і Белгазпрамбанка. У выпадку з Прыёрам, Альфай і БелВЭБам будуць працаваць карты Visa. І з 1 красавіка стане немагчымая адпраўка пераводаў у валюце BYN з Беларусі. t.co/bnrV6V5cuX
010
Dev.by @devby.bsky.social · 14/02/2024
«Вярнуўся, але не ўпэўнены, што гэта правільна». Як пары з ІТ падтрымлівалі «аддаленыя» адносіны», бо праца/вайна/рэлакейт/Tinder. «Анлайн-сэкс — гэта таксама пра зносіны» devby.io/be/news/vyar...
000
Dev.by @devby.bsky.social · 13/02/2024
Белстат палічыў багатых (10К+ рублёў) айцішнікаў у Беларусі, і выявілася, за год іх стала больш амаль на траціну. Але пры гэтым айцішнікаў як такіх становіцца ўсё менш. Калі ў лістападзе 2022 года Белстат налічыў 65+ тысяч занятых у ІТ і сувязі, то праз год — ужо 57+ тысяч. t.co/q9M5PZzI0K
000
Dev.by @devby.bsky.social · 12/02/2024
Наш сайт не адчыняецца ў Беларусі. Мы ўжо зрабілі запыт у Мінінфарм, каб даведацца прычыну. Чакаем, не панікуйце. Сайты ў Беларусі могуць блакавацца, напрыклад, за гіперспасылку на рэсурс, які з'явіўся ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пры гэтым нас у гэтым спісе няма (!!!). І мы працягваем працу
190
Dev.by @devby.bsky.social · 09/02/2024
Нядаўна мы пісалі пра сітуацыю, калі распрацоўшчыка паклікалі на сумоўе ў сваю ж кампанію. Пасля гэтага чытачы даслалі нам яшчэ пару кейсаў, як яны і іх калегі сыходзілі з кампаній, а потым вярталіся — але хэпі-энду так і не здаралася. «Не спадабаўся карпаратыў, ежы было мала». t.co/ai70056qDd
040
Dev.by @devby.bsky.social · 07/02/2024
Віншуем усіх датычных! Bluesky адкрыўся для ўсіх жадаючых — пасля амаль года працы ў якасці праграмы «толькі для запрошаных». techcrunch.com/2024/02/06/b...
1140
Dev.by @devby.bsky.social · 06/02/2024
У ЗША змянілі латарэю працоўнай візы H-1B. Шанцы атрымаць яе павысяцца (альбо не, ха-ха). Па старых правілах, чым болей офераў давалі аднаму замежніку, тым вышэй была верагоднасць поспеху. Але з 1 красавіка адбор будзе адбывацца менавіта з пула патэнцыйных атрымальнікаў. devby.io/be/news/u-zs...
011
Dev.by @devby.bsky.social · 06/02/2024
Чэшская кампанія Avast, вядомая антывіруснымі праграмамі Avast і AVG, а таксама ўтылітай CCleaner для ачысткі Windows, спыніла працу ў Беларусі і Расіі ў сувязі з санкцыямі ЕС. Усе прадукты і паслугі Avast сталі недаступныя з 29 студзеня 2024 года. t.co/Fzp9McyauT
051
Dev.by @devby.bsky.social · 05/02/2024
Супер-навіна для тых, хто чытае нас па-беларуску: цяпер мы абнаўляем беларускамоўную версію вельмі аператыўна! На беларускамоўную версію можна пераключыцца ў верхняй правай частцы кожнай старонкі сайта. Альбо ж клікайце па спасылцы 👇 devby.io/be/
1131
Dev.by @devby.bsky.social · 02/02/2024
А вось у блюскаі спадар Джыпсінкоў не экстрэміст, вось вам і плюсы гэтай сацсеткі!
0130
Dev.by @devby.bsky.social · 02/02/2024
Добрай раніцы ❤️
0112
Dev.by @devby.bsky.social · 01/02/2024
Раней мы расказывалі, як маюцца супрацоўнікі EPAM, Wargaming, iTechArt, Andersen, ISsoft. Цяпер раскажам, як працуецца спецыялістам IBA Group. «Можна было застацца ў Беларусі і чакаць візу ў Еўропу. Хто працаваў на праектах IBM і абраў гэты варыянт, адразу трапіў на бэнч». devby.io/be/news/ne-t...
030
Dev.by @devby.bsky.social · 31/01/2024
Літва ўзмацніць кантроль беларусаў на мяжы. Цяпер беларусаў, якія ўязджаюць у Літву па шэнгенскай візе, пры неабходнасці будуць падвяргаць дадатковай праверцы. Такі парадак ужо распаўсюджваецца і на грамадзян Расіі.
072
Dev.by @devby.bsky.social · 30/01/2024
Microsoft памяняла інтэрфейс усталёўкі Windows упершыню за 10 гадоў. Новы экран з’явіўся ў зборцы Windows 11 26040: замест фіялетавага фону акно стала белага колеру, дзе карыстальніку прапаноўваецца на выбар выправіць Windows 11 або цалкам пераўсталяваць сістэму. t.co/PnTx2qhZAI
061
Dev.by @devby.bsky.social · 29/01/2024
На рынку ІТ-вакансій у Беларусі зноў дно — пакуль самае глыбокае. У снежні ў Беларусі было 3648 актыўных ІТ-вакансій — гэта абсалютны антырэкорд за ўсю гісторыю назіранняў і мінус 15% да лістапада. Бо снежань 2023-га амаль на 100 вакансій горшы за папярэдні. t.co/f1xXPAU1ng
030
Dev.by @devby.bsky.social · 26/01/2024
Як вы ўжо маглі чуць, Польшча прыпыняе выдачу віз PBH беларусам. Прычына — праграма не апраўдала надзеі міністэрства. І наогул, выданыя візы выкарыстоўваліся не заўсёды адпаведна іхняй мэце. Больш падрабязна — на нашым сайце 👇 devby.io/news/mid-pol...
041
Dev.by @devby.bsky.social · 25/01/2024
Тэкст, які некаторыя з вас доўга чакалі. Якія кампаніі хайраць у Беларусі, і каго яны шукаюць (хацелася б яшчэ напісаць, на якую зарплату, але беларускія офісы неахвотна ўказваюць вілку). t.co/oQMJBmnbKb
011
Dev.by @devby.bsky.social · 24/01/2024
«За 10 хвілін да лайфкодзінгу». Айцішнікі панікуюць перад сумоўем — як даваць рады У лінкедзіне абмяркоўваюць панічныя атакі перад тэхнічным інтэрв’ю. Пагутарылі з ІТ-спецыялістамі і клінічным псіхолагам пра тое, як «пагасіць» паніку і хваляванне. Трымайце, раптам дапаможа devby.io/be/news/za-1...
031
Dev.by @devby.bsky.social · 23/01/2024
Юрый Мельнічак хоча наняць тых, ад каго пазбавіўся Apalon. Экс-апалонаўцаў заклікаюць пісаць Аляксандру Мацвеенку на am@rainbow.ai (вы таксама можаце паспрабаваць). Нагадаем: стартап інвестараў Мельнічка і Мацвіенка робіць праграму Rainbow.ai. Каманда працуе ў Варшаве. devby.io/be/news/meln...
010
Dev.by @devby.bsky.social · 23/01/2024
Нашто купляць прадукт, а каманду адпраўляць на мароз? Разбіраем кейс Apalon разам з экспертамі венчурнага рынку. «Звальненне супрацоўнікаў можа азначаць толькі тое, што ў пакупніка ёсць свае распрацоўшчыкі, якім старая каманда проста перадасць справы» t.co/EAJUE08Q7S
020
Dev.by @devby.bsky.social · 22/01/2024
«Беларусь будзе ІТ-хабам Усходняй Еўропы». Мінэканомікі апублікавала праект Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2040 года. Асобны раздзел там пра развіццё лічбавай індустрыі і пабудову інтэлектуальнай эканомікі. Прачыталі яго і вылучылі самае цікавае пра ІТ.  devby.io/be/news/eksp...
010
Dev.by @devby.bsky.social · 22/01/2024
Сябры, у нас выйшла інтэрв'ю са спадаром Аляксандрам Клюевым — былым студэнтам БДУІР і палітуцекачом — пра ягоную адаптацыю Project Zomboid. Гэта хардкорная ізаметрычная гульня на выжыванне ва ўмовах зомбі-апакаліпсісу ў зоне адчужэння на ўсходзе штата Кентукі ⬇️ devby.io/blogs/posts/...
140
Dev.by @devby.bsky.social · 19/01/2024
🔥 Добрыя навіны для ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай. Пасля перапынку корпус тэкстаў Беларускага N-корпуса аднаўляе сваю працу (але без спасылак на «экстрэмістаў»).
182
Dev.by @devby.bsky.social · 19/01/2024
«Мая мара — што беларус будзе карыстацца беларускай па ўмаўчанні». Аляксей aka Гомзік Гомза, які аглядае гульні, нядаўна запусціў новы праект — YouTube-канал «Праграмісцкі кут» пра стварэнне гэтых самых гульняў. Чытайце нашае інтэрв'ю з Аляксеем па спасылцы: t.co/x5xFZYYpzo
040
Dev.by @devby.bsky.social · 18/01/2024
Шукалі працу ў 2023-2024? Тады запоўніце мікраанкету на 4 хвіліны! Рэгіён пошукаў значэння не мае. Важна! Цікавыя адказы менавіта тых, хто знаходзіўся ў пошуку, не маючы (ці амаль не маючы) працы. Анкета па спасылцы: form.typeform.com/to/RFJ5AeTs Гэта ананімна!
010
Dev.by @devby.bsky.social · 17/01/2024
Як мінімум два стартапы з беларускімі каранямі трапілі ў намінацыі Golden Kitty Awards 2023 на Product Hunt. Праграма для надвор'я Rainbow AI ўвайшла ў намінацыю топ-12 мабільных праграм. І no-code-канструктар лендынгу Momentum Page трапіў у шорт-ліст у намінацыі No Code. devby.io/news/rainbow...
020
Dev.by @devby.bsky.social · 16/01/2024
dev.by вывучае ІТ з вашай дапамогай з 2009 года. Унясіце свой уклад у рэсэрч-2023 — запоўніце анкету: form.typeform.com/to/qyeicNjI Кожны водгук вельмі важны! Мы таксама будзем удзячныя, калі вы рэпостнеце гэты пост, каб яго пабачыла болей людзей. Дзякуй
010
Dev.by @devby.bsky.social · 16/01/2024
Tinder пакідае Беларусь. Доступ для карыстальнікаў на тэрыторыі краіны будзе закрыты 15 лютага. Яны больш не змогуць уваходзіць у свае акаўнты, выкарыстоўваць сэрвісы Tinder і здзяйсняць пакупкі ў праграме, у тым ліку падпіскі. t.co/khZATlxMad
010
Dev.by @devby.bsky.social · 15/01/2024
Беларусы стварылі тэлеграм-бот «Падароаж» (гэта не апіска!), які ў форме гульні дазваляе даведацца, дзе знаходзяцца беларускія гарады. Усё проста: 1. Запускаеце бота (t.me/PadaroazhBot), націскаеце start. 2. Бот генеруе мапу з двума гарадам Беларусі Чытайце артыкул тут: devby.io/blogs/posts/...
010
Dev.by @devby.bsky.social · 12/01/2024
Хто скарачаў на гэтым тыдні? Вось спіс: ▪️Amazon ▪️Discord ▪️Instagram ▪️Google ▪️Cloudflare ▪️Twitch ▪️Duolingo ▪️Unity ▪️Mosaic Group (што будзе з супрацоўнікамі беларускага Apalon, пакуль незразумела) ▪️Playtika
090
Dev.by @devby.bsky.social · 12/01/2024
Яшчэ адна навіна пра скарачэнні ў Беларусі — магчыма, уся каманда Apalon застаецца без працы. 330 супрацоўнікаў амерыканскай Mosaic Group застануцца без працы пасля завяршэння ўгоды па продажы кампаніі. Верагодна, у тым ліку і супрацоўнікі Apalon. devby.io/be/news/apal...
020
Dev.by @devby.bsky.social · 11/01/2024
У нашых блогах выйшаў тэкст, дзе распрацоўшчык расказвае пра свой вопыт выгарання. Пачытайце⬇️ «Это был очень жестокий урок от жизни: сам виноват. Не надо быть настолько добрым, иногда надо выстраивать границы и не забывать про себя и свои цели. Работы должно быть в меру» devby.io/blogs/posts/...
030
Dev.by @devby.bsky.social · 11/01/2024
Playtika закрые мінскі офіс. Каманду скароцяць — верагодна, не толькі ў Беларусі. Топ-менеджмент паведаміў беларускай камандзе, што офіс распрацоўкі ў Мінску закрыюць у канцы лютага. Частку супрацоўнікаў скароцяць. Іншая частка, верагодна, працягне працаваць выдалена. devby.io/news/playtik...
110
Dev.by @devby.bsky.social · 10/01/2024
Шалёная канкурэнцыя, зп ад $400. Як выглядае ІТ у Мінску — распавядае джун-джавіст «Джунам Java платят около 400-600$. Вчера проходил собеседование в IDT, стажёру там предлагают 400-600$. Джунам, думаю, будут платить 700-1000$. В «Яндексе» вилка около 600-1000$» t.co/tkRqoRXG1a
110
Dev.by @devby.bsky.social · 09/01/2024
Лавіце карысную тлумачалку ад падатковай — каму плаціць падатак на звышпрыбыткі, а каму не (а яшчэ хто і як будзе разлічваць суму падатку па падвышанай стаўцы) t.co/uxmTU1Xkzz
021
Dev.by @devby.bsky.social · 09/01/2024
Паглядзелі, як за апошні год змянілася беларуская ІТ-галіна, і параўналі заробкі, колькасць супрацоўнікаў і рэзідэнтаў ПВТ, а таксама ўплыў ІТ на эканоміку. Спойлер: заробак у доларах упаў, адток запаволіўся, а рэзідэнтаў ПВТ стала менш. devby.io/be/news/tsif...
031
Dev.by @devby.bsky.social · 08/01/2024
«Я праграміст» — «Ясна, скамер». Як айцішнікі будуюць адносіны з іншаземкамі і іншаземцамі. Пагутарылі з чытачамі, у якіх у 2023 здарыўся раман з іншаземкай/іншаземцам (нават без асаблівага ведання мовы), і даведаліся, як працуе фраза «Я айцішнік_ца» па-за межамі Беларусі devby.io/be/news/roma...
000