Sign in

Anny

@annymony.bsky.social
70 followers 49 following 370 posts

Першая спроба весці сацсетку на беларускай. Магу пісаць пра серыялы, сям’ю, Вільнюс, айцішку, і тое, што мяне здзіўляе ці раз'юшвае. Часам ўжываю ангельскую трасянку. Пра серыялы на рускай ў маім ТГ: t.me/vochaut

PostsRepliesMedia
Anny @annymony.bsky.social · 22/06/2024
А дзе вы глядзіце кіно/серыялы?
410
Anny @annymony.bsky.social · 11/06/2024
Трымайцеся! Вялікая справа
000
Anny @annymony.bsky.social · 08/06/2024
8 выпадкова сабраных чалавек прымаюць удзел у шоў, правілы якога яны пазнаюць падчас гульні. Калі вам гэта нагадвае “Гульню у Кальмара”, то вы недалёка ад праўды, але насамрэч шоў не маюць ніякай сувязі, і ў гэты раз ніхто не павінен памерці. Дынамічна і захапляюча, але героі плоскія. 4/5
020
Anny @annymony.bsky.social · 05/06/2024
Прыемнага прагляду!
000
Anny @annymony.bsky.social · 02/06/2024
Сёння мы, як тыя бацькі з мемаў, сядзелі ў кавярне на міні-спатканні першым за хв колькі часу, і замест ўсяго, што маглі б рабіць, глядзелі старыя фоткі дзяцей у тэлефоне 🙈
030
Anny @annymony.bsky.social · 31/05/2024
The Tattooist of Auschwitz. Гісторыя з размытымі межамі чорнага і белага, якую габрэй Лале распавёў на захадзе сваіх дзён. Калі яго забралі ў Біркенаў, ён пагадзіўся працаваць на фашыстаў за невялічкія паслабленні. А яшчэ ён сустрэў там Гіту, і гэтыя зносіны таксама вымушалі рабіць цяжкі выбар. 5/5
030
Anny @annymony.bsky.social · 30/05/2024
пакуль яшчэ))
040
Anny @annymony.bsky.social · 29/05/2024
Palm Royale. Цалкам слабенькі серыял пра прасцячку Максін, якая марыць далучыцца да вышэйшага кола жыхароў, аб якім з дзяцінства чытае ў гламурных часопісах. Дзеля гэтага яна на шмат гатовая, і ўсё больш увязае ў хлусні і інтрыгах. Я глядзела дзеля Рыкі Марціна, які раптам там самы гарманічны. 2/5
010
Anny @annymony.bsky.social · 24/05/2024
Чэкін Польша
040
Anny @annymony.bsky.social · 21/05/2024
Sugar. Прыгожы нуарны дэтэктыў з Колінам Фарэлам. Герой — прыватны дэтэктыў, якога нанялі шукаць знікнуўшую ўнучку вядомага чалавека. Але ў Шугара ёсць і асабістыя сакрэты. Амаль ідэальны, каб не адзіны фінт, з-за якога я моцна злавалася на стваральнікаў. Але нарэшце і гэтае ім даравала. 4/5.
040
Anny @annymony.bsky.social · 20/05/2024
Хехе, ну так, сапраўды, нібы спаборніцтва)
000
Anny @annymony.bsky.social · 20/05/2024
Ну! Вокам яшчэ лепей
000
Anny @annymony.bsky.social · 20/05/2024
Ну і апошні прыпынак - Lojoteka - медыя-цэнтр-бібліятэка пры іезуіцкай гімназіі, ўсё на грошы іезуітаў, канешне. Перароблена частка манастыра і дабудаваны новы комплекс побач.
020
Anny @annymony.bsky.social · 20/05/2024
Шчэ была нац галерэя. Там меньш прыгожага, бо больш расказвалі пра тое як прывозяць і храняць экспанаты. Але завялі ў тыя вялікія чорныя экраны на Канстытуцыяс. Там таксама маленькія офісы-каморкі і вузкія лесвіцы.
110
Anny @annymony.bsky.social · 20/05/2024
Самая вялікая чарга для мяне - сінагога. Прыйшла за 40 хвілін да пачатку і ўсё роўна 2,5г прастаяла.
110
Anny @annymony.bsky.social · 20/05/2024
Яшяэ быў крэатыўны дворык са студзіямі розных арх бюро, кулінарнай студыяй, адвакацкім бюро і г.д. Не навастрой, а ўдалая перабудоўка старога.
110
Anny @annymony.bsky.social · 20/05/2024
А гэта Wix.com. Ёсць нават свой салон і міні кіеатэатр.
210
Anny @annymony.bsky.social · 20/05/2024
Люблю прыгожыя офісы, таму 3/6 месцаў былі яны. Пачала з SEB банка, таму што каля дома.
240
Anny @annymony.bsky.social · 20/05/2024
На выходных у Вільнюсе быў open house event, які дазваляе завітаць у офісы, дзярж установы і інш будынкі на экскурсіі. Шмат паспець немагчыма з-за таймінгу і вялікай чаргі ў большасці месц, я паспела толькі 6 за 2 дні. Зараз трошкі пакажу.
151
Anny @annymony.bsky.social · 09/05/2024
Пашанцавала Беларускі ЎОРДЛІ 844 2/6 ⬜🟩🟩⬜🟨 🟩🟩🟩🟩🟩 #ўордлі ololophilolo.github.io/wordle-by/
020
Anny @annymony.bsky.social · 08/05/2024
Fallout. Удалая сумесь камедыі, дынамічных прыгод і драмы постапакаліпсісу па матывах відэа-гульні. Можна глядзець нават калі не гралі, але побач з дзецьмі лепей не ўключаць - зашмат кравішчы і дарослай лексікі. 4/5
130
Anny @annymony.bsky.social · 06/05/2024
Дазналася, што адна знаёмая з РФ разам з расейскім мужам увесь час спявалі маленькай дачцэ калыханку, прост таму што падабалася песня. А яна яшчэ вучыла сама беларускую пакуль наварочвала з вазком вакол дома, таму што падабалася мова. Пабольш бы такіх расейцаў і беларусаў у самой Беларусі 🥲
060
Anny @annymony.bsky.social · 05/05/2024
Мы ўкраінскі глядзім ужо тры гады, але нядаўна пазнаёміліся с ЗША - і канешне там ўзровень цяжкасці конкурсаў вельмі нізкі ў параўнанні з 🇺🇦, ну і ўкраінцы больш удзельнікам надаюць увагі як персанажам) а яшчэ серыі па тры гадзіны 🙈🤪
010
Anny @annymony.bsky.social · 05/05/2024
Чаму менавіта гэтая краіна?
100
Anny @annymony.bsky.social · 04/05/2024
Сёгун. Гістарычны серыял пра ангельскага марака, які значна паўплываў на лёс Японіі. Параўноўваюць з “Гульнёй тронаў” з-за агульнай атмасферы, нечаканасцяў сюжэту і тэмы. Але ўсяго адзін сезон і вельмі файная эстэтыка Ўсходу. 8/10
170
Anny @annymony.bsky.social · 04/05/2024
Як раз збіралася таксама пра яго пісаць 🙂
020
Anny @annymony.bsky.social · 03/05/2024
Першы раз сама саліла ласось. Здзіўлена, але цудам не з’елі адразу ўвесь))
010
Anny @annymony.bsky.social · 03/05/2024
Сёння мама хлопчыка з школы Веры сказала, што ўсе хлопцы з класа (і на год менш) у захапленні ад маёй дачкі 😅 Прыемна, канешне, але нават не ведаю, як да гэтага ставіцца )) Ну яна, вядома, сама ўсіх дзетак лічыць лепшымі сябрамі, вельмі вясёлая і добрая, любіць знаёміцца, таму разумею папулярнасць))
050
Anny @annymony.bsky.social · 02/05/2024
Нарэшце купілі і мне ровар, і вось ужо тры разы каталася. Лепей канешне без малых, бо менш хвалюешся і не думаеш за дваіх пра дарогу, складанасць і машыны.
040
Anny @annymony.bsky.social · 28/04/2024
А з мясным пюрэ?
100
Anny @annymony.bsky.social · 28/04/2024
Знаёмая з Ізраілю нагадала пра птытым, і я ўчора абшукала ўсе крамы, пакуль муж не нагугліў, што гэта ў Эўропах pearl couscous, якога завалісь. А я ўвесь час думала, што гэта проста незручны від кускуса, які трэба варыць. 🙈
010
Anny @annymony.bsky.social · 25/04/2024
Хай нічога не будзе, ні там, ні дома)
010
Anny @annymony.bsky.social · 25/04/2024
Классіка 😅 здароўя!
110
Anny @annymony.bsky.social · 25/04/2024
Ну крынж так, але там шмат чаго яшчэ. Мне было цікава глядзець за эмоцыямі акцёра і разумець, што ўсё менавіта так ён нібыта і адчуваў
010
Anny @annymony.bsky.social · 25/04/2024
Аленянё. Эмацыйна цяжкая гісторыя пра сталкінг, аб’юз, асэнсаванне сваёй ідэнтычнасці. Узмацняецца тым, што галоўную ролю грае чалавек, з якім гэта ўсё і здарылася ў сапраўдным жыцці — разуменне гэтага дадае нейкі зусім іншы вопыт гледача. 5/5
100
Anny @annymony.bsky.social · 22/04/2024
Звалачныя людзі. Мой першы літоўскі серыял. Досыць змрочны, трохі прасцецкі. Матас з сяброўкай збягаюць з прытулку каб схавацца на звалке. Там яны атрымаюць першыя цяжкія ўрокі жыцця, а калі падрастуць, то зразумеюць, што вялікі мір па-за звалкай — тая ж самая сметніца. 3/5
020
Anny @annymony.bsky.social · 21/04/2024
Ура, у гэтым годзе дачка пагадзілася замест святкавання дн з школьнымі сябрамі ў ігравым пакоі, паехаць сям’ёй ў гатэль з аквапаркам у Польшчу. Мяркую, нават танней атрымаецца, а нам ніякага галаўнога болю з арэндай, гасцямі, тортам і гд.
070
Anny @annymony.bsky.social · 20/04/2024
Ну цудоўна тады!
010
Anny @annymony.bsky.social · 19/04/2024
Віншую! Гэта бліжэйшы? Я падалася на адзін ў 10 хвілінах (бліжэйшы з дзяржаўных) і лічу, што далёка, бо ёсць шчэ ў пяці хвілінах прыватны)) але напэўна ўвогуле будзем вазіць 5-7 мін на машыне, бо старэйшая пойдзе ў школу там і каб разам былі.
120
Anny @annymony.bsky.social · 18/04/2024
У мяне таксама з першай былі)
010
Anny @annymony.bsky.social · 16/04/2024
А ў гэтым годзе цэны нейкія зусім шалёныя, нават на танную турцыю
000
Anny @annymony.bsky.social · 16/04/2024
Упершыню паспрабуем сям’ёй пакетны тур. Раней ўсё самі ды самі, і танней выходзіла нават з шыкоўнымі гатэлямі. Але гэта ўсё не пра турцыю/арабскія краіны. Туды я нават ехаць не хачу, вельмі непрыемныя ўспаміны пасля адпачынкаў яшчэ ў дзяцінстве.
120
Anny @annymony.bsky.social · 15/04/2024
Кнігі Ліэн вядомыя нечаканамі паваротамі і моцнай інтрыгай, разлічанымі на масавага чытача, і серыял атрымаўся такім самым - лёгкім і досыць цікавым, але не шэдэўрам. Паглядзець і забыць. 4/5
020
Anny @annymony.bsky.social · 15/04/2024
Яблыкі ніколі не падаюць. Сямейная драма-дэтэктыў ад пладавітай аўтаркі Ліэн Марыярці (“Вялікая маленькая хлусня” таксама яе твор). Джой і Стэн шчасліва выйшлі на пенсію, але Джой раптам знікае, а віняць у гэтым дзяўчыну, якая аднойчы пагрукала ў іх дзверы, уцякаючы ад свайго разгневанага хлопца.
130
Anny @annymony.bsky.social · 13/04/2024
А я не гуляла і баюсь, што не змагу падзяліць захапленне 🥺
000
Anny @annymony.bsky.social · 13/04/2024
Уці! 🐤
000
Anny @annymony.bsky.social · 12/04/2024
Хто ў Беларусі жыў, той над гэтым серыялам не смяецца. Ну, ці мае спецыфічны густ, ня ведаю. Кейт Уінслет у ролі дыктатаршы выдуманай еўрапейскай краіны адначасова шыкоўная і камічная, карыкатура месцамі ўдалая, але мне у цэлым не зайшло. Нейкая чарнуха яшчэ лішняя. 2/5
140
Anny @annymony.bsky.social · 11/04/2024
Дарэчы, у расейским перакладзе таксама «задача» ў гэтым выпадку.
000
Anny @annymony.bsky.social · 11/04/2024
Пытанні густу такія складаныя заўсёды))
010
Anny @annymony.bsky.social · 11/04/2024
Цікава) чамусьці для мяне такі сцэнарый ў большасці выпадкаў азначае, што экранізацыя не спадабаецца 😁 Шансаў больш на пазітыўную ацэнку калі кнігу я не чытала.
120