Anny @annymony.bsky.social · 08/06/20248 выпадкова сабраных чалавек прымаюць удзел у шоў, правілы якога яны пазнаюць падчас гульні. Калі вам гэта нагадвае “Гульню у Кальмара”, то вы недалёка ад праўды, але насамрэч шоў не маюць ніякай сувязі, і ў гэты раз ніхто не павінен памерці. Дынамічна і захапляюча, але героі плоскія. 4/5 020
Anny @annymony.bsky.social · 02/06/2024Сёння мы, як тыя бацькі з мемаў, сядзелі ў кавярне на міні-спатканні першым за хв колькі часу, і замест ўсяго, што маглі б рабіць, глядзелі старыя фоткі дзяцей у тэлефоне 🙈 030
Anny @annymony.bsky.social · 31/05/2024The Tattooist of Auschwitz. Гісторыя з размытымі межамі чорнага і белага, якую габрэй Лале распавёў на захадзе сваіх дзён. Калі яго забралі ў Біркенаў, ён пагадзіўся працаваць на фашыстаў за невялічкія паслабленні. А яшчэ ён сустрэў там Гіту, і гэтыя зносіны таксама вымушалі рабіць цяжкі выбар. 5/5 030
Anny @annymony.bsky.social · 29/05/2024Palm Royale. Цалкам слабенькі серыял пра прасцячку Максін, якая марыць далучыцца да вышэйшага кола жыхароў, аб якім з дзяцінства чытае ў гламурных часопісах. Дзеля гэтага яна на шмат гатовая, і ўсё больш увязае ў хлусні і інтрыгах. Я глядзела дзеля Рыкі Марціна, які раптам там самы гарманічны. 2/5 010
Anny @annymony.bsky.social · 21/05/2024Sugar. Прыгожы нуарны дэтэктыў з Колінам Фарэлам. Герой — прыватны дэтэктыў, якога нанялі шукаць знікнуўшую ўнучку вядомага чалавека. Але ў Шугара ёсць і асабістыя сакрэты. Амаль ідэальны, каб не адзіны фінт, з-за якога я моцна злавалася на стваральнікаў. Але нарэшце і гэтае ім даравала. 4/5. 040
Anny @annymony.bsky.social · 20/05/2024На выходных у Вільнюсе быў open house event, які дазваляе завітаць у офісы, дзярж установы і інш будынкі на экскурсіі. Шмат паспець немагчыма з-за таймінгу і вялікай чаргі ў большасці месц, я паспела толькі 6 за 2 дні. Зараз трошкі пакажу. 151
Anny @annymony.bsky.social · 09/05/2024Пашанцавала Беларускі ЎОРДЛІ 844 2/6 ⬜🟩🟩⬜🟨 🟩🟩🟩🟩🟩 #ўордлі ololophilolo.github.io/wordle-by/ 020
Anny @annymony.bsky.social · 08/05/2024Fallout. Удалая сумесь камедыі, дынамічных прыгод і драмы постапакаліпсісу па матывах відэа-гульні. Можна глядзець нават калі не гралі, але побач з дзецьмі лепей не ўключаць - зашмат кравішчы і дарослай лексікі. 4/5 130
Anny @annymony.bsky.social · 06/05/2024Дазналася, што адна знаёмая з РФ разам з расейскім мужам увесь час спявалі маленькай дачцэ калыханку, прост таму што падабалася песня. А яна яшчэ вучыла сама беларускую пакуль наварочвала з вазком вакол дома, таму што падабалася мова. Пабольш бы такіх расейцаў і беларусаў у самой Беларусі 🥲 060
Anny @annymony.bsky.social · 04/05/2024Сёгун. Гістарычны серыял пра ангельскага марака, які значна паўплываў на лёс Японіі. Параўноўваюць з “Гульнёй тронаў” з-за агульнай атмасферы, нечаканасцяў сюжэту і тэмы. Але ўсяго адзін сезон і вельмі файная эстэтыка Ўсходу. 8/10 170
Anny @annymony.bsky.social · 03/05/2024Першы раз сама саліла ласось. Здзіўлена, але цудам не з’елі адразу ўвесь)) 010
Anny @annymony.bsky.social · 03/05/2024Сёння мама хлопчыка з школы Веры сказала, што ўсе хлопцы з класа (і на год менш) у захапленні ад маёй дачкі 😅 Прыемна, канешне, але нават не ведаю, як да гэтага ставіцца )) Ну яна, вядома, сама ўсіх дзетак лічыць лепшымі сябрамі, вельмі вясёлая і добрая, любіць знаёміцца, таму разумею папулярнасць)) 050
Anny @annymony.bsky.social · 02/05/2024Нарэшце купілі і мне ровар, і вось ужо тры разы каталася. Лепей канешне без малых, бо менш хвалюешся і не думаеш за дваіх пра дарогу, складанасць і машыны. 040
Anny @annymony.bsky.social · 28/04/2024Знаёмая з Ізраілю нагадала пра птытым, і я ўчора абшукала ўсе крамы, пакуль муж не нагугліў, што гэта ў Эўропах pearl couscous, якога завалісь. А я ўвесь час думала, што гэта проста незручны від кускуса, які трэба варыць. 🙈 010
Anny @annymony.bsky.social · 25/04/2024Аленянё. Эмацыйна цяжкая гісторыя пра сталкінг, аб’юз, асэнсаванне сваёй ідэнтычнасці. Узмацняецца тым, што галоўную ролю грае чалавек, з якім гэта ўсё і здарылася ў сапраўдным жыцці — разуменне гэтага дадае нейкі зусім іншы вопыт гледача. 5/5 100
Anny @annymony.bsky.social · 22/04/2024Звалачныя людзі. Мой першы літоўскі серыял. Досыць змрочны, трохі прасцецкі. Матас з сяброўкай збягаюць з прытулку каб схавацца на звалке. Там яны атрымаюць першыя цяжкія ўрокі жыцця, а калі падрастуць, то зразумеюць, што вялікі мір па-за звалкай — тая ж самая сметніца. 3/5 020
Anny @annymony.bsky.social · 21/04/2024Ура, у гэтым годзе дачка пагадзілася замест святкавання дн з школьнымі сябрамі ў ігравым пакоі, паехаць сям’ёй ў гатэль з аквапаркам у Польшчу. Мяркую, нават танней атрымаецца, а нам ніякага галаўнога болю з арэндай, гасцямі, тортам і гд. 070
Anny @annymony.bsky.social · 16/04/2024Упершыню паспрабуем сям’ёй пакетны тур. Раней ўсё самі ды самі, і танней выходзіла нават з шыкоўнымі гатэлямі. Але гэта ўсё не пра турцыю/арабскія краіны. Туды я нават ехаць не хачу, вельмі непрыемныя ўспаміны пасля адпачынкаў яшчэ ў дзяцінстве. 120
Anny @annymony.bsky.social · 15/04/2024Яблыкі ніколі не падаюць. Сямейная драма-дэтэктыў ад пладавітай аўтаркі Ліэн Марыярці (“Вялікая маленькая хлусня” таксама яе твор). Джой і Стэн шчасліва выйшлі на пенсію, але Джой раптам знікае, а віняць у гэтым дзяўчыну, якая аднойчы пагрукала ў іх дзверы, уцякаючы ад свайго разгневанага хлопца. 130
Anny @annymony.bsky.social · 12/04/2024Хто ў Беларусі жыў, той над гэтым серыялам не смяецца. Ну, ці мае спецыфічны густ, ня ведаю. Кейт Уінслет у ролі дыктатаршы выдуманай еўрапейскай краіны адначасова шыкоўная і камічная, карыкатура месцамі ўдалая, але мне у цэлым не зайшло. Нейкая чарнуха яшчэ лішняя. 2/5 140
Anny @annymony.bsky.social · 11/04/2024Загадка трох цел. Фантастыка з інапланетным матывам, які аб’ядноўвае, на першы погляд, зусім не звязныя падзеі: у Кітае караюць за навуку, рандомным людзям дасылаюць VR-акуляры з новай гульнёй, таленавітая вучоная бачыць абратны адлік, які не бачыць ніхто іншы. Ад стваральнікаў Гульні Тронаў. 4/5 240
Anny @annymony.bsky.social · 10/04/2024А яшчэ я сёння ўпершыню выгуляла сукенку, якую купіла 6 гадоў таму. Ўсё чакала пакуль я “паспею”. У фізічным стане нічога не змянілася, а ў псіхалагічным, напэўна, так. 170
Anny @annymony.bsky.social · 10/04/202410 гадоў таму пагадзілася на спатканне з адным хлопцам. Потым зрабілі гэта традыцыяй. Сёння таксама паўтарылі. Усё спадабалася, нават нейкія фанаты падыходзілі і прасілі сфоткацца разам, не змаглі адмовіць . 090
Anny @annymony.bsky.social · 10/04/2024Ну вось напрыклад. Парадокс Забойцы. Пачынаецца як камедыя становішч: хлопец выпадкова забівае чалавека, але высвятляецца, што той сам быў серыйным забойцам. Ну і далей сітуацыя развіваецца даволі нечакана. 3/5 110
Anny @annymony.bsky.social · 10/04/2024Думаю для сталасці кантэнту тут таксама пісаць пра серыялы, як я раблю гэта ў сваім тг канале (там на рускай), але ў яшчэ больш скарочанай форме і не фільтруючы 🗿 150
Anny @annymony.bsky.social · 07/04/2024Муж гуляецца з apple акулярамі гэтымі, па рабоце трэба. Ну і я трошкі там паспрабавала. 3d панарамы глядзець чысты кайф, вельмі прыгожа, канешне. Але нязручнае яшчэ кіраванне, месцамі бесіць. 130
Anny @annymony.bsky.social · 03/04/2024З’ехалі свёкры, і так балюча, бо бацьку мужа больш хутчэй за ўсё не абдымем, таму што цяжка хварэе. Цудам даехаў да нас ў гэты раз. 😔 Проста развітвацца цяжка, а калі ведаеш, што ў апошні раз, дык ўвогуле немагчыма. 140
Anny @annymony.bsky.social · 03/04/2024Нешта стужка мала піша зусім. А парайце на каго цікавага (ці шчырага і прыемнага) падпісацца ? 931
Anny @annymony.bsky.social · 30/03/2024Я сёння гуляла з дзецьмі на пляцоўцы, сама ў цішотке, дзеці ў тонкіх лонгслівах. Побач на арэлях качалі сумнага дзіцёнка ў зімнем камбезе і зімняй шапцы 🫠 070
Anny @annymony.bsky.social · 28/03/2024З атрыманым дакументам и вясеннім надвор’ем зноўку хочацца нешта рабіць, і ўсюды хадзіць, і жыць 060
Anny @annymony.bsky.social · 19/03/2024Ладна, яшчэ пажывем ў Літве трохі, няўжо ебаніна гэтая паўгадавая скончыцца. 280
Anny @annymony.bsky.social · 19/03/2024Крыўдненька Беларускі ЎОРДЛІ 793 X/6 ⬜⬜⬜⬜⬜ 🟨🟩⬜⬜⬜ ⬜🟩🟨⬜⬜ ⬜🟩⬜⬜🟨 ⬜🟩⬜🟩⬜ 🟨🟩🟨🟩🟩 #ўордлі ololophilolo.github.io/wordle-by/ 130
Anny @annymony.bsky.social · 12/03/2024Раней не разумела тых, хто не ходзіць у царкву, але фарбуе яйкі на Вялікдзень, у гэтым злавіла невытлумачальнае жаданне фарбаваць яйкі і купіць куліч 😁 350
Anny @annymony.bsky.social · 09/03/2024Нарэшце знайшла нармальны рэцэпт танюськіх млінцоў, якія атрымліваюцца як мае быць без ўсялякіх цяжкасцяў. Дагэтуль аладкі увесь час гатавала, бо прасцей і досыць смачна, як ты іх не рабі. 140
Anny @annymony.bsky.social · 08/03/2024Хе-хе, уордлі сёння з другой спробы, дзе першая не адчыніла ні адзінай літары 😁 Беларускі ЎОРДЛІ 782 2/6 ⬜⬜⬜⬜⬜ 🟩🟩🟩🟩🟩 #ўордлі ololophilolo.github.io/wordle-by/ 050
Anny @annymony.bsky.social · 05/03/2024Паглядзела амаль ўсіх намінантаў на Оскар, застаўся Маэстро 270
Anny @annymony.bsky.social · 01/03/2024Петыцыя за ўключэнне беларускай мовы ў Duolingo: chng.it/8srX5p5Sm8chng.itSign the PetitionThe Belarusian language is officially at a dangerous stage, where there are not many native speakers left, and just a couple of centuries ago it was one of the main European languages. Duolingo, as on... 282
Anny @annymony.bsky.social · 27/02/2024То да другой заснуць не магу, то хутка вырубае, але а шостай прачынаюсь. Арганізм вырашыў, што занадта шмат стала спаць як малы не будзіць кожны час, ці што? 040
Anny @annymony.bsky.social · 25/02/2024Першы раз LinkedIn спрацаваў як мае быць, бо мяне самі знайшлі і пазвалі на суразмоўе з вядомага БігТэха ў іншай краіне. А я прыпыніла пошукі працы яшчэ ў кастрычніку. Нават калі не атрымаецца, дужа прыемна, канешне, бо я лічыла, што на маю ролю і так шмат жадаючых і рэкруцінг такіх не шукае) 380
Anny @annymony.bsky.social · 24/02/2024Перспектыва пераезду у іншую краіну вымушае больш актыўна разхламляцца, і я нават адчуваю ў гэтым нейкі кайф. 140
Anny @annymony.bsky.social · 01/02/2024Трапляюцца бысконцыя відосы пра Wearing vs styling і я не разумею, чаму стайлінг гэта ў 99,9% выпадках значыць надзець другі і трэці слой адзення, у якім ты зажарышся за 2 хвіліны. 120
Anny @annymony.bsky.social · 31/01/2024Нядаўна муж збіраўся ў камандзіроўку ў Нідэрланды, і я пагугліла, што можна цікавага прывезці адтуль у падарунак. Знайшла цудоўны варыянт для дзетак і хачу падзяліцца у міні-трэдзе. Шукаць трэба Muzeinhuis або The Mouse Mansion. Гэта магазін-музей, які распавядае гісторыю дзвюх мышат, Сэма і Джуліі 280
Anny @annymony.bsky.social · 31/01/2024Муж ўчора насіў ката на прышчэпку. Больш за ўсіх хваляваўся сын. Намагаўся спачатку ката вызваліць з пераноскі, а потым гучна рыдаў пад дзвярыма. Такія ўжо братаны. 060
Anny @annymony.bsky.social · 29/01/2024Калі што мой внж разглядаюць ўжо больш за тры месяцы (гэта падоўжанне, а не першы). Я ведаю для Польшчы гэта нішто, але для параўнання: муж і дачка атрамалі за два тыдня, сын за месяц. Асабіста мой папярэдні внж скончыўся больш за месяц таму, і новы яшчэ могуць і ўвогуле не даць. 240