Sign in

Angoulema

@angoulema.bsky.social
128 followers 46 following 2.8K posts

/калі вы бачыце ў маіх пастах памылкі, то я буду радая, калі вы выправіце іх у каментары/ J'apprends le français

PostsRepliesMedia
Angoulema @angoulema.bsky.social · 5h
Канешне, чума ў Іркутску дадае агню нашым палаючым гадам, але было б спакайней, каб расея з намі не суседзіла х.х І хочацца спадзявацца, што тая чума хаця б была не мадыфікаваная.
130
Angoulema @angoulema.bsky.social · 15h
Толькі што бачылі зайца пасярод мястэчка 😯 Лесу побач няма. Бег проста ўздоўж дарогі.
050
Angoulema @angoulema.bsky.social · 01/10/2026
А я шапку давязала 🥰 Узорчык месцамі крываваты атрымаўся, але ўсё адно файненька.
Вязаная шыдэлкам шапка
070
Angoulema @angoulema.bsky.social · 30/09/2026
Сёння Міжнародны дзень пераклада, аказваецца 📗
080
Angoulema @angoulema.bsky.social · 27/09/2026
Шаноўнае спадарства, асеннія крокусы да вашай увагі
270
Angoulema @angoulema.bsky.social · 24/09/2026
Вось тут мусіў быць слупок з накідам. Якога няма. На чацвёртым радзе ад бягучага х.х Калі ўжо на кожным больш за 200 слупкоў. За што х.х
140
Angoulema @angoulema.bsky.social · 24/09/2026
Ухапіла хвост вясёлкі, а пасля суровыя шматслойныя хмары над праспектам. А пасля пачало ліць 😁
Хвост вясёлкі над вуліцай ГікалыШматслойныя хмары насоўваюцца на праспект Незалежнасці
040
Angoulema @angoulema.bsky.social · 24/09/2026
Паважаны #белскай Хто можа падказаць, ці аўдыёбукс бай экстрэмісты, ці ў іх можна з Беларусі штосьці купляць? Я даслухала аўдыёспектакль па Потэру, трэба штосьці новае да вязання...
130
Angoulema @angoulema.bsky.social · 20/09/2026
Ніколі раней не была ў адпачынку ў верасні, заўсёды летам. І на Сіцыліі было вельмі цёпла, літаральна лета. Дык вось цяпер я згубілася 😅 Нібыта мусіць быць восень,але не адчуваецца. Але пэўна адчуецца, як пахаладае.
170
Angoulema @angoulema.bsky.social · 20/09/2026
Carma is a bitch, ці я хв, як гэта назваць, але пасля таго як мы нечакана хутка прайшлі мяжу, то ўляпаліся ў калону ваентэхнікі, і паўзём як чарапахі ўжо 2 гадзіны х.х ЗА ШТО 😵‍💫
011
Angoulema @angoulema.bsky.social · 20/09/2026
Захад сонца над Варшавай учора. Пасля Сіцыліі ў Варшаве вельмі зялёна. А я ўжо ў Беларусі.
Захад сонца ля прыпынка "Траса Лазенкоўска"
041
Angoulema @angoulema.bsky.social · 18/09/2026
Аэрапорт Катаніі - 👎🏻👎🏻👎🏻 Адзіны плюс - Этну відаць. Тэрмінал С - найгоршае з тэрміналаў-каробак для лоўкостэраў, дзе я была.
000
Angoulema @angoulema.bsky.social · 17/09/2026
Коцікі Рагузы
020
Angoulema @angoulema.bsky.social · 16/09/2026
Фан факт: на наступны дзень пасля навальніцы мора вельмі спакойнае
Пясок са слядамі дажджу, спакойнае мора, блакітнае неба
050
Angoulema @angoulema.bsky.social · 14/09/2026
Хмарападзел
Ад шэрых хмараў над морам да аблокаў над горадам
040
Angoulema @angoulema.bsky.social · 13/09/2026
Аўтобуса, канешне, не было, і ніякай інфы пра яго таксама 🤡 Трэніталія - супернезалік.
070
Angoulema @angoulema.bsky.social · 13/09/2026
Летняя хорар-сторы: Захраснуць у Сіракузах. Маланка патрапіла ў чыгуначную сістэму на адным з прыпынкаў, і цяпер электрычкі адмяняюць. Мусіць быць аўтобус на замену, але пакуль не відаць.
040
Angoulema @angoulema.bsky.social · 13/09/2026
З Пацала да Сіракузы ехаць гадзіну. Электрычка спазняецца ўжо на 47 хвілін (мы чакалі каля 20, электрычка выйшла з Модзікі ўжо з 23-хвілінным спазненнем). Пытанне: Трэніталія, сур'ёзна??
020
Angoulema @angoulema.bsky.social · 13/09/2026
Чым далей ад мора, тым дэпрэсіўней.
Нейкі закінуты будынак ля чыгуначнага прыпынку
030
Angoulema @angoulema.bsky.social · 13/09/2026
Ніколі яшчэ так паршыва не спала ў адпачынку, і не магу зразумець, wtf? Like, нічога не змянялася, акрамя месца дыслакацыі. Маю ўсе шансы прыехаць з адпачынку больш стомленай, чым з'язджала х.х
121
Angoulema @angoulema.bsky.social · 11/09/2026
Насамрэч сонца ўжо гадзіны паўтары як узышло, але аблокі нібыта зрабілі дэма другога ўсходу 💛🧡💜
Сонца над морам у світанкавых аблокахСонца над морам у світанкавых аблоках Аблокі паціху расходзяцца, дзень прыходзіць
050
Angoulema @angoulema.bsky.social · 10/09/2026
Я люблю паштоўкі
040
Angoulema @angoulema.bsky.social · 09/09/2026
Вечаровы марскі асмр + вецер
030
Angoulema @angoulema.bsky.social · 09/09/2026
На гарызонце паром з Мальты
Блакітнае неба, сіняе мора, паром з Мальты ідзе ў порт
030
Angoulema @angoulema.bsky.social · 08/09/2026
У адпачынку нават фоткі разбіраць лянота (ладна, іх заўсёды лянота разбіраць...). Але вось там прагрэс узлёту і змены пейзажу за ілюмінатарам (а пасля ў салоне ўключылі святло, і фоткаць стала немагчыма))
050
Angoulema @angoulema.bsky.social · 07/09/2026
Неба над Сіцыліяй. І ля мора можна жыць, а вось у цэнтра Катаніі ранкам было цяжка дыхаць праз вільготнасць 🤪
Чыстае неба над Сіцыліяй
070
Angoulema @angoulema.bsky.social · 06/09/2026
На Сіцыліі Вельмі.Вільготна.
060
Angoulema @angoulema.bsky.social · 06/09/2026
Даўно я не была ў Беластоку... І гэтым разам таксама не надта была, але ж ідэя спыніцца тут па дарозе, а не перціся адразу да Варшавы, была слушнай. Бо да Варшавы мы б дабраліся дзесьці ў 5 ранку: нібыта і засяляцца кудысьці ўжо позна, а самалёт толькі ўвечары.
Малая базіліка Св. Роха ў БеластокуВід ад базілікі Св. РохаНапэўна, тут пахаваны першы пробашч і будаўнічы касцёла Адам АбрамовічВід на статую, пэўна, Езуса з баранкамі, але я не спускалася там уніз, каб дакладна паглядзець
040
Angoulema @angoulema.bsky.social · 30/08/2026
Дзякуй усім за адказы! Аднагалосна выбралі шэры, і я ўжо пачала хусту)
Пачатак хусты з матка на 1000 метраў)
070
Angoulema @angoulema.bsky.social · 30/08/2026
Хачу звязаць летнюю хусту, такую вялікую рознакаляровую, але не магу выбраць, якім узорам 🧶 То апытанка: які ўзор каму больш падабаецца?
Два прыклады ўзораў для хусты, адзін жоўтымі ніткамі, другі шэрымі.
180
Angoulema @angoulema.bsky.social · 29/08/2026
У чарзе на кансультацыю ў бальніцы можна даведацца шмат чаго цікавага.
170
Angoulema @angoulema.bsky.social · 28/08/2026
Поўня
180
Angoulema @angoulema.bsky.social · 27/08/2026
Увечары над праспектам было чыстае-чыстае неба
Градыент неба падчас захаду сонца. Плошча Незалежнасці
090
Angoulema @angoulema.bsky.social · 26/08/2026
А-а-а, як мне падабаецца, што атрымалася 😍 Спалучэнне колераў бамбічнае 💛❤️ Доўга думала, што аднатоннай касынцы чагосьці не стае, і вось выпадкам зайшла ў крамку з прадзівам - і падабрала колер. У варыянтах былі таксама фіялетавы і шэры, але мне здаецца, што гэты найлепшы 😃
Вязаная шыдэлкам касынка, сфотканая на ландышахВязаная шыдэлкам касынка і ніткі, з якіх я вязала
060
Angoulema @angoulema.bsky.social · 24/08/2026
Вясёлка над Кастрычніцкай (і Аляксандраўскім скверам)
Падвойная вясёлка над Аляксандраўскім скверам, сфотканая ад выхаду з метроВясёлка над палацам рэспублікі
070
Angoulema @angoulema.bsky.social · 22/08/2026
Даслухала 6 ГП. І, блін, шкада Снэйпа, ведаючы, што там насамрэч. Дамблдор скінуў на яго ўсе крытычныя для перамогі веды, і адзьёс. І ўяўляю, як Снэйп, кхм, перасраў, калі да яго Флітвік прыбег, бо ён жа яшчэ і звязаны unbreakable vow. То бо калі штосьці з Драка здарыцца - ён труп. >>>
180
Angoulema @angoulema.bsky.social · 21/08/2026
У мяне 100500 распачатых праектаў, і я б хацела давязаць летнюю кофтачку да адпачынку... І што я раблю? Правільна, пачынаю нешта новае (зімовую шапку) з _махеру_ (то бок адна хіба - і шапкі няма). Але ж ~прыгожанька~ 🥰
Шапка ў прагрэсе
040
Angoulema @angoulema.bsky.social · 20/08/2026
Прыгажосці вам у стужку
Архідэя (фаленопсіс) квітнее
080
Angoulema @angoulema.bsky.social · 20/08/2026
Гледзячы на ацэнкі юніёраў ў фігурцы, русню там вельмі радыя бачыць 😶 Але Чэмпіянат свету ў Фінляндыі, ёсць верагоднасць, што ім не выдадуць візы і/ці не пусцяць у краіну. Але гэта трындзец. Русня бамбіць у тым ліку спартовыя аб'екты ва Ўкраіне, і іх дапускаюць на спаборніцтвы.
030
Angoulema @angoulema.bsky.social · 18/08/2026
Добра, што пакуль мне не трэба пераходзіць дарогу 😅 яшчэ троху, і будзе рэчка
060
Angoulema @angoulema.bsky.social · 18/08/2026
Не ведаю з чаго, раптам снілася школа, тыпу вечар сустрэчы выпускнікоў 😂 я там была, мусіць, аднойчы, праз год пасля заканчэння. Цікава мозг працуе.
160
Angoulema @angoulema.bsky.social · 15/08/2026
Bluesky - сіняе неба 😁
Неба пасля захаду сонца
090
Angoulema @angoulema.bsky.social · 15/08/2026
Цікава, блюскай (апка) перастаў адкрывацца праз дамашні белтэлекам. Праз мабільны МТС пакуль адкрываецца.
150
Angoulema @angoulema.bsky.social · 13/08/2026
Сонечнае зацьменне ў Мінскай вобласці. Тэлефон яго не бачыў нават праз шкло для зваркі, але блікі камеры паказваюць праўду! 😁 То глядзіце на блікі)
160
Angoulema @angoulema.bsky.social · 12/08/2026
#белскай Спадарства, сёння ўвечары можна будзе ўбачыць частковае сонечнае зацьменне! Вядома, калі неба зусім не зацягне. Але не забывайцеся, калі ласка, што без сродкаў абароны на сонца лепей не глядзець, і што звычайныя сонечныя акуляры - гэта не абарона
Расклад частковага сонечнага зацмення на тэрыторыі Беларусі
191
Angoulema @angoulema.bsky.social · 10/08/2026
Учора ездзілі на арганны канцэрт у вёску Мядзведзічы. У касцёла адметная гісторыя: дзякуючы мясцовым вернікам яго адстаялі і ў часы РІ, і ў савецкія. Не далі зруйнаваць, зацята баранілі. А ў 50я гады там у вёсцы нават была падпольная каталіцкая семінарыя.
171
Angoulema @angoulema.bsky.social · 07/08/2026
I fucking hate IOC, з ягонай актыўнай падачы зараз амаль ва ўсе віды спорту вяртаюцца расейцы, нават тыя, хто адкрыта падтрымлівалі/юць уладу 🤬 І не ведаю, з якімі ідэямі адраджалі Гульні, але зараз гэта выглядае як нешта суперкамерцыйнае за кошт атлетаў.
080
Reposted by Angoulema
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 07/08/2026
Фацэты, зараз вядзецца над стварэннем незалежнага корпуса сучаснай беларускай мовы і рэгіяналізмаў ад ІБМ. Карыстайцеся, па магчымасці — далучайцеся. noske.bielkorpus.com
252
Angoulema @angoulema.bsky.social · 05/08/2026
Вільготнасць высокая, бялізна ні халеры не сохне х.х
020
Angoulema @angoulema.bsky.social · 05/08/2026
Keep calm і хавайся ў бульбу (а лепей у прахалоднае памяшканне з вентыляцыяй)
020