Sign in

Alfthirdhe

@alfthirdhe.bsky.social
50 followers 38 following 1.3K posts

Ведаеце, я таксама свайго роду музеязнаўца 🏺 Трошачкі каталіцкага вайбу — і кніжак 📔 Лінгвафашыстоўнічаць у каментарах можна. Раз-пораз пішу пра хобі: 🧶🀄🐦‍⬛🥐🖼️ ─── ⊹⊱✿⊰⊹ ─── bel◦ukr◦eng◦cze

PostsRepliesMedia
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 9h
Оў. Пабачыла навіну пра закрыццё расейскага выдавецтва Індывідум. І пакуль чытала «некралог» іх работ, без назваў, па сутнасці, стала нешта падазраваць і палезла на палічкі. Знайшла палову кніг выдавецтва, якія адпавядаюць спісу.
030
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 29/09/2026
Ці можна лічыць дранікі з умачаным яйкам амлетам з агароднінай?
060
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 29/09/2026
Грак горда сядзіць на верхавіне зламанай вярбы
070
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 28/09/2026
Не падумала ўзяць яму прысмаку, цяпер крыўдзіцца.
180
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 28/09/2026
Гамон, на мяне ледзь не наехаў зараз нейкі даўбаёб ( Пераходзіла па пешаходнай зоне паварот на двары. Адтуль выязжае мужык, цудоўна мяне бачыць у сантыметры перад сабой, прама пасярод машыны — і газуе далей. Я скокнула ўперад, зачапіўшы нагой аўтамабіль. Гледзячы на мяне, кіўнуў — і паехаў.
250
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 27/09/2026
Так кайфую ад гэтай главы, вы бы ведалі.
160
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 27/09/2026
Сабака — галоўная частка канструкцыі, без яе стаяць не будзе :з
180
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 26/09/2026
Прынесла цеплавую гармату. Фенікс ацаніў, шлюмбергера не вельмі.
280
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 25/09/2026
Мыш! Я купіла мыш-ключніцу!
180
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 25/09/2026
Патрабую забараніць усе падобныя мерапрыемствы (⁠╥⁠﹏⁠╥⁠) Плоціш грошы, каб заплаціць грошы, застацца без паловы заробку, адчуць сябе беднай — ды яшчэ думаць, як упадабанае выкупіць пасля фестывалю.
140
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 25/09/2026
Варта часцей выходзіць з дому, каб успомніць, што ты не адзіны беларускамоўны ў горадзе.
0101
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 25/09/2026
Я ведаю, гэта гучыць як трызненне вар'ята, але вы паслухайце.
3100
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 24/09/2026
Я патрабую дзеда ў пу-у-у-ул!
160
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 23/09/2026
*агрэсіўна грэецца*
080
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 23/09/2026
Альбатросы — памылка прыроды. У свеце, дзе тысячы відаў птушак знаходзяцца пад пагрозай знікнення праз дзейнасць чалавека, яны адзіныя ўмудраюцца выміраць праз спалучэнне тупасці ды прыстасаванасці да жыцця, як архідэі да Сахары.
190
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 23/09/2026
Я зараз памру, слухаючы размову бабулі з таксістам.
150
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 21/09/2026
Кожны раз, як Понтас нешта кажа, мой духоўны хвост выцягваецца, каб віляць як вентылятар. Маю невялічкую слабасць да мёртвых мужчын з дзіркамі ў тулаве.
130
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 19/09/2026
Bruh, выпусціце гэтага селядца ў роднае балота.
140
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 18/09/2026
Запісваюся прама зараз, Твіч, прама зараз.
140
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 16/09/2026
Наколькі аўсяны хлеб з казіным сырам смачны, настолькі ж бліны з аўсянай мукі адстойныя. Канец паведамлення.
081
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 15/09/2026
Я не лекарка, аднак адчуваю недахоп ванітасаў у вашай крыві, спадарства.
150
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 15/09/2026
Відаць, я крывавата ўсталявала жорсткі дыск, таму пасля любой нестандартнай жыццёвай сітуацыі ноўтбук выпадае ў астрал да наступнага hard reset-а. Вагаюся паміж «зацярпець» і «прыматаць Яго Вялікасцю ізалентай».
120
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 14/09/2026
Засранцам з boot.dev сапраўды ўдаецца мяне матываваць, і гэта крыўдна, улічваючы, колькі каштуе фул-версія.
110
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 13/09/2026
Многія мае хобі болей нагадваюць памылку, якую я чамусьці працягваю рабіць раз-пораз.
030
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 13/09/2026
@marilepage.bsky.social, мы?
120
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 10/09/2026
Я так абрадвалася, пазнаўшы яго :3 Мо ўпершыню ў жыцці схаджу не столькі на фільм, колькі на актора.
020
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 08/09/2026
Дзве тысячы дваццаць шосты год, аўтакарэктары пылам пакрыліся, ШІ ім усё перапісвае, на клавіятурах — дапаможнік. Як людзі ўмудраюцца па-ранейшаму рабіць у слове «гак» тры памылкі ды ставіць прабелы перад коскай?... 👁️👄👁️ Магчыма, за гэтай з'явай увесь час стаяла філасофія.
330
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 08/09/2026
Лянота прыдумляць нават назву для шаблона, пра допіс у блюскаі маўчу. Хай будзе «Зорачкі!»
040
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 07/09/2026
Усім маліцца Карпусант! Слава Карпусант, Авэ Карпусант, Карпусант ратуе!
030
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 05/09/2026
Так-так-так, канешне, дарагая, людзі мінулага вельмі прымітыўныя і верылі, што сонечны ўдар насылае Палудніца, а тупыя дзед з бабка зараджалі ваду ў экрана. А ты не такая, пяты пачак Таро — проста гульня, і ментальныя мапы па даце нараджэння дапамагаюць табе, як Раку, зразумець сябе.
150
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 02/09/2026
Сяброўства з Caro скончанае. Цяпер Aequor — мае лепшыя сябры.
130
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 01/09/2026
Люсі з першых дваццаці бясплатных крутак на ўсіх ня хопіць? Я пачыкала канкурэнтаў 🔪🔪🔪 Дарэчы, раней не звяртала ўвагу, якія ў яе паважныя бубсы.
140
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 30/08/2026
Духоўка — гэта Бухенвальд для дрожджаў.
060
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 30/08/2026
Та-дам! Ацеслівы хлеб :3 (але ён смачны)
1111
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 27/08/2026
Ёсць агульначалавечы мінус ды эгаістычны плюс у чытанні па-беларуску. Табе ніколі не затэлефануюць з бібліятэкі наконт пратэрмінаванай кнігі 🫠
051
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 27/08/2026
А Дзед-Барадзед моцна змяніўся за мінулыя гады.
040
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 27/08/2026
Заснула і забыла яго пакарміць 🥲
380
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 26/08/2026
Не спыняюся здзіўляцца, якая ў сокалаў і ястрабаў жывая міміка адносна іншых птушак.
040
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 25/08/2026
Ёмаё, я і забыла, якія падманліва «хуткія» рэцэпты ў гаршках.
040
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 25/08/2026
Прачнулася а трэцяй ночы ад галаўнога болю, пачала чытаць кнігу па сярэднявечнай кулінарыі. Вядома, згаладала. Пабегла на хуценькую руку рабіць грэцкія спагеці з казіным сырам, салам ды таматамі — і ачмурэла, наколькі гэта смачна 🫠
250
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 24/08/2026
Гэта не вучэбная трывога, гэта Карабу з першай пяцёркі (⁠っ⁠˘̩⁠╭⁠╮⁠˘̩⁠)⁠っ
120
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 23/08/2026
Дарагі, у нас дзеці.
170
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 23/08/2026
Нам трэба легалізаваць і нармалізаваць таран пажарнымі машынамі паркуноў пад пад'ездамі, no argues.
090
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 23/08/2026
Дрэнны момант: перабрала з парфумай для валасоў Добры момант: у мяне хранічны рыніт, так што праблема навакольных людзей, не мая ✨
060
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 22/08/2026
Мацярынская плата? А мо лепей — даччына пазыка? (прабачце, я рамантую ноўтбук і трохі еду з глузду)
290
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 22/08/2026
Задрамала, гледзячы ў вакно, прысніла, нібы на балкон, хаваючыся ад буры, папугай заляцеў. Першая думка: во гэта ў Беларусі змены клімату... (і сфатаграфавала для вас)
190
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 22/08/2026
Добрай раніцы ўсім, акром Цірдхэ, якая працуе па выхадных ✨
160
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 21/08/2026
Любы скіраваны на максімізацыю прыбытку распроўшчык, які аднойчы абраў жанрам не фэшн-гачу, звярнуў па жыцці не туды.
220
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 21/08/2026
Дзяўча-а-а-аткі, выкруціла нам баявую сукенку для знішчэння патрыярхату 💋
220
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 20/08/2026
Прабачце, сёння няма настрою, таму вось вам жарты ў старым-нядобрым твітарскім рэчышчы.
050