Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 2hДы зразумела, зразумела, што Papers, Please пераклалі, не крычы на мяне. 040
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 06/10/2026Так і ведала, што мне мужчына-певень не прокне, але я абавязаная была паспрабаваць 🥲 220
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 04/10/2026І ад яе роўна нуль карысці. Бо такім чынам можна змяніць толькі на перадусталяваны набор моў пастоў, а новыя дададзеныя не захоўваюцца. Прычым я паўсюль выставіла, і ў наладах, і асобна тут, і дзе толькі ў мяне спіс моў не прадстаўлены — англійская, японская, партугальская, нямецкая — і пайшоў ты. 210
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 29/09/2026Ці можна лічыць дранікі з умачаным яйкам амлетам з агароднінай? 191
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 27/09/2026Сабака — галоўная частка канструкцыі, без яе стаяць не будзе :з 180
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 26/09/2026Прынесла цеплавую гармату. Фенікс ацаніў, шлюмбергера не вельмі. 280
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 25/09/2026«Ваў. Гэта магла б стварыць я. Я хачу распрацоўваць гульні». Апроч таго, што яна шыкоўная — горача рэкамендую вам — Сімулятар Культыста выглядае як той самы інды-праэкт за месяц, які вісіць на галоўнай Steam. Ваісціну, яна — мой маяк, крыніца натхнення ды ўзор. 000
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 25/09/2026Патрабую забараніць усе падобныя мерапрыемствы (╥﹏╥) Плоціш грошы, каб заплаціць грошы, застацца без паловы заробку, адчуць сябе беднай — ды яшчэ думаць, як упадабанае выкупіць пасля фестывалю. 140
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 25/09/2026Памятаю, калі Вальхала выйшла, усе абмяркоўвалі, якая цікавая прафесія — бармэн, як яго перспектыва дазваляе раскрываць гісторыі мноства людзей у любых сэтынгах. Паднялася хваля гульняў пра кавярні, таверны, чайныя. А Цірдхэ такая паглядзела: «Хм, выглядае няблага» — і адвучылася на бармэнку. 130
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 25/09/2026Thief навучыў мяне тром рэчам: арыентавацца ў прасторы нават на самых прымітыўных мапах, назаўжды вылекаваўшы ад тапаграфічнага крэтынізму; рабіць hard savings кожныя тры секунды — так і не змагла пазбавіцца гэтай згубнай звычкі; і таму, што жыццё мае быць пройдзенае па стэлсе. 121
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 25/09/2026Калі вы не ведалі, што ў мяне адлёт па TES, час настаў. Я перагуляла ва ўсе прадукты серыі — і калі я кажу «ўсе» — гэта значыць УСЕ; перачытала кнігі, фанфікі на пяці мовах, засмактала лорны кантэнт і навучылася ў школе праграмаваць, каб мадыфікаваць, пакуль аднакласнікі будавалі найлепшае жыццё. 140
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 25/09/2026Я ведаю, гэта гучыць як трызненне вар'ята, але вы паслухайце. 3100
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 21/09/2026Кожны раз, як Понтас нешта кажа, мой духоўны хвост выцягваецца, каб віляць як вентылятар. Маю невялічкую слабасць да мёртвых мужчын з дзіркамі ў тулаве. 130
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 21/09/2026Гача алёрт, але, як толькі гэтую гаргару пабачыла, адразу СТР успомніла. 010
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 16/09/2026Па-першае, у ідэале з'ехаць з белкластэра, калі пішаце па-расейску, тут моўны падзел. Або працягнуць тут па-беларуску. Па-другое, дадаць сабе купу цікавых кластараў, знайсці цікавых там людзей, падпісацца і палайкаць. Тапорна, затое не будзе вар'яцкіх ragebait-алгарытмаў, якія пхаюць лайна. 020
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 16/09/2026Наколькі аўсяны хлеб з казіным сырам смачны, настолькі ж бліны з аўсянай мукі адстойныя. Канец паведамлення. 091
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 15/09/2026Я не лекарка, аднак адчуваю недахоп ванітасаў у вашай крыві, спадарства. 150
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 10/09/2026Я так абрадвалася, пазнаўшы яго :3 Мо ўпершыню ў жыцці схаджу не столькі на фільм, колькі на актора. 020
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 08/09/2026А чаму носьбіт англійскай няздольны пісаць па-англійску? 100
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 08/09/2026Лянота прыдумляць нават назву для шаблона, пра допіс у блюскаі маўчу. Хай будзе «Зорачкі!» 040
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 08/09/2026Абнаўленне: У Маргарыты з'явіліся маргарыткі! Дзеткі, то-бок :3 020
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 07/09/2026Усім маліцца Карпусант! Слава Карпусант, Авэ Карпусант, Карпусант ратуе! 030
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 02/09/2026Сяброўства з Caro скончанае. Цяпер Aequor — мае лепшыя сябры. 130
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 01/09/2026Мех, не мой тып, але з Рэвёрса адразу Вояджэр узгадваецца. 110
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 01/09/2026Люсі з першых дваццаці бясплатных крутак на ўсіх ня хопіць? Я пачыкала канкурэнтаў 🔪🔪🔪 Дарэчы, раней не звяртала ўвагу, якія ў яе паважныя бубсы. 140
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 27/08/2026Ёсць агульначалавечы мінус ды эгаістычны плюс у чытанні па-беларуску. Табе ніколі не затэлефануюць з бібліятэкі наконт пратэрмінаванай кнігі 🫠 051
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 26/08/2026Не спыняюся здзіўляцца, якая ў сокалаў і ястрабаў жывая міміка адносна іншых птушак. 040
Alfthirdhe @alfthirdhe.bsky.social · 25/08/2026Ёмаё, я і забыла, якія падманліва «хуткія» рэцэпты ў гаршках. 040