Sign in

Usiasłaŭ Paškievič

@usiaslaup.bsky.social
140 followers 22 following 180 posts

Блогер Тутэйшы Шляхціч

PostsRepliesMedia
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 25/03/2026
🤌 Давайце прыгадайма базу, якую трэба ведаць пра «Дзень Волі» і Беларускую народную Рэспубліку Дарэчы, віншую са святам, з Днём Волі! Няхай жыве Беларусь! 🔥 Працяг у каментах:
180
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 20/03/2026
💥 Радзівіл «Сіротка» - чалавек, які «перазапусціў» Нясвіж і рэлігію ў ВКЛ Мікалай Радзівіл «Сіротка» - ня проста магнат. Гэта чалавек, які свядома пачаў будаваць будучыню свайго роду і краіны. Ён разумеў: улада - гэта ня толькі пасады, а шчэ і спадчына. Таму зрабіў… Працяг у каментах
150
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 17/03/2026
⚔️ «Рацы» - сербскія ваяры, якія біліся за нашую дзяржаву Іншымі словамі, «рацы» - гэта сербы, якія пасля асманскай заваёвы Балканаў трапілі ў Цэнтральную Еўропу ды… сталі элітнымі наймітамі. То ж былі людзі,… Працяг у каментарах
160
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 13/02/2026
🔥Натхняльныя словы Тадэвуша Касцюшкі на беларускай лацінцы #родныяцытаты
060
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 10/02/2026
✍️ Аляксандр Сержпутоўскі - этнограф і фалькларыст са Случчыны, які ўсё жыццё збіраў ды папулярызоўваў беларускую народную прозу Ён хадзіў па Палессі, слухаў казачнікаў, запісваў забабоны, міфы і побыт - і першым сказаў: беларуская народная проза мае філасофскую глыбіню
082
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 10/01/2026
Рэальна жыццёвае слова - скоўзаць 😁 Час-почас чую гэтае словае ад жонкі, маўляў, што я ўсю прасціну скоўзаў. А я раней нат не разумеў, што тое значыць, бо заўсёдна казаў "памяць", "скамячыць". Пазней зазірнуў слоўнік і адкрыў для сябе новае цудоўнае слова.
160
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 27/12/2025
А ці вы ведалі, што па-беларуску скула - гэта гнойны нарыў? Адсюль утварыўся фразеалагізм-лаянка «Гадзіць як благой (ліхой) скуле» А таксама фразеалагізм «Пабіцца ў скулЯнкі», што азначае «аббаўдЫрыцца». Прыклады ўжывання: 🌿 Каб на твой язык скулы паселі! (Я.Колас);
160
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 21/12/2025
🤔 Ці беларуская мова мае на сёння першаснае і галоўнае значэнне для Беларусі? На гэтае пытанне ў свой час адказаў Ніл Гілевіч
0100
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 11/12/2025
🎨 Фердынанд Рушчыц - мастак, які фармаваў візуальную памяць Беларусі. Нарадзіўся ў Багданаве, вырас у Менску, лічыў сябе «тутэйшым». Стварыў легендарную «Зямлю», узняўшы беларускі пейзаж да нацыянальнага сымбаля. Абаронца спадчыны, педагог, што нёс беларускасць у Еўропу.
071
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 01/10/2025
Яны кінулі выклік Расейскай Імперыі Філаматы марылі: ▪️ адрадзіць Рэч Паспалітую Абодвух Народаў ▪️ вызваліць родны край з-пад чужынскага прыгнёту ▪️ аб асвеце для ўсіх - праз новыя школы і адукацыю 🔥Яны паказалі, што моладзь можа стаць рухавіком гісторыі, нат калі на шляху стаіць імперыя
071
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 23/09/2025
⚔️ Ян Хадкевіч - наш ваенны геній Ён вызваліў Смаленск, разбіў утрая большае шведскае войска, бараніў межы ад Масквы і спыніў наступ Асманскай імперыі пад Хоцінам. 🔥 Хадкевіч даказаў: сапраўдная сіла - у волі, тактыцы і веры ў сваю зямлю.
041
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 19/09/2025
34 гады таму Беларусь вярнула свае сымбалі 19 верасня 1991 году Вярхоўны Савет прыняў законы, паводле якіх краіна атрымала новую назву - Рэспубліка Беларусь - і дзяржаўныя сімвалы: бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». Гэта ня проста сымбалі, а сэрца беларускай незалежнасці і ідэнтычнасці.
0122
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 16/09/2025
🔥 У 1991 у Менску з’явілася Беларускае згуртаванне вайскоўцаў - афіцэры, што прысягнулі Беларусі, а не імперыі Яскравыя моманты: ▪️ 1992 - прысяга пад «Пагоняй», ▪️ 1993 - Марш свабоды, Улады забаранілі БЗВ, але іх лозунг жыве: 👉 Беларусы мусяць мець сваё войска і быць гаспадарамі на сваёй зямлі.
0100
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 19/08/2025
😎 А ці вы ведалі, што першае ў свеце міністэрства адукацыі з'явілася менавіта ў нас? 📚 Яўхім Храптовіч - адзін з яго стваральнікаў. Ён адкрываў школы, адмяніў паншчыну ў сваіх маёнтках, заснаваў бібліятэку на 20 000 кніг і будаваў “беларускі Версаль” у Шчорсах.
0100
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 04/07/2025
🧐 А як добра вы ведаеце свае ж вушы? Я падрыхтаваў для вас паняткі на лацінскай і беларускай мове. Таксама: 🌿 pinna - (знешняя частка вуха) - вушніца; 🌿regio auricularis - (вобласць вушной ракавіны) - вушная дзе́дзіна. #родныясловы
2151
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 03/07/2025
💥 Палонкаўская бітва: дзень, калі маскоўскае войска ўцякала! 28 чэрвеня 1660 года пад Палонкай войскі ВКЛ і Польшчы разнеслі маскоўскую армію Хаванскага. Перамога адкрыла шлях да вызвалення Менска і беларускіх зямель. Гэты дзень — сімвал нашага гонару і здольнасці бараніць сваё!
093
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 20/06/2025
Узапраўды знакавая цытата Васіля Быкава на беларускай лацінцы #родныяцытаты
070
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 16/06/2025
Пабачыў увачавідкі набытыя Maldzis мапы Вялікага княства: Радзівілаўскай 1613 г. і Яна Няпрэцкага 1767 г. Узапраўды набыццё гэтых мапаў - гэта сапраўдная падзея для нас усіх, бо гэта вяртанне ня проста мапаў, а нашае гісторыі і ўмацаванне нашае гістарычнае ідэнтычнасці 🔥
182
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 03/05/2025
З Днём Канстытуцыі 3 траўня! Гэта не толькі польскае, але і нашае свята. У 1791 годзе была прынята 2-я ў свеце Канстытуцыя — агульная для Польшчы і ВКЛ. Сярод яе аўтараў — ліцвін Казімір Нестар Сапега, кароль Станіслаў Панятоўскі і маршалак ВКЛ Ігнацый Патоцкі Памятайма!
0102
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 01/05/2025
У ліпені 1705 г. Пётр I пʼяным уварваўся ў полацкі Сафійскі сабор, забіў 4 базыльян за адказ пра св. Іасафата. 💥 1 траўня 1710 маскоўскія войскі перад адыходам узарвалі сабор. 🕯 Сімвал ВКЛ(Беларусі) праляжаў у руінах 30 гадоў. Полацак памятае, хаця афіцыйная гісторыя маўчыць
1100
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 30/04/2025
Пасля Рэфармацыі каталіцкая царква страціла мільёны вернікаў — і адказам стаў ордэн езуітаў. У Вялікае княства Літоўскае яны прыйшлі ў 1570 годзе, і хутка сталі адной з самых уплывовых сіл у дзяржаве.
181
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 29/04/2025
Без яго не было б Купалы. Браніслаў Эпімах-Шыпіла — першы, хто надрукаваў «Жалейку». Купала 4 гады жыў у яго дома ў Пецярбургу, пісаў, вучыўся, жыў за яго кошт. Шыпіла быў ценнем, які асвятляў іншых. І менавіта так нараджалася беларуская нацыя.
081
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 28/04/2025
🛡 Кіпрыян Кандратовіч — генерал, які выбраў Беларусь Нарадзіўся 28 красавіка 1859 года на Лідчыне. За 35 гадоў вайсковай кар’еры прайшоў Кітай, Расейска-японскую вайну і Першую сусветную, атрымаў ордэн Святога Георгія і званне генерала ад інфантэрыі. ⚔️ Але галоўнае —…
181
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 26/04/2025
Ратушы, якія не захаваліся 🏛 Гомельская ратуша Падчас Другой сусветнай вайны і пасля яе савецкія ўлады канчаткова сцерлі гэтую частку Гомеля — на месцы ратушы і прылеглых дамоў вырас будынак абласнога ўпраўлення КГБ.
1131
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 25/04/2025
Прыклады ужывання: 🌿А так, дык я і вухам не шманаў бы... Мне на цябе глядзець праціўна.(К.Чорны); 🌿А так у яго ўсё выходзіла, што з яго парагочуць,а ён і не шманае(К.Чорны); 🌿Вунь бачыш, абодва спяць, і Тамаш і Зміцер.Старэйшы і не шманае, што заўтра на вайну пойдзе,а меншы — дзіцё...(А.Чарнышэвіч).
090
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 24/04/2025
🦅 Элеары — крылатыя разведнікі Рэчы Паспалітай Вы чулі пра гусараў, але ці ведаеце, хто ішоў першымі ў бой? Працяг у каментах:
2131
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 23/04/2025
Жанчыны-лідаркі ў нашай гісторыі 🔥 Працяг у каментах
1121
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 22/04/2025
Барыс Скосыраў — авантурыст, шпіён, дыпламат і... кароль. У 1934 годзе ён стаў кіраўніком Андоры — невялікай дзяржавы ў Пірэнеях. І ўсё гэта на цалкам законных падставах 🤔 Працяг у каментах
171
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 19/04/2025
🔥 Яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя Вацлаў Іваноўскі стаў першым, хто пачаў фармаваць беларускую ідэю як палітычны і культурны рух. Ён заснаваў першую беларускую партыю, выдаў першую газету «Свабода», запусціў кнігавыдавецтва, падтрымаў Якуба Коласа і Купалу Працяг у каментах
171
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 12/04/2025
🎨 Ікона беларускага пейзажу, якога амаль забылі 📌 Дзякуючы Дмахоўскаму беларускія краявіды упершыню сталі асобным жанрам, а не проста фонам. 📌 Сёння пра яго амаль не памятаюць. Але менавіта ён заклаў падмурак для патрыятычнага жывапісу ў Беларусі.
0141
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 08/04/2025
Знакамітая цытата Васіля Быкава на беларускай лацінцы #родныяцытаты
0100
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 04/04/2025
🧐 Працягваю агляд згубленых беларускіх(вялікалітоўскіх) замкаў 🔥 Гляньце, які гожы Заслаўскі замак калісь у нас быў! p.s. калі што, гэтая рубрыка існуе, ня каб сумаваць па згубе, а хутчэй пра памяць і веды, якія замкі ў нас былі. А з памяццю калі-небудзь адродзяцца і замкі 😌 #згубленаяспадчына
0141
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 02/04/2025
Калі вы шукаеце адпаведнік расейскаму жаргону "заначка", то ё літаратурнае слова "спрат" Прыклады ужывання: 🌿Тут яна пачула, што хоча есці. Успомніла пра Тропікаў спрат у малінніку. (Я.Колас) #родныясловы
0100
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 25/03/2025
Віншую з днём абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі! Акурат у гэтую дату, 25 сакавіка, беларусы гучна на ўвесь сьвет абвясьцілі аб сваім праве на ўласную дзяржаўнасьць. І дзякуючы акурат гэтай падзеі Беларусь адрадзілася 1991 годзе. Памятайма і шануйма гэтую дату
0103
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 22/03/2025
Чаму без БНР не было б сучаснай Беларусі? Заходзьце на трансляцыю 😌 Глядзець: youtube.com/live/NRN_In8...
0101
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 22/03/2025
Чаму так важна, каб беларусы ведалі сваю гісторыю? Больш за сто год таму Вацлаў Ластоўскі даў адказ, што гэта фундамент для жыцця беларускага народу. І я з гэтым згодны. Бо як можна будаваць нацыянальную дзяржаўнасць, наладжваць свой і агульны дабрабыт, бяз ведаў аб мінуўшчыне?
0121
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 20/03/2025
Знайшоў незвычайнае слова 🧐 Прыклады ўжывання: 🌿 Ужо й дырдзіцца пачаў... 🌿 (лаянка) Каб ты здырдзіўся! #родныясловы
070
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 12/03/2025
Як герб Пружанаў апынуўся на эмблеме спорткараў «Альфа Рамэа»? Хто ў каго пазычыў? Глядзіце адказ у картках
1131
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 22/02/2025
Знайшоў файнае слаўцо для вас. Ціскайце падабайку, калі раз-пораз любіце здзяцінець Прыклад ужывання: 🌿 — Сам ты, дзед, ішоў бы на печ. Здзяцінеў ужо на старасць,— агрызнуўся Алесь, раззлаваны, што дзед збіў яго з тону прамовы. (К.Крапіва); #родныясловы
3233
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 19/02/2025
🔥 Ключавая думка Міколы Ермаловіча, якая разбурыла савецка-расейскі каланіяльны міф пра заваёву літоўцамі беларусаў. М.Ермаловіч самаадана дзесяцігоддзямі працаваў, каб павярнуць беларусам гістарычную памяць і гістарычную спадчыну. І самае галоўнае - ў яго гэта атрымалася.
081
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 16/02/2025
«Беларусы ніколі не мелі сваёй дзяржавы і эліты, а былі толькі беднымі гаротнікамі» — такі міф навязваўся ў савецкі час. Але хто даказаў яго хлуслівасць і вярнуў беларусам іх сапраўдную гісторыю? Глядзіце ў новым выпуску на канале! Глядзець: youtu.be/NXpoSz4I_jQ
091
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 08/02/2025
Так Адам Міцкевіч расказваў сваім студэнтам пра беларускую мову ў Калеж дэ Франс у Парыжы, дзе ўзначальваў катэдру славянскіх моваў. Адам Міцкевіч глыбака шанаваў беларускую мову. Ды нат звяртаўся па-беларуску да сваёй каханнай Марылі Верашчакі.
0162
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 01/02/2025
Ня блытайма! Паўстанне Каліноўскага пачалося 1 лютага, а не 22 студзеня. Для палякаў гэта студзенскае паўстанне, для нас жа - лютаўскае Бо літаральна нядаўна многія пісалі пра пачатак паўстання Каліноўскага ў студзені, але гэта памылка
0101
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 31/01/2025
Грандыёзны пінскі касцёл Св. Станіслава — згубленая спадчына Быў збудаваны дзесь у 1636-1646 гг. На жаль, касцёл да сённяшнасці не захаваўся. У 1939 г. камуністы абстралялі з гармат яго вежы. А ў 1953 зусім знеслі, каб паставіць помнік Леніну :/
090
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 29/01/2025
Во справы. Пачуў як жонка кажа, што нехта «гоцае». Я не зразумеў. Загугліў і адкрыў для сябе новае слова: гоцаць, або гоцкаць Прыклады ўжывання: 🌿 — Не гоцай ты, — спыніла Ганка хлапца, які пачаў танцаваць рок-н-рол. (Прокша);
170
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 20/01/2025
🔥 Ганаровая варта Першага беларускага палка каля вайсковай камендатуры Горадні ў 1919 г. 📌 Цяперака тут храм свт. Мікалая Цудадзея
051
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 18/01/2025
Рэч Паспалітая - ня толькі Польшча 📌 У свеце распаўсюджаны міф, маўляў, Рэч Паспалітая Абодвух Народаў - гэта толькі Польшча. Але калі ўгледзецца ў дзяржаўны лад, то можна заўважыць, што гэта была канфедэрацыя з двума самастойнымі дзяржавамі.
0102
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 17/01/2025
Pahonia pobač 🔥 Zrabiŭ dla vas vidarys z hierbami vajavodstvaŭ Vialikaha kniastva. 📌 Možna prykmiecić, što hierb «Pahonia» pakryvaje amal poŭnaściu tyja vajavodstvy, dzie znachodzicca etničnaje raśsialeńnie biełarusaŭ. Vyniatkam stali Navahradskaje i Smalenskaje vajavodstvy.
060
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 17/01/2025
Пагоня побач 🔥 Зрабіў для вас відарыс з гербамі ваяводстваў Вялікага княства. 📌 Можна прыкмеціць, што герб «Пагоня» пакрывае амаль поўнасцю тыя ваяводствы, дзе знаходзіцца этнічнае рассяленне беларусаў. Выняткам сталі Наваградскае і Смаленскае ваяводствы. Але і там баявыя харугвы мелі «Пагоню»
091
Usiasłaŭ Paškievič @usiaslaup.bsky.social · 11/01/2025
🤨 Спрадвечна ідуць спрэчкі, маўляў, ці можна цягнуць дыялектызмы ў літаратурную мову, ці гэта толькі яе забруджвае. Я знайшоў адказ ад мовазнаўцы Язэпа Лёсіка. Ці вы згодныя з ім?
0101