Sign in

Calavera

@luinclv.bsky.social
37 followers 8 following 483 posts

Ніхто нічый, усе свае.

PostsRepliesMedia
Calavera @luinclv.bsky.social · 12/10/2026
Сёння прысніўся мой любімы фінскі мужчына і нібыта я з ім фінскай размаўляла) усё спадабалася.
120
Calavera @luinclv.bsky.social · 05/10/2026
Гэта нечакана, але Egoart часта робіць нешта прыкольнае ды прыгожае. А я іх успрымала як нейкі каталог савецкіх вырабаў.)
020
Calavera @luinclv.bsky.social · 18/09/2026
Сёння першы дзень за апошнія 16, калі я не была на рабоце 😮
150
Calavera @luinclv.bsky.social · 17/08/2026
Часам люблю ў думках прайсціся па вопратцы, у якой я на дадзены момант. Сёння: нагавіцы льняныя Беларусь, цішотка масмаркет, камізэлька машастовая Індыя, басаножкі Кітай, заплечнік Беларусь, усе кольцы Беларусь, завушніцы Расія/Кітай. Бялізна Беларусь.
140
Calavera @luinclv.bsky.social · 19/07/2026
Урааа дзень аплаты камуналкі
030
Calavera @luinclv.bsky.social · 13/07/2026
Ragna, Honar, LSTR.
130
Calavera @luinclv.bsky.social · 30/06/2026
Паслушайця, у "На ростанях" Колас такім вось спосабам узгадвае Купалу? Гэта ж не супадзенне?
030
Calavera @luinclv.bsky.social · 17/06/2026
Думаю, што было б для мяне самой карысна весці спіс рэчаў, якія на мяне паўплывалі на нейкім базавым і часам невідавочным узроўні. Тады пачну тут.
430
Calavera @luinclv.bsky.social · 20/05/2026
Два разы хлопцы адмаўляліся цалавацца са мной, першы — некалькі гадоў таму, другі — сёння ў сне 😒
040
Calavera @luinclv.bsky.social · 17/05/2026
Прыйшла на фолк-рокавы канцэрт, ашчушчэнія, што пабачу даўно знаёмых нефараў. Можа не пазнаю канешне, але ад некаторых такі вайбік знаёмы.
140
Calavera @luinclv.bsky.social · 13/05/2026
Саснілася, што ў мяне ёсць цялятка Юрачка, зараз хочацца плакаць, таму што так любіла, а яго і няма.
060
Calavera @luinclv.bsky.social · 11/05/2026
Усё, што адчуваю да бацькі апошнія гады — бязмерны жаль і бясконцая гідлівасць.
020
Calavera @luinclv.bsky.social · 06/05/2026
Батанічны сёння ^__^
160
Calavera @luinclv.bsky.social · 06/05/2026
У наступным годзе пашпарт мяняць буду… нейкага чорта ў гэтым я Elena. Шчыра аж підарасіць крыху, калі думаю пра гэта))
040
Calavera @luinclv.bsky.social · 01/05/2026
Сёння знаёміліся з людзьмі. Рэдка здараецца.
030
Calavera @luinclv.bsky.social · 07/04/2026
А во. Я ж не расказвала, што з жанчынай з кандыбоберам я знаёмая пра аднаго чалавека — яна была настаўніцай у маёй універсітэцкай сяброўкі. А ўчора высветлілася, што я і Русю Shuma праз аднаго ведаю — у хоры Spievy разам з ёй і мая былая калега ўдзельнічала) А яшчэ ўпершыню з псалмавай жанчынай
120
Calavera @luinclv.bsky.social · 25/03/2026
Слухайце, знянацку сайт Тэхналогіі запрацаваў. Навін ніякіх я не знайшла. Што гэта можа значыць? Я бы хацела ў іх набыць нешта…
060
Calavera @luinclv.bsky.social · 22/03/2026
Які ж Арагорн краш, ратуйця.
030
Calavera @luinclv.bsky.social · 28/02/2026
Вайна была заўсёды вайна наш правадыр
040
Calavera @luinclv.bsky.social · 18/02/2026
Учора з маман хадзілі на "Нябесныя бегі". Парачка момантаў (ээ тэхнічнага характару?) мне рэзка не спадабалася, але ўсё роўна паплакала, канешне. Зала была поўная. Хлопалі стоячы хвіліны тры.
020
Calavera @luinclv.bsky.social · 10/02/2026
У юнацтве слаба разумела, як можна слухаць музыку, пад якую не пакрычаць. Зараз усё часцей слухаю толькі інструментальную. Дробязь, канешне, але цікава назіраць за быццам бы нязменнымі рэчамі.
030
Calavera @luinclv.bsky.social · 14/01/2026
Упершыню бачу надпіс пра кавід. 🤔 Лаваш купіла.
130
Calavera @luinclv.bsky.social · 10/01/2026
Іран Іран Іран 🙏🏻
130
Calavera @luinclv.bsky.social · 14/12/2025
Апошнія гады мне ў якасці кашмараў часам сніцца, што я апынулася ў Маскве.
160
Calavera @luinclv.bsky.social · 13/11/2025
Такі тыдзень. Водпуск ці як там яго.
140
Calavera @luinclv.bsky.social · 08/11/2025
Колас салавей 😅
020
Calavera @luinclv.bsky.social · 07/11/2025
Хто на Letterbox зарэгістраваны) там пасхалка, калі дадаеш Бугонію ў спіс прагледжаных)
010
Calavera @luinclv.bsky.social · 07/11/2025
Сустрэла тую, якая пяе псалмы)
020
Calavera @luinclv.bsky.social · 29/10/2025
I stand against the long night, and purge the darkness.
000
Calavera @luinclv.bsky.social · 18/10/2025
А што за прыкол што ўва ўсіх пародзістыя сабакі? Дварнякоў неяк і няма ўвогуле.
120
Calavera @luinclv.bsky.social · 11/10/2025
Апошні месяц нібыта і не жыву. Заўтра сустрэча з дарагой сяброўкай упершыню за тры гады, а я не радая. Адное што адчуваю — стому і раздражненне. Ні з кім не хачу бачыцца і гаварыць.
120
Calavera @luinclv.bsky.social · 15/09/2025
Падлічыла, што хутка стану траюраднай бабкай!!
150
Calavera @luinclv.bsky.social · 15/09/2025
Ідэя для Генпракуратуры: прызнаць усю планету (ну, за выключэннем парачкі брацкіх краін) экстрэмісцкім фарміраваннем. Мошчна, смела, дастойна.
220
Calavera @luinclv.bsky.social · 14/09/2025
"А ў вас у кафэ ёсць нейкія веганскія опцыі?" "Не, у нас усё натуральнае." 😒😒
140
Calavera @luinclv.bsky.social · 11/09/2025
Як чалавек можа быць такім моцным і бясстрашным.
060
Calavera @luinclv.bsky.social · 11/09/2025
Каб ува ўсіх усё было добра.
040
Calavera @luinclv.bsky.social · 08/09/2025
020
Calavera @luinclv.bsky.social · 07/09/2025
На сцяне павук памерам з сына.
340
Calavera @luinclv.bsky.social · 02/09/2025
Увечары паехала на работу і думала, вось бы ў мяне быў чалавек, з якім я магла бы слухаць такія падкасты і глядзець Firefly. Ну, можа будзе, а можа і не будзе.
030
Calavera @luinclv.bsky.social · 02/09/2025
Сёння хадзілі з Крошкай у ветку, я на хаду слухала лекцыю пра будысцкую шуньяту, потым было так добра, што хвілін 10 мы з ёй проста ляжалі на траве пад самай спёкай.
130
Calavera @luinclv.bsky.social · 29/08/2025
На выхадзе нічога не мае сэнсу.
110
Calavera @luinclv.bsky.social · 27/08/2025
Дзве рэчы маю сказаць: 1) сёння прыснілася, што ў наш горад С. прыехаў Кім Чэн Ын, і я выконвала абавязкі сакратара ці стэнагрфісткі. 2) трэба напамінаць сабе, што часам невыносная агіда ад сябе можа быць толькі такім кепскім днём цыклу. Пару дзён толькі пратрымацца, а там ужо і жыць можна.
020
Calavera @luinclv.bsky.social · 21/08/2025
Некалькі разоў жалілася свайму сябру з Расіі, што не магу запомніць усіх гэтых за гары, пад гару. Ён такі: дык усё ж відавочны, ты што. А яно вунь як аказваецца… я дагэтуль не параўноўвала)
140
Calavera @luinclv.bsky.social · 20/08/2025
"Ой павер ты мне ўжо каго трэба было праверылі!))" Гэтыя людзі, яны зусім дэлулу? Колькі такіх меркаванняў я ўжо паслухала, а калі гаворыш: да не, неяк не збіраюцца спыняцца… Ну, у адказ чуеш, зноў: "Павер ты мне, калі б трэба было, ужо б злавілі". Што ўвогуле гэта "павер ты мне" мае даказаць?
030
Calavera @luinclv.bsky.social · 19/08/2025
На рабоце хтосьці з кліентаў выкінуў котку проста ў туалеце — пішуць у агульны чат. Я думала: ну як я спаць з гэтым змагу? Ужо ўзяла корму на заўтра, ужо пачала нешта выдумляць, і так паскудна і бездапаможна на душы.
240
Calavera @luinclv.bsky.social · 19/08/2025
А хто-небудзь ведае беларускую музыку, падобную на "Оргию праведников"? Люблю іх страшна, але ж хацелася б нейкае такое паслухаць ад родных выканаўцаў.
031
Calavera @luinclv.bsky.social · 17/08/2025
Заўтра днюха і я стаўлюся супер роўна да гэтага, але крыху нервова, што заўтра жмыхне. Гэта ўсё ў галаве, і з галавой не ўсё добра, па-мойму.
120
Calavera @luinclv.bsky.social · 16/08/2025
Якое ж уебанства навокал, а. Выбачайце.
060
Calavera @luinclv.bsky.social · 13/08/2025
А чаго блін столькі зараз пра Каржа гавораць? Што гэта за апантанасць абы-кім? Для мяне ён як быў ноўнэйм, так і застаўся, а ўражанне складаецца, нібыта ён новы Месія ў нечых вачах.
120
Calavera @luinclv.bsky.social · 06/08/2025
Прыгатавала 🍆 бабагануш 🍆 і неяк настрой крыху ўзняўся
030