Sign in

Dźmitry Hurnievič

@hurnievic.bsky.social
81 followers 14 following 19 posts

Belarusian journalist

PostsRepliesMedia
Dźmitry Hurnievič @hurnievic.bsky.social · 23/12/2024
У сімвала Варшавы, славутай варшаўскай русалкі, твар дзяўчыны з Ляхавіцкага раёну. Натуршчыцай скульптуры ў 1939 г. была ўраджэнка вёскі Мазуркі пад Баранавічамі, Крысціна Кагельская, унучка ўдзельніка паўстання Каліноўскага. Яна загінула ў 1944 падчас Варшаўскага паўстання.
0131
Dźmitry Hurnievič @hurnievic.bsky.social · 21/12/2024
Ні ў якім разе не глядзіце.
1111
Dźmitry Hurnievič @hurnievic.bsky.social · 18/12/2024
Разам з Арлетай Бойкэ, адной з найлепшых журналістак у Польшчы, якая займаецца Ўсходняй Еўропай. 10 год таму Арлета з калегамі брала інтэрвію ў Лукашэнкі і менавіта ёй ён прапаноўваў славуты "чай з малінавым варэннем". Жыла і не падазравала, што гэта вядомы мем сярод беларусаў.
0111
Dźmitry Hurnievič @hurnievic.bsky.social · 27/11/2024
Беларусы - мірныя людзі, пакуль іх не пасадзяць на каня. Сёння гадавіна Слуцкага збройнага чыну або Слуцкага паўстання, але па-сутнасці тады ў Беларусі адбывалася кароткая беларуска-савецкая вайна. Ад Гомеля да Бешанковіч беларусы выступалі супраць бальшавікоў. www.youtube.com/watch?v=tTbi...
1131
Dźmitry Hurnievič @hurnievic.bsky.social · 27/11/2024
Пазалочаныя карнізы ў Палацы Булгакаў у Жылічах, на якія глядзяць БРСМаўцы, нагадалі пра Алеся Пушкіна. Там яго арыштавалі. У той дзень я пазваніў Алесю, ён быў на рыштаваннях. «Працую. У мяне рукі ў золаце». Праз 2 гадзіны яго затрымалі. Гэтае золата на карнізах - яго апошні твор на свабодзе.
0100
Dźmitry Hurnievič @hurnievic.bsky.social · 21/11/2024
Пяць год таму я прыняў удзел у адной з самых узрушальных падзеяў у сваім жыцці - пахаванні паўстанцаў Каліноўскага. Гэта было самае незвычайнае пахаванне ever, бо людзі плакалі ад шчасця. Але самае шыкоўнае - адчуванне еднасці з тымі, хто побач. Хай гэта нас натхняе.
0150
Dźmitry Hurnievič @hurnievic.bsky.social · 20/11/2024
Паколькі Рамашэўска больш не кіруе на Белсаце, я магу казаць праўду. Яна мне нічога не зробіць: ні добрага, ані кепскага. Зрэшты, я і так не працую там 8 год. А цяпер не працуе і яна. То бок, ані ўзяць на працу, ані тым больш звольніць, яна мяне не можа. t.me/dhurnievic/645
070
Dźmitry Hurnievič @hurnievic.bsky.social · 19/11/2024
Калі прэзідэнтам Польшчы стане цяперашні міністар замежных справаў Радаслаў Сікорскі, то выйдзе во такая штука. Упершыню сам прэзідэнт, і першая ледзі, будуць з каранямі ў Беларусі. Бабка Сікорскага была Пашкевіч з-пад Стоўбцаў. Дзяды Эн Эплбаўм з Кобрына. Дробязь, але прыемна.
070
Dźmitry Hurnievič @hurnievic.bsky.social · 18/11/2024
Беларусы не ваявалі за Беларусь, таму ў нас усё так кепска. Так кажуць. З нагоды Дня незалежнасці Латвіі з цікаўнасці глянуў, як змагаліся латышы. І ўбачыў, як шмат у гісторыі вырашаюць выпадковасці, на якія бенефіцыяр гэтай гісторыі меў мізэрны ўплыў. (і ў гэтым няма трагедыі). t.me/dhurnievic/642
t.me
ГУРНЕВІЧ
Беларусы ніколі ў гісторыі не хацелі ваяваць за Беларусь, таму ў нас усё так кепска. Ёсць такі выраз. З нагоды Дня незалежнасці Латвіі (Dievs, svētī Latviju) я проста з цікаўнасці глянуў, як змагаліся...
130
Dźmitry Hurnievič @hurnievic.bsky.social · 16/11/2024
Дзяцінства мінула пад такім жа абразом. Ён, прыгажэнны, вісеў у хаце бабулі Ядзі. Маладой дзяўчынай яна пешкі хадзіла ў босыя паломніцтвы ў Вільню, да Вострай Брамы (150 км), заўжды насіла медальён з яе выявай. Такі нашу зараз і я. Сёння свята Маці Божай Вастрабрамскай. 🙏
040
Dźmitry Hurnievič @hurnievic.bsky.social · 14/11/2024
Беларусь гэта краіна, па якой праехаліся катком. Гэта Палац Радзівілаў у Наваградку, з XVIII ст. Марна яго шукаць, бо яго знішчылі немцы падчас налёту 28 чэрвеня 1941 году. Радзівілаўскі палац быў і ў маёй вёсцы, Налібаках, але яго знішчылі бальшавікі ў 1949 годзе. Амаль у кожнага мястэчка такі лёс.
1162
Dźmitry Hurnievič @hurnievic.bsky.social · 08/04/2024
Калі нехта шукаў беларускамоўны раман Сашы Філіпенкі. Вы нарэшце яго атрымаеце. Выдавецтва "Гутэнберг". Ад сябе дадам, што кніжка шыкоўная.
181
Dźmitry Hurnievič @hurnievic.bsky.social · 28/02/2024
Калі ў вас раптам згубіцца да чагосьці матывацыя, узгадайце пра бацькоў 4-гадовай Кулдзі Мэднэ. Яны адраджаюць мёртвую ўжо ліўскую мову (з балтыйскіх). Ад нараджэння дачкі яны размаўляць з ёй па-ліўску (вывучылі самі). Дзяўчынка адзіная асоба ў свеце, для каго гэта родная мова.
050
Dźmitry Hurnievič @hurnievic.bsky.social · 12/02/2024
У пэўнай альпійскай вёсцы з нагоды апошніх дзён перад Вялікім Постам адбыўся Анучавы панядзелак. Анучы на хатах, на аўто, касцюмы на людзях з анучаў. І маскі. У гэты дзень жыхары вёскі мяняюць галасы і з-за масак кажуць іншым, што пра іх цэлы год думалі. Ну і піва лілося ракою.
080
Dźmitry Hurnievič @hurnievic.bsky.social · 11/02/2024
Austriae est imperare orbi universo.
040
Dźmitry Hurnievič @hurnievic.bsky.social · 10/02/2024
У нас на "Свабодзе" прэм’ера новага падкасту - "Куды коціцца свет". Пра палітыку, навуку, медыцыну, культуру, войны, рэвалюцыі і прыгажосць. У першым выпуску мы размаўляем пра тое, што адбываецца з Амерыкай, з суперкампетэньнай госцяй. youtu.be/aNP9dLU08dw?...
041
Dźmitry Hurnievič @hurnievic.bsky.social · 08/02/2024
Яна была першай. “20 тысяч лье пад вадой” Жуля Верна змяніла маё жыццё. У мае 11 год менавіта гэта кніга захапіла мяне і адкрыла цэлы свет. Дагэтуль памятаю свае ўяўленні пра выгляд герояў, іх дыялогі жывымі галасамі, лодку, тэмпературу вады і гукі. І тады я стаў чытаць. Сёння ў Жуля Верна ДН.
270
Dźmitry Hurnievič @hurnievic.bsky.social · 04/02/2024
Расейская прапаганда старанна і бясконца пераконвае, як яна ратавала беларусаў ад палякаў і літоўцаў усю нашу гісторыю. 150 гадоў таму беларускія сяляне Банадык Чабёлка і Ян Дзежка з Гарадзеншчыны расказалі этнографу Міхалу Федароўскаму такія во гісторыі пра нашага імянінніка - генерала Касцюшку.
0122