Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 10hА два тыдни тему АН-64 Апач прылятаў у Кракаўскі музэй авіяцыі 030 3
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 16/10/2026Экіпаж баявога верталёта АН-64 адрацоўвае эвакуацыю пілота падбітай машыны(extraction exercise). У цяжкіх выпадках аператар узбраення можа нават саступіць сваё месца параненаму пілоту. Гэты метад ужываецца калі стандартная эвакуацыя немагчыма. 150 5
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 14/10/2026Нічога незвычайнага. Проста баявы верталёт АН-64 садзіцца на рынку (на центральнай плошчы) польскага горада Ловіч 150 5
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 12/10/2026На інтэрнэт старонцы брытанскага выразніка катапультных гатэляў Martin-Baker першае што вы ўбачыце - гэта колькасць выратаваных жыццяў, а таксама і кароткую нататку аб кожным катапультаванні. Яшчэ Марцін-Бэйкер стварыў афіцыйны клуб катапультаваных пілотаў The Tie club. 160 6
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 23/09/2026У гэты вікенд адбылося буйное авіяшоў "Дні НАТО" ў чэшскай Астраве, якое мне, нажаль, не ўдалося наведаць. Кажуць, што галоўнай зоркай быў украінскі Ан-124 Руслан, які нават не ўдзельнічаў у праграме, а папросту прыляцеў у аэрапорт па сваіх справах 050 5
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 06/09/2026Роўна 50 гадоў таму, 6 верасня 1976, савецкі пілот Віктар Беленко ўгнаў звуш сучасны савецкі самалёт Міг-25 у Японію. Пілоту не хапіла паліва да амерыканскай авіябазы і ён сеў у цывільным аэрапорце, пасля чаго запрасіў палітычны прытулак у ЗША 151 5
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 31/08/2026Jesus nut (Гайка Ісуса, Гайка жыцця) - галоўная Гайка, якая мацуе нясучы вінт верталёта да вала. Называецца так бо пры яе адмове адзінае што застаецца экіпажу гэта маліцца Ісусу. У больш шырокім сэнсе можа азначаць любы кампанент у сістэме адмова якога вядзе да катастрофы 261 6
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 24/08/2026Fairchild Republic A-10 Thunderbolt ll выконвае свой знакаміты "брррррррт" 040 4
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 21/08/2026Міг 1.44 - спроба мікаянаўцаў зрабіць самалёт 5 пакалення. Самалёт зрабіў некалькі палётаў у 2000 аде недахоп фінансавання пахаваў праект. 061 6
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 20/08/20261968 год Sikorsky CH-53A Sea Stallion буксіруе 17,000-тонны USS Austin падчас выпрабавань на магчымасць дапамогі пашкоджаным судам 010 1
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 19/08/2026Кракаў настолькі ганарыцца сваёй легендай пра смока, што нават на вайсковых самалётах малююць смокаў. На здымку самалёт CASA C-295M польскіх ВПС над Варшавай падчас параду ў Дзень Войска польскага 140 4
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 17/08/2026Сікорскі S-70 (цывільная версія UH-60 Black Hawk) польскай паліцыі ўдзельнічае ў тушэнні пажараў як мяркуецца ў Чэхіі 130 3
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 17/08/2026Работа грузавога люка транспартнага Іл-76 020 2
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 13/08/2026TBM-3R Avenger варыянт амерыканскага падобнага бамбардзіроўшчыка пад транспартныя функцыі для дастаўкі грузаў і 7 пасажыраў на авіяносцы. Зараз гэтую функцыю (COD - carrier onboard delivery) выконваюць транспартны С-2 Greyhound ды V-22 Osprey 040 4
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 11/08/2026Кольцаплан Нарушэвіча - унікальны беларускі авіяцыйнаы праект распрацаваны ў 90 гады для сельскай гаспадаркі. Негледзячы на складаную канструкцыю ён меў добрыя характарыстыкі. Нажаль з-за адсутнасці фінансавання праект закрылі. Зараз можна спаткаць ў музэі ў Ліпках пад Мінскам 070 7
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 10/08/2026Рухавік General Electric GE90 (з левага боку) ад самалёта Boeing 777 у параўнанні з Boeing 737. Для разумення 737 гэта той на якім лятае Ryanair 260 6
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 07/08/2026F-82 не ўнікальны па сваёй канструкцыі. Немцы спрабавалі зрабіць падвойны знішчальнік Bf-109z і буксіроўшчык цяжкіх планёраў He-111 zwilling. Але гэныя мадэлі далей за эксперыментальныя не прасунуліся 030 3
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 06/08/2026Вы маеце лепшый у свеце самалёт, але вам не хапае характарыстык? Ну так падвойце яго. North American F-82 Twin Mustang гэта два фюзеляжы P-51 злучаныя крылом. Атрымаўся выдатны знішчальнік суправаджання. Дарэчы ён дагэтуль трымае рэкорд безпасадачнага пералёту для паршнявых знішчальнікаў - 8000км 040 4
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 05/08/2026Два пенсіянеры. Адмін "Шпацыра сланоў" са сваім першым самалётам (Міг-29), які ўсталёваны як помнік у Лагойску 060 6
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 03/08/2026Аэрадромныя жыхары ўтаймоваюць дзікага Су-24 050 5
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 31/07/2026Мы маем пераможца @touzique.bsky.social На здымку пасляпалётная ці падрыхтоўка да паўторнага вылету украінскага Міг-29. Самалёт толькі прыляцеў і тэхнік ахалоджвае вадой тармазы. Падключана наземнае жыўленне пастаянным токам, па аганьках на пульце бачна, што самалёт не паспелі яшчэ заправіць 040 4
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 31/07/2026Шаноўнае спадарства, віншую ўсіх з пятніцай 050 5
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 31/07/2026Давайце зробім пятнішні інтэрактыў. Напішыце ў каментарах што адбываецца на здымку. А потым увечары я распавяду сваю версію. Вельмі цікава паглядзець як шмат вы зможаце тут убачыць 🙂 240 4
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 30/07/2026Шведскі Saab 35 Draken выконвае фігуру "кобра" за двадцаць год да таго як яе пакажуць на авіясалоне Ле Буржэ і назавуць "Кобрай Пугачова" 040 4
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 28/07/2026Пасадка пілота ВПС і марскога пілота. Марскі пілот звычайна не мае доўгай паласы і вымушаны садзіцца не проста на кароткі авіяносец, але павінны злавіць гакам трос авіяфінішора. Марскім самалётам жа такая жорсткая пасадка не шкодзіць - іх канструкцыя адмыслова ўзмацнена 251 5
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 27/07/2026Добры аксэсуар але магчымы в'етнамскія флэшбэкі 070 7
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 27/07/2026"Можаш спісаць але не слова ў слова". Амерыканскі В-29 і савецкі Ту-4 070 7
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 24/07/2026На самой справе Міг-28 існаваў толькі ў фільме "Топ Ган" з Томам Крузам. А ролю міга ўзяў на сабе амерыканскі F-5 Tiger ll. А фанаты Топ Гана заўсёды згадваюць Міг-28 як бачуць F-5 040 4
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 24/07/2026Міг-28 з апазнавальнымі знакамі Паўднёвага В'етнама (Хто ведае, той ведае)😁 040 4
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 23/07/2026ТМ-59 - трактар Т-150К з змантаваныя рэактыўным рухавіком ВК-1 (копія Rolls-Royce Nene). Служыць для выдалення лёду і снежнага накату з пакрыцця аэрадромаў 040 4
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 22/07/2026Вось напрыклад F4U Corsar раскладае крылы 050 5
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 22/07/2026Размах крыла Boeing 777x - 71,76 метра праз што ўзнікае праблема з размяшчэннем гіганта ў аэрапорце. Каб самалёт мог выкарыстоўваць стандартныя гейты, інжынеры зрабілі 3,5 метровыя заканцоўкі складнымі праз электрапрывад. Раней так маглі рабіць толькі вайсковыя самалёты 060 6
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 21/07/2026Французскія пажарныя самалёты Canadair CL-415 набіраюць ваду ў рацэ Сена падчас тушэння лясных пажараў на поўдні ад Парыжа. Ліпень 2026 года 182 8
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 21/07/2026Амерыканскі Lockheed C-141 i савецкі Ільюшын Іл-76. Я штосьці падазраю але даказаць не магу🙂 150 5
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 25/08/2025Вітанкі! Правёў сваі выхадныя карысна. Новае для вас відэа пра самую незвычайную баявую інструкцыю. Спачатку я сам не паверыў, што яна рэальная і прыйшлося разбірацца. Але сапраўды амерыканскія вайсковыя мануалы выглядаюць як коміксы youtu.be/UF-rZEF_cG0youtu.beСамая незвычайная баявая інструкцыя ў гісторыіYouTube video by Шпацыр сланоў 070 7
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 12/08/2025Беларусы, глядзіце што вы нарабілі! Плюс пяцьдзесят падпісчыкаў за адзін дзень. Дзякуй усім хто далучыўся ☺️ 060 6
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 11/08/2025Вітанкі даражэнькія! Мяне завуць Андрэй і я былы авіяцыйны інжынер з досьведам у дзевяць гадоў і аматар авіяцыі. А яшчэ я аўтар канала "Шпацыр Сланоў" на юцюбе, першага беларускамоўнага канала пра авіяцыю. Галоўнай мэтай я стаўлю прасоўванне беларускамоўнага кантэнту. 2102 10
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 11/08/2025Вітанкі даражэнькія! Сёння я прыйшоў да вас з падборкай авіяцыйных навін за ліпень. Прыемнага прагляду🙂 youtu.be/2eYKW0AqB-syoutu.beНайбольш важныя авіяцыйныя падзеі ліпеня 2025 годаYouTube video by Шпацыр сланоў 192 9
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 28/07/2025Зрабіў для вас відэа пра першы серыйны турбарэактыўны рухавік. Прыемнага прагляду🙂 youtu.be/dO36W2ZPUWIyoutu.beJumo-004 - немецкае сэрца савецкай рэактыўнай авіяцыіYouTube video by Шпацыр сланоў 041 4
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 27/07/2025Вітаначкі! Новае відэа ўжо на падыходзе. Не ведаю ці паспею зрабіць сёння, але праца кіпіць🙂 060 6
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 21/07/2025Вітанкі! Пакуль збіраецца матэр'ял на новае відэа вырашыў запісаць апошнія навіны па рэйсе Air India 171 youtu.be/qx0HEQaG-OQyoutu.beАпублікавана папярэдняя справаздача па рэйсу Air india 171. Пытанняў стала яшчэ больш.YouTube video by Шпацыр сланоў 080 8
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 16/07/2025Вітанкі, даражэнькія! Дзякуй вялікі за падтрымку. Гэта была крута. А пакуль я гатоўлю наступнае відэа напішыце, калі ласка, у каментах на якія тэмы вы б хацелі ўбачыць відэа.🙂 050 5
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 14/07/2025Сардэчна вітаю! Новае відэа ўжо на канале. У ім я паразважаў на тэму "Што самае важнае ў самалёце". P.S. Прабачце за трасянку youtu.be/CbpZFma9l58youtu.beНайважнейшая рэч у самалёце. Вы ніколі не здагадаецесяYouTube video by Шпацыр сланоў 1102 10
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 22/04/2025Вітанкі. Сёння я прыйшоў да вас з двума новымі відэа 🙂 vm.tiktok.com/ZNdY4RGH1/ vm.tiktok.com/ZNdY4YB7N/ Прыемнага прагляду 🙂vm.tiktok.comTikTok - Make Your Day 030 3
Шпацыр сланоў @elephantwalkby.bsky.social · 14/04/2025Вітанкі ўсім. Зрабіў вам відос пра кракаўскі аэрапорт але раптам сутыкнуўся з перашкодай,якую нельга абыйсці. У Польшчы забаранілі здымаць аб'екты крытычнай інфраструктуры😕 Непрыемна, але зразумела. Я пайшоў шукаць новыя тэмы для відэа. Да сустрэчы 170 7